абхапі́ць, -хаплю́, -хо́піш, -хо́піць; -хо́плены; зак., каго-што.

1. Абняць (рукамі, лапамі і пад.).

Дзяўчынка абхапіла маці за шыю.

2. перан. Акружыць з усіх бакоў (пра агонь, цемру і пад.).

Абхапіў агонь будыніну.

3. Успрыняць цалкам што-н.; зразумець, засвоіць.

А. позіркам краявід.

Адразу а. увесь матэрыял.

4. Распаўсюдзіць сярод каго-н.

А. падпіскай на газеты.

5. Зрабіць абход праціўніка з флангаў з мэтай нанясення ўдару.

Партызаны абхапілі ворага з трох бакоў.

|| незак. абхо́пліваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абхапі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абхаплю́ абхо́пім
2-я ас. абхо́піш абхо́піце
3-я ас. абхо́піць абхо́пяць
Прошлы час
м. абхапі́ў абхапі́лі
ж. абхапі́ла
н. абхапі́ла
Загадны лад
2-я ас. абхапі́ абхапі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час абхапі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абхапі́ць сов. обхвати́ть, охвати́ть; обня́ть;

дзяўчы́нка ~пі́ла ма́ці за шы́ю — де́вочка обхвати́ла (обняла́) мать за ше́ю

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абхапі́ць, ‑хаплю, ‑хопіш, ‑хопіць; зак., каго-што.

1. Абняць (рукамі, нагамі, лапамі). Адзін з мужчын, той, што вынес з агню жанчыну, абхапіў Ягора за шыю і шчыра, па брацку, пацалаваў. Кавалёў. Таццянка кінулася даганяць. Дагнала і ледзь-ледзь абхапіла рукамі, такі вялікі быў мяч. Юрэвіч. Мядзведзь, выбіўшы з рук аслупянелага Радзівіла стрэльбу, абхапіў лапамі князя, патрос, як грушу, і кінуў на зямлю. Гурскі.

2. перан. Акружыць з усіх бакоў (пра холад, цемру, полымя і пад.). Віця скінуў паліто. Мароз адразу ж абхапіў цела ледзянымі абцугамі. Корзун. Сіняе полымя спачатку нясмела лізнула браню, затым скочыла ўгору і, стаўшы чырвоным, абхапіла ўсю танкетку. Чыгрынаў.

3. перан. Зразумець, засвоіць што‑н. [Ліда:] — Вы адразу ўсё жыццё хочаце абхапіць, каб ведаць яго. Галавач.

4. Зрабіць абход праціўніка з флангаў з мэтай нападу; акружыць. [Сярго:] Рашуча наступаць уздоўж ракі І горад абхапіць кальцом. Глебка. [Разведчык:] — Немцы прарваліся на поўдні ад Чырвонай Нівы. Каля двух батальёнаў. Імкнуцца абхапіць нас. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абхапі́ць

1. (абняць) in die rme schleßen*; umfssen vt (акружыць);

2. вайск. inkreisen vt, inschließen*, inkesseln vt, umzngeln vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

абхо́пліваць гл. абхапіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абе́руч, прысл.

Абедзвюма рукамі (узяць, абхапіць, трымаць што-н. і пад.).

Трымацца а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абхо́плены обхва́ченный, охва́ченный; о́бнятый; см. абхапі́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ашчапе́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., каго-што (разм.).

Моцна абхапіць, абняць.

Дзіця ашчаперыла маці за шыю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ахо́пліваць гл. абхапіць

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)