Ашчарэ́піць (БРС, Шат., Янк. Мат., Бір. Дзярж.), абшчарэпіць ’моцна абхапіць за шыю абедзвюма рукамі’, ашчарэпам ’ухапіўшыся абедзвюма рукамі’ (КЭС, лаг.). Ад ашчаперыць (гл.) з метатэзай у канцы слова (рэпіперы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наоблап ’пакідаючы каляіну ў сярэдзіне, між колаў (адно кола пасярэдзіне дарогі, а другое — за дарогай) пры яздзе па гразкай ці выбітай дарозе’ (ТС). З на+об+лап, параўн. аблапіцьабхапіць’, гл. лапа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аха́бак ’бярэмя, вязка’ (Бір. Дзярж.). Хутчэй за ўсё ахапак (гл.) з азванчэннем n у інтэрвакальным становішчы, параўн. у тым жа арэале (Міншчына) драбакаваць ’баранаваць вясной зямлю, узараную на зіму’ (Жд., з драпакаваць), стаган ’шклянка’ і інш.; аднак магчыма і самастойнае аддзеяслоўнае ўтварэнне тыпу рус. охабка ад охабитьабхапіць’, хабить ’хапаць, захопліваць, прысвойваць’, гл. Фасмер, 3, 175; пра існаванне ў старабеларускай мове адпаведнага дзеяслова, магчыма, сведчыць цытата з аканнем «ахабивъ» (XV ст.), якую прыводзіць Карскі, 1, 136; параўн. таксама ст.-польск. ochabićабхапіць’ ад гукапераймальнага выклічніка xab‑, гл. Бернекер, 381.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

згрэ́бці, зграбу́, зграбе́ш, зграбе́; зграбём, зграбяце́, зграбу́ць; згроб, згрэ́бла; зграбі́; згрэ́бены; зак.

1. што. Грабучы, сабраць у адно месца (што-н. сыпкае, рассыпістае).

З. сена.

З. вуголле ў кучу.

2. што. Грабучы, скінуць.

З. снег з даху.

3. каго-што. Хуткім махам, рухам узяць што-н. або з сілай схапіць, абхапіць каго-н. (разм.).

З. ў ахапак.

|| незак. зграба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

*Сцёк, стёкы ’не з галавой (пра становішча ў вадзе)’: тут шчэ стёкы (пін., Нар. лекс.). Відаць, да ста́чыць ’быць дастатковым’ (гл.) або да сцекці́ ’дастаць, абхапіць’ (гл. сцякаць), параўн.: я тут нэ стэчу, тут тчэ нэ сцёкы (там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бярэ́ма, ‑а, і бярэ́мя, ‑я, н.

Такая колькасць чаго‑н. (дроў, саломы, бульбоўніку і інш.), што можна абхапіць абедзвюма рукамі і панесці; ахапак. У хаце было цёпла: спалохаўшыся марозу, бабуля спаліла ў грубцы вялізнае бярэма бярозавых дроў. Брыль. Забразгала клямка ў сенцах, і цётка ўвайшла ў хату, несучы перад сабою бярэмя дроў. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́лап ’столь’ (беласт., Сл. ПЗБ). Хутчэй за ўсё, запазычана з польск. połap, półap (1437), pułap ’тс’, паводле Банькоўскага (2, 965), ’мазавецкае слова” ад łapić, łapać ’хапаць’, гл. асабліва pułapka, połapka ’пастка’, połapić ’схапіць’, параўн. аблапіцьабхапіць’. Іншае паходжанне можна дапусціць для по́лаб ’столь’ (гл.), што, магчыма, сведчыць аб старых мазавецка-палескіх сувязях (Тарн.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ашла́піць ’абхапіцца нагамі і рукамі’ (КЭС, лаг.), ’абняць’ (Яўс.), ’расстаўляць ногі пры яздзе па дарозе над невялікімі лужынамі (пра каня)’ (Шат.), абшлапіць (Куч.), ошлапіць ’абцягнуць, абціснуць, абкласці шчыльна (пра адзенне)’ і ’палажыць бэльку над вокнамі’ (КСТ). Ад шлапаць, шлапнуць ’наступіць наверх; прыціснуць, ахапіўшы з бакоў’, да семантыкі параўн. польск. okroczyćабхапіць, акружыць’, okrakiem ’з расстаўленымі нагамі’ (ад krok).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абхва́т, ‑у, М ‑хваце, м.

Даўжыня па акружнасці, роўная адлегласці ад кончыкаў пальцаў адной рукі да кончыкаў пальцаў другой, калі абхапіць распасцёртымі рукамі што‑н. Непадалёку ад хаты, пры самым плоце, расла ў два абхваты ліпа. Сабаленка. // Таўшчыня чаго‑н., якая вымяраецца па акружнасці. Вышыня баабаба дасягае 25 м, а ствол да 45 м у абхваце.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абня́ць, абніму́, абні́меш, абні́ме і абдыму́, абды́меш, абды́ме; абня́ў, -няла́, -ло́; абнімі́ і абдымі́; абня́ты; зак., каго-што.

1. Ласкава абхапіць рукамі каго-, што-н. для выражэння сардэчных адносін.

Маці пяшчотна абняла сына.

2. Акінуць, ахапіць позіркам.

Не а. вачамі прасторы палёў.

3. перан. Акружыць з розных бакоў.

Маладыя рабіны абнялі сядзібу.

Пажар абняў сяло.

4. перан. Ахапіць, авалодаць (пра пачуцці).

Лясны спакой абняў душу лагодай.

(Як) вокам (позіркам) абняць (разм.) — вельмі далёкі, як толькі можна ўбачыць.

|| незак. абніма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і абдыма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)