Скры́пацень ‘грузд’ (брэсц., пін., Жыв. сл.), скрыпі́ца ‘тс’ (чэрв., Сл. ПЗБ). Сюды ж скрипица ‘грыб, Agaricus extinctorius L.’ (Меер Крыч.). Да скрыпець (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Такаўны́, токоўны́й ’гразкі’: токоўнэ булото, можно по ім ходіть (лун., Шатал.). Сюды ж токо́васты, токо́ваты ’цвёрды, як ток’ (ТС). Да ток 2, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Траі́ ’тры’ (ваўк., Сл. ПЗБ). Балтызм, параўн. літ. trejì ’трое’. Сюды ж траёх ’трое’ (шальч., Сл. ПЗБ) пад уплывам трох, польск. trzech ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прызе́лліць ’напаіць зеллем, зачараваць’ (Ян.), прызы́лы́ты ’прываражыць, прычараваць’ (Клім., Сл. Брэс.), сюды ж прызі́л ’спосаб варажбы’ (Клім.). Прыставачна-суфіксальнае ўтварэнне ад зе́лле (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ На́разь ’паасобку’ (Бяльк.), параўн. рус. на́раз ’асобна’. З *на+рознь, гл. розны, сюды таксама на рбзь ’асобна; у розныя бакі’, на́разна ’асобна’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Наўмі́ць ’давесці да розуму, даць зразумець’ (Нас., Гарэц., Др.). Са спалучэння на ўм (навесці), гл. ум. Сюды ж, відаць, наўмену́ць (ныўмянуць) ’напомніць’ (Бяльк.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мане́бры, мане́брэ ’манеўры’ (драг., КЭС; Сцяц.). З польск. maniebry, якое з manewry ’тс’ < франц. manoevre ’тс’. Сюды ж манябрава́ць < польск. maniebrować < manewrować ’манеўраваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
зе́рне, ‑я; мн. зерні, ‑яў і зярняты, ‑нят; н.
1. Дробны плод, семя злакаў; семя некаторых іншых раслін. Андрэй Сцяпанавіч запускаў руку то ў ячмень, то ў пшаніцу, перасыпаў з далоні на далонь зярняты, нюхаў іх. Бялевіч. // зб. Насенне хлебных злакаў. У гэтай будыніне хаваліся галоўныя калгасныя прадукты: зерне, бульба і гародніна. Колас. Камбайн рушыў. Пад нажамі яго зазвінела салома, у бункер пасыпаўся густы струмень важкага зерня. Дуброўскі.
2. Асобная частка, крупінка якога‑н. рэчыва. Хларафілавае зерне. Зерне пораху.
3. перан.; чаго. Зародак, ядро чаго‑н., зыходны пачатак. Водгулле ўсяго таго, што дзеялася на свеце, далятала сюды [у Палессе] .. з такімі напластаваннямі людской фантазіі, што ўжо трудна было вылушчыць з іх зерне праўды. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няво́льнік, ‑а, м.
1. Раб, прыгонны. [Музыкант] слухаў расказы аб [радзіме] ад свайго дзеда, некалі вывезенага сюды на караблі нявольнікаў. Лынькоў. Рукамі нявольнікаў насыпаны .. высокі вал, выкананы глыбокія азёры, канавы, напоўненыя вадою, якія абкружаюць палац Радзівіла. Бялевіч.
2. Зняволены. І раптам Ліда Сцяпанаўна зразумела: гоняць [арыштаваных] да супрацьтанкавага рова.. Яна аглянулася, ці няма якой магчымасці ўцячы, але немцы шчыльным ланцугом абкружылі групу нявольнікаў. Шчарбатаў.
3. перан.; чаго. Чалавек, які знаходзіцца пад уплывам, уладаю чаго‑н. Нявольнік сваіх пачуццяў. □ Чалавек — не нявольнік прыроды, а яе гаспадар, правільней, старэйшы брат, які бязмежна яе любіць і якому яна аддае ўсё, што можа, са сваіх багаццяў. Клімковіч. Са светлай радасцю і з незразумелай трывогай я ўбачыў, што раблюся нявольнікам гэтай чароўнай паненкі. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прывалачы́, ‑лаку, ‑лачаш, ‑лачэ; ‑лачом, ‑лачаце, ‑лакуць; пр. прывалок, ‑лакла, ‑ло; заг. прывалачы; зак., каго-што.
Валочачы, цягнучы, даставіць куды‑н. [Косцік] бягом прывалок дзве жэрдкі і па слізкім лёдзе насунуў іх танчэйшымі канцамі да Аксінні. Пальчэўскі. — Будзеш упірацца, то паклічу Рыгора і Язэпа і, далібог, прывалачом вось так, як ты цяпер ляжыш. Колас. Прывалаклі [партызаны] нават два цяжкія кулямёты. Шахавец. // Разм. Прынесці (звычайна што‑н. цяжкае, вялікае). [Чыжык] прывалок у яміну новенькі нямецкі карабін і патроны, знойдзеныя сярод забітых гітлераўцаў. Лупсякоў. Гарыдавец Шарона праз сяло Адзін дамоў на плечах прывалок. Танк. // Разм. Сілаю прывесці, прымусіць прыйсці. [Сашка:] — На чорта ён мне, твой гэты працаўнік, ты маеш з ім справы, то ідзі да яго, а чаго ты мяне сюды прывалок? Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)