бабахнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

Разм. Зваліцца адкуль‑н. з шумам; упасці. Бабахнуцца з страхі. ▪ Але Дзяніс, калі нахілілася дрэва, забыўся на бацькаву параду. Пабег якраз у той бок, куды мелася бабахнуцца дрэва. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)