о́ко во́ка, -ка ср.;

в мгнове́ние о́ка у вокамгне́нне, у адзін мо́мант;

бере́чь как зени́цу о́ка берагчы́ як зрэ́нку во́ка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

берагчы́ся, ‑рагуся, ‑ражэшся, ‑ражэцца, ‑ражомся, ‑ражацеся, ‑рагуцца; незак.

1. Быць асцярожным; засцерагаць сябе ад каго‑, чаго‑н. Позна вечарам Каця правяла гасцей на вуліцу. Вера пры развітанні паспела ёй шапнуць, што, маўляў, беражыся Андрэя, бо па вёсцы гавораць, нібы ён падасланы. Гаўрылкін.

2. Зал. да берагчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ашчаджа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

1. Эканомна, з асцярогаю выдаткоўваць; захоўваць. Усё ж выдаткі на будаўніцтва былі выдаткамі: як ні ашчаджаў Бабейка, як ні выкручваўся, эканомячы, дзе можна, а грошы цяклі, нібы праз пальцы. Хадкевіч.

2. перан. Берагчы, ахоўваць. [Маці] павінна была пільнаваць, ашчаджаць [Міколку] сон. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скары́начка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Памянш.-ласк. да скарынка (у 1 знач.). Берагчы хлеб, шанаваць самы маленькі кавалачак, кожную скарыначку — прывучалі дзед і бацька. Грамовіч. Да чаго ж мне хацелася свежай хрумсткай скарыначкі! Пальчэўскі. [Мышка] знайшла дзесь скарыначку хлеба і барабаніла ёю аб падлогу. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

беражо́ны

1. прил., прич., в разн. знач. бережёный; см. берагчы́;

2. в знач. сущ. бережёный;

~нага і бог беражэ́посл. бережёного и бог бережёт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лі́тавацьберагчы каго-небудзь, шкадаваць’ (ТСБМ), літава́ць ’тс’ (Нас., Гарэц.), літава́цца ’літасцівіцца’ (Нас.), літоваць ’ныць, моцна балець’ (ТС), ст.-бел. литовати ’шкадаваць, берагчы’, запазычана са ст.-польск. litować ’праяўляць спачуванне, літасць’ < ст.-польск. lutować < паўн.-прасл. ljutovati ’злавацца, шалець’ < ljutъ ’люты’ (Слаўскі, 4, 305; Булыка, Лекс. запазыч., 133). Да лю́ты (гл.). Махэк₂ (337) родніць чэш. litovati ’шкадаваць’ з ням. leid.

Літава́ць ’паяць, плавіць’ (ТСБМ, Нас., Гарэц.), літава́цца ’плавіцца’ (Нас.). З польск. litować, lutować ’паяць’, якое з с.-в.-ням. loeten, ням. löten < Lot ’сплаў металу’ < с.-в.-ням. lōt ’тс’ (Слаўскі, 4, 390). Сюды ж літоўшчык ’ліцейшчык, паяльшчык’ (Нас.). Неабгрунтавана Карскі (Белорусы, 1, 137), які суадносіць з літ. litúoti ’паяць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кансе́рвы, размоўн. кансе́рва (адз. лік) ’прадукты харчавання, расфасаваныя ў герметычную тару’ (ТСБМ). Відавочна, з польск. konserva ’тс’ (XIX ст.), якое з італ. conserva ’захоўванне’ < conservare ’захоўваць у добрым стане’ < лац. cōnservāre ’захоўваць, берагчы’ (Слаўскі, 2, 428–429). Літаратурная форма ў мн. ліку — з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шкадава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; незак.

1. каго (што). Адчуваць жаль, спагаду да каго-н.

Ш. бежанцаў.

2. каго-што і чаго. Берагчы, ашчаджаць, скупіцца, не даваць.

Людзі не шкадавалі жыцця для абароны айчыны.

Ш. грошы або грошай.

3. аб чым і з дадан. Смуткаваць, бедаваць з прычыны чаго-н.

Ш. аб зробленых памылках.

Шкадую, што не пайшоў у тэатр.

4. з інф. Не адважвацца што-н. зрабіць.

Я шкадую зразаць гэта дрэва.

|| зак. пашкадава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; -дава́ны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ашчаджа́ць ’эканоміць, адкладаць у запас’ (КЭС, лаг.), ашчадны ’беражлівы’ (БРС, Гарэц.), ашчэдны (Касп., КЭС, лаг.), укр. ощажати, ощадний, польск. oszczędzać, oszczędny, oszczędač, чэш. дыял. oščadať se ’скупіцца’. Да прасл. ščediti, параўн. шчадзіцьберагчы’, шчадны ’беражлівы, эканомны’; цэнтральнаславянскі арэал сведчыць, магчыма, пра інавацыю з цэнтрам хутчэй за ўсё на польскай тэрыторыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

щади́ть несов.

1. (только с отрицанием — не давать пощады) не дава́ць лі́тасці (каму, чаму); (жалеть) шкадава́ць (каго, што); (миловать) мі́лаваць (каго, што); лі́таваць (каго, што), лі́тавацца (над кім, над чым);

не щади́ть никого́ не дава́ць лі́тасці ніко́му (не шкадава́ць ніко́га);

судьба́ его́ щади́ла лёс яго мі́лаваў (лі́таваў), лёс над ім лі́таваўся;

2. (беречь) берагчы́, ашчаджа́ць; (жалеть) шкадава́ць (каго, што, чаго); (относиться бережно, заботливо) шанава́ць;

щади́ть здоро́вье берагчы́ (шанава́ць) здаро́ўе;

не щадя́ сил не шкаду́ючы (не ашчаджа́ючы) сіл;

щади́ть самолю́бие берагчы́ самалю́бства;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)