хааты́чны, ‑ая, ‑ае.
Бязладны, пазбаўлены парадку, паслядоўнасці, арганізаванасці. На шырокіх прасторах зямлі бурліць вір змагання, жорсткага, бязлітаснага, але не бязладнага і хаатычнага, а змагання, падпарадкаванага акрэсленаму закону. Колас. На гэты раз на экране ўзніклі хаатычныя хвалі, якія, здавалася, вось-вось набудуць нейкі пэўны выгляд. Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
баге́ма, ‑ы, ж.
1. зб. У буржуазным грамадстве — матэрыяльна незабяспечаныя прадстаўнікі інтэлігенцыі (мастакі, артысты, музыканты і пад.), якія жывуць легкадумна, бязладна.
2. Разм. Бязладны быт такога асяроддзя. Але ў рамане «сонца не свеціць»: за «лапінамі» мяшчанства, багемы і г. д. не бачны гераічныя будні сучаснасць. Адамовіч.
[Фр. bohème.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гамана́, ‑ы, ж.
Разм. Бязладны шум мноства галасоў; гучная размова. Песня, смех, гучная гамана вырываліся з вагонаў. Мікуліч. У зале.. стаяла такая гамана, што цяжка было пачуць якое-небудзь асобнае слова. Сабаленка. // Чуткі, пагалоска. Па людзях жа пайшла гамана, што па лясах збіраецца вялікая сіла. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
го́ман, ‑у, м.
Бязладны шум мноства галасоў. — На шчасце маладым! — урачыста падняўся сват, калі гоман і шум зноў крыху улёгся. Васілевіч. // перан. Пра спалучэнне прыродных гукаў. Беларусам, якія не дома, Пэўна, сніцца бароў нашых гоман. Лось. Раніца была ясная, росная, з птушыным гоманам і гудзеннем пчол. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
валтузня́, ‑і, ж.
Разм.
1. Шумны бязладны рух. На двары суседняй будкі валтузня, крыкі каманды, ляскат зброі. Навуменка. Калі і хацеў ушыцца сюды хлопец, то нямала было валтузні і піску. Вітка.
2. Справа, якая патрабуе многа ўвагі, турботы. [Турцавіч:] — Зброю павезлі? — Павезці то павезлі, але колькі было валтузні, — расказваў Залескі. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шкро́бат, ‑у, М ‑баце, м.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. шкробаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Перад сабою бачу брудныя, даўно няголеныя шыі, спіны з плямамі поту і солі на выцвілых гімнасцёрках, чую бязладны шкробат ног. С. Александровіч. Гітлеравец, пачуўшы шкробат пацука, усунуў галаву ў акно і пасвяціў ліхтарыкам. Федасеенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Турбуле́нтны ‘бурлівы, бурны, хаатычны, віхравы (рух часцінак вадкасці, газу)’, турбуле́нцыя ‘віхравы, хаатычны рух часцінак (газу, вадкасці)’ (ТСБМ). Запазычаны з польскай (абодва словы) ці з рускай (турбулентны) мовы, у якія слова прыйшло з англ. ці франц. turbulent ‘тс’; апошнія паходзяць ад лац. turbulentus ‘бурлівы, бязладны, неспакойны’, якое з turbō ‘віхор, вір’, ‘кола’ (Голуб-Ліер, 494; Даза, 732; ЕСУМ, 5, 679).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
шматгало́ссе, ‑я, н.
1. Адначасовае гучанне, спалучэнне ў вакальным ці інструментальным творы некалькіх галасоў; поліфанія. Купалу найбольш вабіла жывая традыцыя народнай паэтыкі з яе фальклорна-рамантычнай ідэалізацыяй, прыцягвалі шматгалоссе, музыка, мелодыка, асацыятыўна-вобразны лад песні, легенды, паэтычнага падання. Навуменка.
2. Разм. Бязладны шум, які ствараецца многімі галасамі, гукамі, што гучаць адначасова. Сярод кірмашовага шматгалосся чуліся песні сляпых жабракоў. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непутёвый прост. (беспутный) шалапу́тны; (развратный) распу́сны; (бестолковый) бесталко́вы; (беспорядочный) бязла́дны; (взбалмошный) баламу́тны;
непутёвый челове́к шалапу́тны чалаве́к, шалапу́т;
непутёвая жизнь бязла́днае (бесталко́вае, пусто́е) жыццё.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
неарганізава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Пазбаўлены арганізаванасці; бязладны, непланамерны. [Слаўна:] — [Атрады] ёсць, але, відаць, яшчэ малыя, неарганізаваныя. Новікаў.
2. Які не можа дзейнічаць дакладна і планамерна, правільна арганізаваць жыццё; недысцыплінаваны. Андрэйка Казакевіч запісаўся ў калгас не самы першы. А чаму не першы? На гэта сам ён цяпер кажа: «Неарганізаваны я быў хлопец». Чорны.
3. Які не ўваходзіць у склад якой‑н. арганізацыі. Неарганізаваная моладзь.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)