фрукто́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да фрукта, фруктаў (у 1 знач.); уласцівы фрукту. Фруктовы сезон. Фруктовы пах. // Прызначаны для гандлю фруктамі. Фруктовы магазін.

2. Які дае фрукты, з фруктамі. Фруктовыя дрэвы. // Які складаецца з дрэў або кустоў, што даюць плады. Фруктовы сад.

3. Прыгатаваны з фруктаў. Фруктовае марожанае. □ На століках — фруктовая вада, яблыкі ў вазах, цукеркі. Савіцкі. А яшчэ ўсіх пачаставала [маці] цукеркамі-падушачкамі з фруктовай начынкай, якія вельмі любіла Васілінка. Ус.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Меркята́ць, меркета́ць, міркіта́ць ’знаходзіцца (пра авечку) у стане цечкі, паляваць’ (мазыр., З нар. сл.; слонім., Нар. словатв.), меркітаваць, міркітаваць, мяркітаваць ’тс’ (карэліц., Нар. сл.; Шат., Сл. ПЗБ), сюды ж меркятаць ’крычаць, як малы балотны бакас’ (Шат.), зах. і ц.-укр. палес. миркота́ти ’тс’, укр. мирко́типах авечак у час цечкі’; слав. адпаведнікі прасл. mъrkotajet () ’мяркоча’ зафіксаваны на карце АЛА у 2 нас. пунктах на поўначы ПНР, у макед., серб.-харв. і балг. гаворках; ст.-слав. мръкати Архаічнае гукапераймальнае ўтварэнне як тэрмін для абазначэння coitus авечак і коз (Скок, 2, 467; Бязлай, 2, 202). Сюды ж лун. мэркіцу́н ’маркач’ (Шатал.), мядз. мярката́ць ’бляяць’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сало́дкі в разн. знач. сла́дкий;

с. мёд — сла́дкий мёд;

с. чай — сла́дкий чай;

~кае малако́ — сла́дкое молоко́;

с. пах — сла́дкий за́пах;

~кія ма́ры — сла́дкие мечты́;

с. сон — сла́дкий сон;

~кія сло́вы — сла́дкие слова́;

забаро́нены плод с.посл. запре́тный плод сла́док

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

непрыкры́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Не пакрыты зверху. На лузе заўсёды з калгаснікамі медфельчар — загадчык медпункта. У яго аптэчка, бінты, ён часам пакрыквае на тых, хто працуе з непрыкрытай галавою. Лупсякоў.

2. Які не абараняецца, пакінуты без прыкрыцця. Непрыкрытыя рубяжы.

3. перан. Які адразу адчуваецца, якога відаць; яўны, відавочны. Непрыкрытая беднасць. Непрыкрытая эксплуатацыя. □ У .. [ветры] было ўсё: трывожная смуга даляглядаў і незабыўнае святло маленства; дажджы густыя .. і пах суніц; шчымлівая радасць у сэрцы і непрыкрытае, вясёлае здзіўленне перад светам. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гніль, ‑і, ж.

1. Што‑н. гнілое, сапсаванае гніеннем. Выразаць гніль у яблыку. □ Марыля ўлезла ў яму, наскрэбла .. кошык гразі з бульбяной гніллю. Брыль. // Гнілы пах, затхлае паветра. У падвале было цёмна, пахла гніллю. Новікаў. // перан. Пра што‑н. састарэлае, непрыгоднае, нездаровае. Гніль старога свету.

2. Цвіль, грыбок. Гніль лезла і вышэй, падтачыла падаконнік, — ён хістаўся пад локцямі ў Аркадзя. Пташнікаў.

3. Назва многіх грыбковых або бактэрыяльных хвароб у раслін. Чорная гніль морквы. Мокрая гніль бульбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дро́гкі, ‑ая, ‑ае.

Які трасе або трасецца. Расцёрты ў пальцах лісток пах, як вясковая ралля. Гэта нагадала Свідзерскаму той далёкі час, калі ён з бацькам ездзіў на дрогкай брычцы ў поле. Хомчанка. Усёю пяцярнёю экскаватар у дрогкі кузаў сыпле жаўтазём. Барадулін. // Які выклікае трасенне; няроўны, нягладкі. Цераз колькі хат быў канец даўгой шапятоўскай вуліцы, дзе выходзіла яна дрогкай грэбляй цераз выган у шырокі палявы прастор. Галавач. [У]ецца лясная дарожка, ляскаюць калёсы.. па дрогкай лясной зямлі. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прэль, ‑і, ж.

1. Тое, што сапрэла, згніло, сапсавалася пад уздзеяннем вільгаці і цяпла. Пан Зыгмусь гной дабывае і посцілкамі на сабе цягае з лесу дабро: калю[ч]кі, мох і розную прэль і гніль і раскідае на папары, бо ўвосень тут жыта сеяць будзе. Колас. Грыбы вылазяць, падымаючы на сваіх шапках пласт лясной прэлі. Чарнышэвіч.

2. Пах чаго‑н. прэлага. Міця залез пад мост — у твар патыхнула вільгаццю, прэллю. Навуменка.

3. Сухая гніль; цвіль. Яблыкі з прэллю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отби́ть сов.

1. в разн. знач. адбі́ць, мног. паадбіва́ць;

отби́ть но́сик у ча́йника адбі́ць но́сік у ча́йніку;

отби́ть мяч руко́й адбі́ць мяч руко́й;

отби́ть го́род адбі́ць го́рад;

отби́ть за́пах адбі́ць пах;

отби́ть такт руко́й адбі́ць такт руко́й;

2. (выпрямить ударами) адкляпа́ць;

отби́ть ко́су́ адкляпа́ць касу́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыгнята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

1. Прыціскаць чым‑н. цяжкім зверху. Прыгнятаць сыр каменем.

2. Не даваць свабодна жыць, эксплуатаваць. Вёску прыгняталі памешчык і земства, ураднік і мясцовы багацей. Навуменка.

3. перан. Непакоіць, ствараць цяжкі, падаўлены настрой. Памаўчаўшы,.. [маці] загаварыла, перасільваючы нейкі ўнутраны цяжар, які прыгнятаў яе. Якімовіч. Бянтэжыла і прыгнятала нас яшчэ і невядомасць. С. Александровіч. Мяне прыгнятала адзіноцтва, тая сіратлівая цішыня, якая часта панавала ў нашых зялёных кутках. Кулакоўскі. Нізкае скляпенне, пах цвілі, папіскванне пацукоў прыгнятала хлапца. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смало́вы, ‑ая, ‑ае.

1. У якім многа смалы; які змяшчае ў сабе смалу, смалісты. Смаловыя бярвенні. □ Яшчэ з далёкае пары Мне пах знаёмы на дрывотні Смаловых трэсак і кары. Бялевіч. Пахне бярвеннем, смаловымі дошкамі. Скрыган. // Які ўтвараецца пры гарэнні смалы. Тонкі маладзік, нібы калыска, Гайдаецца да рання над сялом, І патыхае недзе блізка-блізка Смаловым дымам, домам і цяплом. Грахоўскі.

2. Які мае адносіны да смалы, уласцівы смале. Паветра было чыстае, свежае, напоенае смаловым водарам. Чарнышэвіч.

3. Апрацаваны смалой, прасмолены. Смаловы канат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)