сцяга́ч, ‑а, м.

Разм.

1. Уст. Зборшчык падаткаў. Яны [сялянкі] прыйшлі сюды скардзіцца на сцягача падаткаў, што замнога ўзяў, што пакрыўдзіў. Хромчанка.

2. Валацуга, прыблуда. [Міхал:] — Але можа Пракоп Крываблоцкі ў прымы возьме басяка, гуляку, сцягача з усяго свету. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

брадзя́га, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑дзязе, Т ‑ай (‑аю), ж.

Тое, што і валацуга, бадзяга ​2. [Алесь:] — А то ты [Мікалай] сам брадзягаю жывеш, а пра іншых клапоцішся... Чорны. [Даніла:] — Марынка, чула ты брадзягу? Ой, абармот жа, абармот! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Брэ́ндзала ’чалавек, які рэдка сутыкаецца дома, валацуга’ (Янк. Мат.). Бясспрэчна, звязана з брэ́ндаць ’бадзяцца, валачыцца’ (гл.) і бры́ндаць ’бадзяцца’. Параўн. і бры́ндавалацуга’, рус. бры́ндик ’гультай’. Усё ж паходжанне гэтай групы слоў застаецца не вельмі ясным. Версіі параўн. пад брэ́ндаць і бры́ндаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Валанца́йвалацуга’ (З нар. сл.). Да валацай (з устаўным ‑н‑) < валачыцца ’бадзяцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́йзавалацуга’ (корб., Нар. лекс.). Польск. і каш. łajza ’тс’. Дарашэўскі (4, 254) мяркуе, што, магчыма, яны па ходзяць з ням. Laus ’вош’. Аднак можна дапусціць, што ад łazić ’лазіць’, як укр. лазя, лазавалацуга’, ’змяя’. Дыфтонг ‑ай‑ надае экспрэсіўнасць, магчыма, пад уплывам лексемы лайдак (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пустахо́д ’чалавек, які ходзіць бязмэтна; валацуга’ (Варл.). Ад пусты ’бязмэтны’ і ход, хадзіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лёкай, ‑я, м.

Уст. Лакей. Хацеў Сцёпка проста ў панскі дом ісці, ды лёкай спыніў: — Ты чаго тут, валацуга, цягаешся! Якімовіч. — Што гэта па нагах такі холад ідзе? — здзівілася Агрыпіна. — А-а-а, пану старасту лёкаі спатрэбіліся, не можа за сабою зачыніць дзвярэй... Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лацы́га ’гультай, лайдак’ (Марц.). Няясна. Відавочна, з валацуга (гл.) у выніку паступовага адпадзення (у якасці пратэтычных) ß-, ‑а‑. Суфіксальныя варыянты з элементам ‑г‑ гл. у артыкуле валацуга. Не выключана, аднак, утварэнне ад лата (гл.) пры дапамозе суф. ‑ыга. Аднак пры гэтым назіраюцца цяжкасці для растлумачання ‑ц‑ замест ‑т‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падпо́ра, ‑ы, ж.

1. Тое, што і падпорка. Бярозавыя падпоры гнуцца пад цяжарам спелых антонавак. Грамовіч. Высокая, на чатырох металічных падпорах,.. [вышка] нагадвае крыху тэлевізійную мачту. В. Вольскі.

2. перан. Разм. Падтрымка, апора (у 3 знач.). Бежанства зблытала .. [Сёмкавы] разлікі, выбіла з-пад ног падпору і вось — .. бяздомны валацуга. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лапшу́к, лопшук ’маруда, нерашучы чалавек’, лапшун ’нязграба, недарэка’, лапун, лапунішчэ ’нягоднік, валацуга’ (ТС). Да лапах. Гл. таксама лапута, лапшакі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)