Перавашава́ць ’перакапаць’ (трак., Сл. ПЗБ). Да пера- і вашава́ць ’глыбока рыць, капаць’ (гл.), якое да літ. vašúoti ’рваць крукам’ < vą̃šas ’крук’ (параўн. палес. клю́чкапрылада для капання бульбы’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́га ’рыбалоўная прылада (аснова з дрэва з нацягнутай сеткай)’ (Мат. Гом.). Магчыма, звязана з літ. назвай палазоў rãgai. Параўн. семантыку назваў рыбалоўных прылад полаз (гл. полаз2), сані.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Со́мец ‘сак (рыбалоўная сець)’ (Скарбы), со́мець, со́мцік ‘сак’ (гродз., Сл. ПЗБ), со́мцік ‘рыбалоўная прылада (як буч)’ (гродз., З нар. сл.). З літ. sámtis ‘тс’ (Сл. ПЗБ, 4, 520).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Збоіч ’планка для ўмацавання красён’ (Сл. паўн.-зах.). Укр. збоїч ’тс’ (Грынч.) ’прылада для патаўшчэння палатна’. Аддзеяслоўны назоўнік з чаргаваннем галоснага ад збіць (sъ‑biti) ’паяднаць’; гл. біць, бой. Параўн. у Даля тлумачэнне: сбройник ’усякая прылада для шчыльнага збою, змацаванне чаго-н.’ «Варстат збіваецца збоічамі». Суф. ‑іч, як і ў некаторых іншых назвах прылад (Сцяц., Афікс. наз., 45). Параўн. збовіч ’навой; вал, па якому ідзе палатно пры тканні’ (Сл. паўн.-зах.), дзе няясна ‑в‑ і семантыка; магчыма, нейкая кантамінацыя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наця́гіч ’бандарная прылада для нацягвання абручоў’ (Сержп. Грам., гродз., Нар. сл.), ’пруток для нацягвання, замацавання палатна ў кроснах’ (зэльв., Жыв. сл.; браг., Нар. сл.; мазыр., Шатал.), нацягавіч ’тс’ (Бяльк.), нацягайпрылада для нацягвання абручоў на бочку або шын на колы’ (ТС; драг., З нар. сл.), нацявіч ’тс’ (гродз., Нар. сл.; Сл. ПЗБ, З нар. сл.), нацягавіч ’тс’ (Дэмб., Бяльк., лях., Сл. ПЗБ), нацяжыч ’тс’ (ТС), нацяжавіч ’тс’ (Дэмб.), нацягуш ’тс’ (там жа). Ад нацягнуць, нацягаць, да цягнуць, цягаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пава́рапрылада гнуць драўляныя абручы’ (КЭС, лаг.). Слова тлумачыць цяжка з-за адсутнасці ўяўлення аб рэаліі і параўнаўчага матэрыялу. Магчыма, мае нейкую сувязь з літ. тэхн. тэрмінам pavara ’перадача, прывод’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прибо́р м.

1. (приспособление) прыла́да, -ды ж.; (устройство) прыбо́р, -ра м.; (аппарат) апара́т, -та м.; (машина) машы́на, -ны ж.;

измери́тельный прибо́р вымяра́льны прыбо́р;

опти́ческий прибо́р апты́чны прыбо́р;

нагрева́тельный прибо́р награва́льны прыбо́р (награва́льная прыла́да);

медици́нский прибо́р медыцы́нскі прыбо́р (апара́т);

счётный прибо́р лічы́льны апара́т (лічы́льная машы́на);

навигацио́нные прибо́ры навігацы́йныя прыбо́ры (прыла́ды);

прибо́р управле́ния зени́тным огнём воен. прыбо́р (прыла́да) кірава́ння зені́тным агнём;

дымово́й прибо́р воен. дымава́я прыла́да;

2. (комплекс, набор предметов) прыбо́р, -ра м.;

пи́сьменный прибо́р пісьмо́вы прыбо́р;

прибо́р для бритья́ прыбо́р для брыцця́ (гале́ння);

туале́тный прибо́р туале́тны прыбо́р;

ками́нный прибо́р камі́нны прыбо́р;

накры́ть стол на пять прибо́ров накры́ць стол на пяць прыбо́раў (асо́б);

ча́йный прибо́р ча́йны прыбо́р;

3. (набор частей для изготовления чего-л.) спец. набо́р, -ру м.; (принадлежности) прыла́дак, -дку м., прыла́ддзе, -ддзя ср.;

печно́й прибо́р пячны́ набо́р;

око́нный и дверно́й прибо́р ако́нны і дзвярны́ набо́р;

шве́йный прибо́р шве́йны набо́р (прыла́дак, шве́йнае прыла́ддзе).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыстасава́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыстасаваць і прыстасавацца.

2. Прылада, збудаванне, абсталяванне, пры дапамозе якога выконваецца якое‑н. дзеянне, работа. Рулявое прыстасаванне. Фільтравальнае прыстасаванне. □ Прабрацца праз браму без належных прыстасаванняў было немагчыма. Колас. У Палескім влучэнні, напрыклад, было распаўсюджана спецыяльнае прыстасаванне, якое разрывала сталёвыя рэйкі. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бур ’свідравальная прылада’. Рус., укр. бур. Запазычанне з ням. Bohr (параўн. bohren ’свідраваць’) ці гал. boor, швед. borr. Бернекер, 102; Фасмер, 1, 242; Шанскі, 1, Б, 228; памылкова Рудніцкі, 257 (< ням. Bohrer).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лапа́тачкапрылада для веяння збожжа’ (Бяльк.), ’мешалка’ (ваўк., Сл. паўн.-зах.), ’струк бабовых культур, калі ў ім толькі завязваюцца зярняты’ (Інстр. 2, Мат. Маг., Сцяшк., Мат. Гом.), навагр. лапато́чка ’тс’ (З нар. сл.), ’дэталь калаўрота, якая круціць кола ў ім’ (шальч., Сл. паўн.-зах.), лапа́тка, лопа́тка ’язычок у клямцы’ (Шушк., ТС), ’прылада для капання зямлі’ (Бір., ТС), ’прылада для ачысткі зерня’ (Мат. Маг., ТС), ’лапатка (цела), пярэдняя частка тушы жывёлы’ (ТСБМ, Бес., Вешт., Нас., Касп., Мат. Маг., Шат., Бір., Сл. паўн.-зах.), ’пярэдняя нага авечкі’ (Кліх), ’брыль у шапцы, кепцы’ (Тарн.; чырвонаслаб., З нар. сл.), ’плоскі, няспелы стручок бабовых’ (ТСБМ, ТС; лях., Сл. паўн.-зах.; мядз., Нар. сл.), бярэз. ’мешалка’ (Шатал.), ’лапатка для выраўноўвання саломы ў страсе’ (Шушк.; рас., Шатал., Уладз.), ’лопасць’ (ТСБМ), ’мянташка’ (Мат. Маг.; в.-дзв., Шатал., Тарн., Выг.), ’прыстасаванне ў калаўроце, якое прыводзіць кола ў рух’ (браг., Нар. сл.), бяроз. лопа́тка ’маленькі снапок саломы, які кладуць каласамі ўніз пры пакрыцці страхі’, лопа́ткы ’звязаныя тры снапкі саломы, якімі крыюць страху’ (Шатал.), лапацішча ’дзяржанне ў рыдлёўцы’ (шум., Сл. паўн.-зах.), лапа́тка, лапа́тачка ’чапяла, прылада для вымання скаварады з печы’ (Сцяшк.; астрав., Сл. паўн.-зах.), ’інструмент для ачысткі лемеха ад зямлі’ (Смул.). Да лапа́та (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)