апо́мніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.

1. Апрытомнець. Доўга ляжала Гэлька на беразе паміж высокай травы і пахучых лугавых кветак, пакуль апомнілася і адпачыла. Чарот.

2. Прыйсці ў стан цвярозай развагі пасля моцнага душэўнага ўзрушэння. [Люба] не магла адразу апомніцца, такое.. з’яўленне [Стафанковіча] сюды было нечаканае і дзіўнае. Чорны.

3. Зразумеўшы памылковасць сваіх паводзін, адмовіцца ад іх; абдумацца. — Што вы робіце? Апомніцеся! — прагучаў чыйсьці моцны, абураны голас. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неўтаймава́ны, ‑ая, ‑ае.

Такі, якога цяжка, немагчыма ўтаймаваць, стрымаць, сцішыць. Светлае, ласкавае неба, неўтаймаваны.. акіян прыцягвалі да сябе позірк. Гамолка. Пасля вячэры неўтаймаваная моладзь сабралася на клубнай пляцоўцы зноў. Васілевіч. // Уласцівы такому чалавеку. Неўтаймаваная натура. // Надзвычайны ў сваім праяўленні, вельмі моцны. — Што, я ў цябе пытаюся? — .. [бацька] зноў кінуў на Міхася позірк, у якім было поўна неўтаймаванай лютасці. Дамашэвіч. Усе жылі адным неўтаймаваным жаданнем — наперад, наперад! Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прут, ‑а, М пруце, мн. пруты, ‑оў; м.

1. Тонкая доўгая палка без сучча. Выбіраецца [для вуды] прамы, моцны і гнуткі прут. Матрунёнак. Дзед доўгім прутам спорваў спелыя яблыкі, а ўраднік збіраў. Мурашка.

2. Доўгі металічны стрыжань. [Юрка] стаіць у сваім ложку.., трымаецца аберуч за жалезны прут і то смяецца адназубым роцікам, то.. зусім як бацька ляскае языком. Брыль. [Паўліку] і дзеду ўступілі месца пад акном, пераплеценым жалезнымі прутамі. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прызнава́ць, ‑знаю, ‑знаеш, ‑знае; ‑знаем, ‑знаяце; незак., каго-што.

1. Незак. да прызнаць.

2. Праяўляць станоўчыя адносіны, адносіцца з павагай да каго‑, чаго‑н., лічыць каго‑, што‑н. аўтарытэтным, важным. Зусім другая справа паляванне, яго толькі і прызнаваў Адам. Шынклер. Высокі ростам, хударлявы з твару, сівы як лунь, ён быў здаровы і моцны, нібыта дуб. Фэлька не прызнаваў ні дактароў, ні шаптуноў. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расі́йскі, ‑ая, ‑ае.

1. Уст. Тое, што і рускі. У польскай мове Васіль Бусыга быў не дужа моцны, хоць сякія-такія польскія словы ён ведаў. Размовы ён меў пераважна з валаснымі пісарамі, з папамі, ураднікамі, часам з прыставам. Ад іх запазычаў ён і расійскія словы, хоць вымаўляў іх з сваім палескім акцэнтам. Колас.

2. Які мае адносіны да Расіі. Расійская Савецкая Федэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паходаць ’асілець, адужаць, бароцца’ (Шат.). Параўн. польск. pochodzić ’перамагчы’, ст.-польск. ’тс’, ’зламаць, сагнуць’. Бел. лексема — вынік кантамінацыі польск. pochodzić і бел. уходаць ’забіць’, ’змардаваць, знясіліць’, — апошняе, відаць, можа ўзыходзіць да ст.-герм. handus ’рука’, параўн. hódugrмоцны’. Цяжкасці выклікае рэфлекс ‑ó‑: у рус. художник яно перайшло ў ‑у‑ (< ст.-слав. хѫдожьникъ < прасл. xǫdogъjь).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лінь ’вельмі моцны тонкі канат’ (ТСБМ). Запазычана з рус. линь, якое з гал. lijn ’тонкая вяроўка’ (Слаўскі, 2, 498–499). Пры наяўнасці гэтага слова або рус. слова канат, граматычны род якога — мужчынскі, бел. лі́ня (гл. ліна) змянілася ў лінь ’вяроўка, пры дапамозе якой цягалі вуллі на дрэвы’ (ганц., Сл. паўн.-зах.), ’канат на пароме’ (Яруш.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́шлы ’растаропны’ (Мат. Гом.); ’знаходлівы, хітры’ (Цых.). Хутчэй за ўсё запазычана з рус. ушлый ’пранырлівы’, дзеепрыметнік ад уйти ’пайсці’, раней таксама ’пазбегнуць’; параўн. утвораныя ад таго ж кораня по́шлымоцны, дужы’, няпо́шлы ’нямоглы’ (Панюціч, Лексіка, 81), нядо́шлы ’тс’ і пад. Сюды ж, відаць, і ву́жлы ’праворны, спрытны’ (Яўс.) праз народна-этымалагічнае збліжэнне з вуж.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бура́нмоцны вецер; надвор’е, калі дзьме вецер і ідзе снег’ (БРС, Інстр. I). Рус. бура́н, укр. бура́н. Запазычанне з цюрк. моў (тур., тат. buran ’мяцеліца, пурга’). Праабражэнскі, 1, 53; Фасмер, 1, 243–244; Дзмітрыеў, Тюрк. эл., 22; Шанскі, 1, Б, 229; Рудніцкі, 258; Локач, 29. Паводле Шанскага, там жа, бел., укр. бура́н запазычаны непасрэдна з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

завіру́ха, ‑і, ДМ ‑русе, ж.

1. Моцны вецер розных напрамкаў з сухім снегам; мяцеліца, завея. А завіруха гудзела, памятала гурбы, прыкрывала снегам чорныя галавешкі пажарышча. Лынькоў. Лютавала ранняя суровая зіма: трашчалі марозы, вылі снежныя завірухі. Шамякін.

2. перан. Разм. Неспакой, сумятня, бязладзіца. Ваенная завіруха падхапіла і Ганну, закінула яе ў далёкі ўральскі горад. Марціновіч. Звінелі кілішкі. Пры ўсёй гэтай завірусе пан Чарнецкі аднак не выпускаў з віду сваю дачку. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)