дзот е́рево-земляна́я огнева́я то́чка) воен. дзот, род. дзо́та м. (дрэ́ва-земляны́ агнявы́ пункт).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ту́тавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да тутаўніка. Тутавы ліст. Тутавы гадавальнік. □ Тутавыя гаі, якія вырастуць уздоўж каналаў, дадуць магчымасць займацца шаўкаводствам. «Полымя». // Які харчуецца лісцем тутаўніка і выпрацоўвае шоўк. Тутавы шаўкапрад. // Які з’яўляецца шкоднікам тутаўніка. Тутавы пядзенік.

2. у знач. наз. ту́тавыя, ‑ых. Сямейства раслін, да якога належыць тутавае дрэва.

•••

Тутавае дрэва гл. дрэва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

баба́хнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

Разм. Зваліцца адкуль‑н. з шумам; упасці. Бабахнуцца з страхі. □ Але Дзяніс, калі нахілілася дрэва, забыўся на бацькаву параду. Пабег якраз у той бок, куды мелася бабахнуцца дрэва. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вілава́ты, ‑ая, ‑ае.

Вілападобны, раздвоены. Вілаватае дрэва. □ Вілаватая саха падпірала дах. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ака́цыя, ‑і, ж.

Дрэва або куст сямейства мімозавых. Белая акацыя. Жоўтая акацыя.

[Ад грэч. akē — калючка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крыптаме́рыя, ‑і, ж.

Паўднёвае вечназялёнае хваёвае дрэва, якое дасягае вельмі вялікіх памераў.

[Ад грэч. ktyptós — тайны і meros — доля, лёс.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ільма́, ‑ы, ж.

Вялікае лісцевае дрэва з каштоўнай драўнінай, пашыранае ў Еўропе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пладано́сны, ‑ая, ‑ае.

Які прыносіць плады (аб раслінах). Пладаносны сад. Пладаноснае дрэва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грана́т¹, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

Паўднёвае дрэва ці куст сямейства чальчаковых, а таксама яго круглы ярка-чырвоны плод з кісла-салодкім сокам.

|| прым. грана́тавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

карэ́нішча, -а, н.

1. Падземнае сцябло шматгадовых травяністых раслін, якое адрозніваецца ад кораня наяўнасцю недаразвітага лісця.

2. Асноўны, галоўны корань дрэва, які з’яўляецца працягам ствала.

|| прым. карэ́нішчавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)