чу́фкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Тое, што і чуфыкаць. У канцы лютага пачынаюць у бярэзніку час ад часу чуфкаць і балбатаць цецерукі. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

балбатну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Разм. Аднакр. да балбатаць (у 3 знач.). Ну, балбатнуў, і так ён [Суслік] быў нядужы, Ды закруцілася ад хмелю галава. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вярзці́ і ве́рзці, ‑зу, ‑зеш, ‑зе; ‑зём, верзяце; пр. вёрз, вярзла і верзла, ‑ло; незак., што.

Разм. Гаварыць недарэчнасці, бязглуздзіцу.

•••

Вярзці (малоць, плесці) лухтубалбатаць, гаварыць што‑н. неверагоднае, недарэчнае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хлебяста́ць, хлебяшчу, хлябешчаш, хлябешча; незак.

Абл. Стракатаць, трашчаць (пра работу механізмаў, машын і пад.). У Забыліне хлебястаў кулямёт. Стралялі адтуль на імшары цяпер ужо не сціхаючы. Пташнікаў. // Балбатаць, шмат гаварыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

болта́тьII несов., разг. (говорить) балбата́ць, мало́ць, лапата́ць; (на каком-л. языке) бала́каць;

болта́ть языко́м мало́ць языко́м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разбалбата́цца, ‑бачуся, ‑бочашся, ‑бочацца; зак.

Пачаўшы балбатаць, захапіцца балбатнёй. І пакуль яму цырульнік Шчочку выгладзіць пяшчотна, Разбалбочацца аб гульнях, Як закончан матч суботні... Лужанін. І вось дзесь блізка, перш нясмела Зайграў глушэц і абарваўся Ды зноў зачаў, разбалбатаўся. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бурку́н, ‑а, м.

Разм. Бурклівы чалавек. Чаго граха таіць, трапляюцца яшчэ ў нас дзе-нідзе людзі, якія любяць марна балбатаць, аматары без усякай дай-прычыны ўступаць у спрэчкі, гэтакія буркуны, што ўсім незадаволены, усё бачаць у самым змрочным святле. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пустазво́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак.

Разм. Гаварыць пустое; балбатаць. — Другі баіцца, мусіць, буры: Даводзіць ён, што лепей крышку Было б сядзець нам у зацішку; А трэці проста пустазвоніць — Ні нападае, ні бароніць. Крапіва. «З Наталяй нельга пустазвоніць», — думаў Казімір. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тарандзі́ць ’тарахцець; балбатаць, балабоніць’ (паст., Сл. ПЗБ), ’балбатаць хутка, не змаўкаючы’ (ашм., Стан.), тарандзі́ці ’трашчаць; несці лухту’ (Чэрн.), таранді́тыбалбатаць’ (брэсц., Нар. лекс.; Сл. Брэс.), ’трашчаць, стракатаць, адстукваць’ (Клім.). Параўн. укр. дыял. таранді́ти ’балбатню разводзіць, балбатаць’, тиринді́ти ’тс’, рус. дыял. та́рандать, тыранда́ть ’трашчаць’, ’скрыпець, гаварыць пустое’, чэш. trandatiбалбатаць’. Гукапераймальныя ўтварэнні (Фасмер, 4, 21; ЕСУМ, 5, 571; Махэк₂, 649: вытворныя ад зыходнага *tratoriti з новым фармантам ‑ndati), гл. тараторыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Талабо́ніцьбалбатаць, несці лухту’ (нясвіж., Сл. ПЗБ), толоба́ніць, талебе́ніць ’гаварыць, балбатаць’ (ТС). Параўн. укр. талаба́нити ’плявузгаць, гаварыць, балбатаць’, рус. дыял. талабо́нить, талаба́нитъбалбатаць, тарабаніць’. Відаць, не можа разглядацца асобна ад іншых імітатываў з пачатковымі тала‑ (тале‑, толе‑) і пад. З экспрэсіўным нарашчэннем ‑бон‑/‑бан‑ параўн. балабоніць, балабаніць, гл. Параўн. ЕСУМ, 5, 506.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)