Ба́лька ’бэлька’ (Юрч., Сцяшк. МГ, Інстр. I, ДАБМ, 883, Бяльк., Шат., Касп., Нас.). Ст.-бел. балька ’тс’ (з XVI ст.; Булыка, Запазыч.). Укр. дыял. ба́лька (у помніках з XVI ст.). Запазычанне з польск. balka ’тс’ (< ням.). Рыхардт, Poln., 32; Рудніцкі, 66 (супраць польскага пасрэдніцтва). Параўн. ба́лка 1, бэ́лька.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Баля́сы тачы́ць ’балагурыць і да т. п.’ (Нас., Шат.). Рус. точи́ть баля́сы, укр. точи́ти баля́си. У аснове фразеалагізма ляжыць баля́са ’драўляны вытачаны слупок’ (гл.). Тачы́ць бал́ясы < ’займацца непатрэбнай, ужо зробленай працай’. Гл. Фасмер, 1, 119; Шанскі, 1, Б, 29–30; Праабражэнскі, 1, 15; падрабязна Вінаградаў, РЯШ, 1941, 2, 18.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Блюзні́ць ’хлусіць, гаварыць дрэннае, блюзнерыць’ (Нас.), блю́зніць (Бяльк., БРС); з іншым вакалізмам блу́зніць ’трызніць’ (Шат.). Ст.-бел. блюзнити, блузнити ’ганьбіць’, блюзнерца, блузнерца ’блюзнер, богазневажальнік’ (Булыка, Запазыч.). Паводле Булыкі, там жа, запазычанне з польск. blužnić (аб польскім слове Брукнер, 30; Слаўскі, 1, 34). Гл. яшчэ Рыхардт, Poln., 36; Рудніцкі, 151.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бука́та ’булка хлеба’ (Касп., Гарэц., Др.-Падб., Інстр. I), бука́тка (Нас.). Запазычанне з рум. мовы (праз укр. бука́та або польск. bukata ’тс’). Рум. bucátă ’кусок’ (паходзіць з лац. buccata). Спецыяльна аб бел. слове гл. Врабіе, Зб. Расэці, 994; ён жа, RomSl., 14, 134 (лічыць, што пасрэднікам была ўкр. мова).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бутэ́лька, таксама бутэ́ль (Нас.), бутэ́лка (Бяльк.). Укр. буте́лька. Запазычанне з польск. butelka ’тс’ (а гэта з франц. bouteille). Гл. Варш. сл., 1, 241; Брукнер, 51; Рыхардт, Poln., 38; Кюнэ, Poln., 47; Рудніцкі, 1, 274. Гл. яшчэ бу́тля. Падрабязна аб усёй групе слоў гл. Губшмід, Schläuche, 38 і наст.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Варахава́ты ’непрасохлы’ (КТС); ’варахаватае сена’. Магчыма, перанос значэння ’сена непрасохлае < сена, якое трэба варушыць’. Тады варахаваты да прасл. *vorxъ‑, *vьrxъ‑ (Фасмер, 1, 355; Брукнер, 601, дзе падаюцца бел. во́рох ’шум’, поворохаць ’разбураць’, воро́х ’трэск’). Параўн. варо́хаць ’варочаць з шорахам, рабіць шорах’, ворах ’шорах, шум; пераварот, нарушэнне парадку’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вартава́ць ’вартаваць, ахоўваць, пільнаваць’ (БРС, Гарэц., Інстр. III, Шпіл., Шат., Касп., Нас., Бяльк.). Ст.-бел. вартовати (з XVI ст.; Булыка, Запазыч.). Укр. вартува́ти, рус. дыял. (смал.) вартова́ть. Запазычанне з польск. wartować ’тс’ (да warta ’варта, ахова’ ці непасрэдна да ням. warten). Параўн. і чэш. vartovati (Кюнэ, Poln., 113).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ва́ртасць (Шат., Нас., Шпіл., Гарэц.; КЭС, лаг.; Інстр. III, БРС). Укр. ва́ртісць. Запазычанне з польск. wartość ’тс’ (ад warty; гл. ва́рты). Гл. Кюнэ, Poln., 113. Гэта версія нам здаецца больш верагоднай (зыходзячы з агульнай сітуацыі), чым тая, якую прапануе Рудніцкі (319) (вытворнае ад ва́рты на ўсх.-слав. глебе).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ве́раме ’час’ (Нас.: ве́реме). Адносіцца да прасл. *vermę ’час; пагода і да т. п.’ (укр. ве́ремє, ст.-рус. веремя, ст.-слав. врѣмѧ, балг. вре́ме, серб.-харв. вријѐме, славен. vréme). Агляд этымалогій гл. Фасмер, 1, 361–362. Гл. яшчэ Ісачанка, Зб. Гаўранку, 1, 120–121; Матл, там жа, 143–144.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ве́шыць ’пры сяўбе абазначаць саломай месца, дзе ўпала апошняе зерне, каб другі раз не кідаць зерня на тое ж месца’; ’абстаўляць, вызначаць дарогу зімой’ (Нас.). Да вяха́ 1 (гл.). Параўн. таксама рус. прэйл. (Латв. ССР) ве́шить ’ставіць веткі, калі сеюць, абазначаючы вузкія палосы засеянага поля’, укр. вішити ’вяшыць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)