Трапі́ла ’трайня ў возе’ (пруж., Сл. Брэс.). Хутчэй за ўсё, памылковы запіс трані́ла < трайні́ла ’трайня’ альбо кантамінацыйнае ўтварэнне з лексем страпі́ла і трайня́ ці трайніла, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пістон 1, пісту͡он ’невялікі металічны каўпачок з выбуховым рэчывам у ружэйных патронах альбо снарадах’ (ТСБМ, Бес.). Відаць, праз рус. мову з франц. piston, якое з італ. pistone ’поршань’, ’таўкач, мяла’ < лац. pistāre ’таўчы’ (Фасмер, 3, 268). Сюды ж пістон ’шомпальная стрэльба’ (Касп.).
Пістон 2 ’белая конусавідная вастраверхая шапка з лямпа’ (Бяльк.), паўн.-усх. пістоны ’мэндлікі’ (КЭС), — у выніку семантычнага пераносу ’каўпачок у выглядзе шапачкі, шапкі’, параўн. польск. piston альбо kapiszon ’капюшон’ > ’шапка (конусавідная) > ’шапка мэндліка’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рантух, ст.-бел. рантух ’палатняная хустка, упрыгожаная вышыўкамі, карункамі’ (Ст.-бел. лексікон). Праз польск. rańtuch, ramtuch ’хустка, кавалак палатна’ з ням. Randtuch альбо Regentuch (Нававейскі, Zapożyczenia, 261).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
падгарэ́ць, ‑рыць; зак.
1. Згарэць, падпячыся з бакоў, знізу або, прыгарэўшы, набыць пах гарэлага. Пірог падгарэў. Малако падгарэла. □ Ніхто лепш за.. [пастуха] не пакажа, як зрабіць галасістую дудачку з вярбы альбо спячы ў прыску бульбы, каб яна нідзе не падгарэла. Шыловіч.
2. Згарэць знізу, пры зямлі. Дрэва падгарэла. □ Расошкі падгарэлі, і іх прыйшлося замяніць новымі. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перавары́цца, ‑варыцца; зак.
1. Паварыцца нанава, яшчэ раз.
2. Сапсавацца, страціць некаторыя якасці ў выніку доўгага варэння; гатавання. А калі і зварыць, то радасці ад яды той мала: яна ці недасоленая, ці перасоленая, не даварыцца альбо пераварыцца, а то яшчэ і прыгарыць. Сачанка.
3. Перапрацавацца, засвоіцца ў працэсе стрававання. // перан. Разм. Успрыняцца, засвоіцца, перапрацавацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напластава́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. напластаваць.
2. Асадкавыя ўтварэнні ў горных пародах у выглядзе пластоў. Напластаванні зямной кары. Напластаванні пяскоў.
3. перан. Якая‑н. асаблівасць у культуры, свядомасці, характары больш позняга альбо чужога паходжання; наслаенне. Класавыя напластаванні. Напластаванні вякоў. □ Складана пераплятаюцца .. [у краінах Махрыба] напластаванні культур Фінікіі, антычнай Еўропы і мусульманскага Усходу з дасягненнямі сучаснай цывілізацыі. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
П’е́са ’драматычны твор’, ’невялікі музычны твор’ (ТСБМ). Запазычана з рус. мовы (Крукоўскі, Уплыў, 84), у якой з франц. pièce ’тс’, ’кавалак, штука’ — непасрэдна, альбо праз ням. Piece ’п’еса’ (Фасмер, 3, 422).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пе́чанік ’муляр, пячнік’ (лід., ЛА, 3). Да незафіксаванага *пена ’печ’ (параўн. рус. пск., наўг. цеча, пена ’тс’) і суф. ‑нік, альбо ў выніку намінацыі словазлучэння печаны (майстар, муляр), параўн. польск. piecownik ’пячнік’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ли́бо союз або́, альбо́, ці;
ли́бо… ли́бо… або́… або́…, ці… ці…;
ли́бо победи́ть, ли́бо умере́ть або́ перамагчы́, або́ паме́рці;
ли́бо то, ли́бо э́то ці то́е, ці сёе (ці то́е, ці гэ́та).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
◎ Плыга́ць ’скакаць’ (Ян.; ТС; нараўл., Мат. Гом.) ’тс’, ’крочыць’ (брагін., Шатая.), жыгнуць ’скокнуць’ (жытк., Мат. Гом.; гом., Мар. Том.), плыгнупт ’тс’, плэгатэ (пін., Нар. лекс.; Сл. Брэс.), сюды ж фразеалагізм плыгам ляцець ’хутка ісці’. Арэальнае ўтварэнне, параўн. укр. плигати ’скакаць’; плыголі ’наўскамыта, скокам’, плигонути ’скочыць з сілай’, якое альбо з’яўляецца кантамінаваным утварэннем з плыць і пры гаць, абазначаючы ’хуткі рух уніз і наперад адначасова’, альбо ўзыходзіць да прыгоіць з менай р > л (іранскі субстрат?), параўн. першасны імітатыў плыг — паралельны да прыг (Смаль-Стоцкі, Приміт., 168; Копечны, Зб. Младэнаву, 375).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)