Мыль ’плывун’ (бар., Сл. ПЗБ). Да мыл (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Муховікі ’грыбы махавікі’ (бар., Сл. ПЗБ). Ад махаві́к < мох (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мыша́рына ’імшара’ (лун., Шатал.; бар., Сл. ПЗБ). Да імшира (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Патза́х ’каша з ячных круп’ (бар., Сл. Брэс.). Відаць, з панцак (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маньце́ль, маньцю́к ’манюка’ (докш., Янк. Мат.; Шат.; бар., Сл. ПЗБ). Да польск. mancić ’падманьваць, дурманіць, збіваць з панталыку, марочыць галаву’, ’высмейваць’, ’вымантачваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Патрабя́скі ’косткі з якіх абрэзана мяса’ (бар., Сл. ПЗБ). У выніку кантамінацыі лексем: польск. podroby ’вантробы’, бел. вантробы і польск. drobiazgi ’дробязі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мачля́к ’палена, намоклае ў рэчцы’ (бар., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа, 3, 15), запазычана з літ. maklė̃kas ’тс’. Аднак пры наяўнасці ‑ч‑ у корані можна гаварыць аб кантамінацыі макля́к (гл.) і мачы́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Міндру́к ’свіны страўнік’ (тураў., Выг. дыс.; ТС). З польск. minderak, miderak ’скураны фартух’, ’ліф, гарсэцік’, якое з ням. Mieder ’тс’. Суфікс, як у ⁺каўбу́к, бар. каўбу́х ’страўнік жывёлы’, драг. тэ́льбух ’вялікі жывот’, ’страўнік’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Буроўка ’божая кароўка’ (З жыцця). Гл., акрамя таго, бароўка ’тс’. Відавочна, утварэнне ад асновы бар для абазначэння авечак (гл. падрабязней пад бароўка). Форма буроўка (калі гэта не фанетычная змена), магчыма, узнікла пад уплывам бу́ры?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляпе́й1 ’лепш’ (Гарэц., Др.-Падб., Сцяшк.; гродз., навагр., бар., лях., Сл. ПЗБ). Да ле́пей (гл.). Націск на канчатку — выроўніванне формы лепей паводле аналогіі да большасці прыслоўяў вышэйшай ступені ў бел. мове (Бел. гр.₂, 1, 197).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)