Та́лент ’надзвычайныя здольнасці’; ’чалавек з надзвычайнымі здольнасцямі’ (ТСБМ), ’прыродны дар, здольнасць’, ’пакліканне’ (Ласт., Сл. ПЗБ), тале́нт ’тс’ (Байк. і Некр.), та́лінт ’здольнасць да нейкага майстэрства ці мастацтва’ (Варл.). Праз польск. talent, з франц. talent ’здольнасць, прыродны дар’, што да лац. talentum ’грэчаская мера вагі і грашовая адзінка’ < грэч. ταλαντον ’тс’, гл. талант. Развіццё значэння ад ’каштоўная манета’, ’каштоўны дар’ да ’прыродны дар’, ’выключныя здольнасці’ (Брукнер, 564; Длугаш-Курчабова, 493).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пузга́н ’пузацік’: чародка малых суседскіх пузганоў (глыб., Полымя, 1998, 12, 108), пузан, пузганчалавек з вялікім жыватом’ (бяроз., шуміл., паст., Сл. ПЗБ). Да пу́за (гл.); форма пузан узмоцнена экспрэсіўным суфіксам -гай (параўн. аўчуган, зладзю‑ гай і пад.). Саўка (Запісы, 23, 56) бачыць у пуцган ’пузаты’ (Стома–Сініца) першаснае пузан з устаўным г, характэрным для ўсходнебалтыйскага арэала, паралельнае да лазіцьладзган ’пра малое, якое лазіць куды не трэба’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прысу́ха1 ’каханая, любая’ (ТСБМ), ’прыгажуня, чараўніца’ (Мат. Гом.). Параўн. укр. присо́хнути ’адчуўшы сімпатыю, прыхільнасць да некага, надта пакахаць яго’, рус. дыял. прису́ха ’каханы чалавек; прыгажуня’, ’чараўніца’. Гл. наступнае слова.

Прысу́ха2 ’злая (міфічная) істота’; ’звышнатуральная сіла’ (Інстр. 2, Мат. Гом.). Утворана ад прысушыць ’прыманіць варажбой, прымусіць каго-небудзь сохнуць ад кахання’ (ТСБМ, Сл. Брэс., Мат. Гом.), гл. сушыць. Параўн. рус. дыял. прису́ха ’прыварожванне, чараўніцтва; вядзьмарства’; укр. прису́шений ’прычараваны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мніх ’манах’ (ТСБМ), рус. мних, ст.-рус. мнихъ, мьнихъ, ст.-слав. мънихъ ’тс’. Укр. харк. мни́ха ’вялы, непаваротлівы чалавек’, польск., в.-луж., чэш. mnich, н.-луж. mich, славац. mních, славен. mnìh, mɘníh ’манах’, серб.-харв. mnih, якія са ст.-в.-ням. munih < нар.-лац. monicus < с.-грэч. μοναχός < ст.-грэч. μοναχῇ, μοναχοῡ ’у адным толькі месцы’ (Фасмер, 2, 633; Брукнер, 341; Махэк₂, 370; Бязлай, 2, 177; ЕСУМ, 3, 490).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́ўра ’настырны, пранырлівы чалавек’ (докш., Сакалоўская, вусн. паведамл.). Магчыма, да набіраць ’натыкаць, насаджваць; вешаць на жэрдкі для сушкі гарох, траву і інш.’, зак. трыв. наўраць (гл.), літаральна ’той, хто ўсюды лезе’, параўн. укр. навратливий ’навязлівы, надаедлівы’; або да наўрэць ’нечакана сустрэць’ (гл.), параўн. фармальна ідэнтычнае укр. букав. на́вра ’слата, нягода’, на́ўрышча ’напасць, ліха, бяда’; аднак найбольш блізкім па семантыцы з’яўляецца наврытытысянамерыцца, паставіць на сваім’ (пін., Жыв. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Няўлю́дны, неўлю́дны ’нелюдзімы’ (Ян.), няўлюддзе (неўлюдзьдзя, невлюддзе) ’нелюдзь, нікчэмнасць’ (Юрч. НВС, Нас., Бяльк.), неўледдзе ’нелюдзім’ (Сл. ПЗБ), мае паралелі ў іншых славянскіх мовах: чэш. nevlldny ’няветлы’, славен. nevljuden ’тс’, серб.-харв. пеў лудай ’тс’. Да улюдны ’прыстойны, варты’ (ТС), улюддзе (влюддзе) ’чалавек, чалавечына’ (Нас.) і пад., усё да люд (гл.); славянскія паралелі маюць, відаць, самастойнае паходжанне, параўн. серб.-харв. улудан ’ветлівы’, ульудити се ’стаць ветлівым, набыць прыстойнасць’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вярэ́каць ’гаварыць абы-што’ (КТС, М. Паслядовіч). Сюды ж, паводле аўтараў СРНГ, 4, 42, і іншыя блізкія экспрэсіўныя лексемы: рус. варакать, пск. варгасить ’гаварыць недарэчнасці, бязглуздзіцу’, арханг., ленінгр., перм., с.-урал. варакосить, паўдн.-рус., смал. варнакать ’тс’, варон. ’гаварыць няясна’. Непераканаўча Фасмер (1, 273–275). Бел. вярэкаць, магчыма, узнікла ў выніку кантамінацыі вярзці і *рэкці (< rěkti); параўн. драг. рэ́калочалавек, які доўга і нудна гаворыць недарэчнасці, бязглуздзіцу’ (Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ві́дучы ’хутка, на вачах, увачавідкі, відавочна’ (КЭС, лаг.; хойн., Мат. Гом., Янк. II) — прыслоўе, утворанае ад дзеепрыслоўя відзючы > viděti. Да відзець (гл.).

Віду́чычалавек, які добра бачыць’ (Жд., 2, КТС), мсцісл. відзючый (З нар. сл.), відучый ’тс’ (Нас.), укр. видючий ’відавочны’; ’відушчы’, рус. видучий ’відушчы, хто добра бачыць’ — дзеепрыметнік незалежнага стану ад дзеяслова відзець (гл.) з нерэгулярным утварэннем: суф. ‑учы(й) утварае Nomina agentis. Сюды ж відучасць ’здольнасць бачыць’ (КТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Відушчы ’які валодае зрокам’ (БРС, КТС, Сцяшк. МГ), відушчый ’тс’ (Нас.), стаўб.чалавек, які ўсё заўважае’ (Жд. 1). Укр. видю́щий ’тс’, ’яўны’, рус. видущий ’той, хто добра бачыць’, польск. уст. widzący ’прарок’, чэш. vidoucí ’відушчы’. Запазычана, відаць, з царкоўнаславянскай мовы з заменай суф. ‑ашчы на суф. ‑ушчы з абагульненым значэннем Nomina agentis. У ст.-бел. мове відушчы адсутнічае (ёсць толькі видячій, видящий). Сюды ж відушчасць ’празорлівасць’, відушча ’празорліва’ (КТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вілю́га1чалавек, які выкручваецца з любога становішча’ (Янк. III). Укр. вилюга ’крывізна, згіб, згінанне’, рус. уладз., валаг., кур., арл. вилюга ’крывізна, звіліна’, валаг. ’хітрыкі, выкрутасы, выкручванне’. Магчыма, усх.-слав. інавацыя ад *віль (< віць < viti); параўн. рус. маск., ярасл. вил ’качан капусты’, кур., варон., кастр., валаг. вило́й ’развілісты, закручаны’. Не выключана запазычанне з балт. моў (параўн. літ. vìlti ’ашукваць’, viliū̃gas ’спакуснік’) з аддаленай семантыкай.

Вілю́га2 ’абавязак, прычына’ (КЭС, лаг.). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)