◎ Ла́йза ’валацуга’ (корб., Нар. лекс.). Польск. і каш. łajza ’тс’. Дарашэўскі (4, 254) мяркуе, што, магчыма, яны па ходзяць з ням. Laus ’вош’. Аднак можна дапусціць, што ад łazić ’лазіць’, як укр. лазя, лаза ’валацуга’, ’змяя’. Дыфтонг ‑ай‑ надае экспрэсіўнасць, магчыма, пад уплывам лексемы лайдак (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)