чырванатва́ры, ‑ая, ‑ае.
З чырвоным тварам. — Вы хто? — спытаў невысокі, шыракаплечы і чырванатвары лейтэнант. — Мы тутэйшыя, — адказаў Мікола. Новікаў. — Пяць рублёў, — буркнуў тоўсты чырванатвары чалавек, больш падобны на дырэктара маслазавода, чым на шафёра. Шамякін.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
штыкавы́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да штыка 1, служыць для прымацавання штыка 1 (у 1 знач.). Штыкавая трубка. □ Прыйшло чалавек сто, а можа і яшчэ больш. Ды ўсе з нажамі, з нейкімі кінжаламі, нават са штыкавымі цесакамі, якія дзе ў каго пазаставаліся з вайны. Дубоўка. // Нанесены, зроблены штыком. Штыкавая рана. □ Трэба, каб твой росчырк быў Падобны бліскавіцы грому, Падобны ўдару штыкавому. Танк. // Які адбываецца, робіцца з прымяненнем штыкоў (пра рукапашны бой). [Алешын:] Глядзіце: вораг уцякае — Не вытрымаў атакі штыкавой. Бачыла.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
медна...
Першая састаўная частка складаных слоў са значэннем: а) які мае адносіны да апрацоўкі медзі, напрыклад: медналіцейны, меднапракатны; б) у склад якога ўваходзіць медзь, напрыклад: меднааміячны, меднарудны; в) падобны чым‑н. на медзь, напрыклад: меднабароды.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
мінда́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да міндаля. // Які атрымліваюць з міндалю. Міндальнае малако. // Прыгатаваны, зроблены з міндалю, з міндалем. Міндальны торт.
2. Ружовы, падобны колерам на міндаль.
3. перан. Да прыкрасці ласкавы, саладжавы.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
шыншы́ла, ‑ы, ж.
1. Паўднёваамерыканскі грызун, падобны на вавёрку, які мае каштоўнае футра. // Футра гэтай жывёлы. Каўнер з шыншылы.
2. Парода трусоў з футрам серабрыста-блакітна-шэрага колеру, які сваёй афарбоўкай нагадвае футра такога грызуна.
[Ад ісп. cinchilla.]
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Нялю́дскі, нялюдзкі, нелюцкі ’дрэнны, кепскі; няўдалы; нелюдзімы; бесчалавечны’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк., Сл. ЦРБ, ТС, Мат. Маг., Касп., Нас.), нелю́дны ’непрыгожы’ (Сл. Брэсц.), нелюдзя́шчы ’няздатны, хворы’ (Ян.), сюды ж нялю́дзьдзя ’вылюдак, не падобны да людзей’ (мсцісл., З нар. сл.). Гл. людскі, параўн. няўлюдны (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
блі́зкі, -ая, -ае; бліжэ́йшы; найбліжэ́йшы.
1. Які знаходзіцца, адбываецца на невялікай адлегласці.
Б. лес.
Жыць блізка (прысл.).
2. Які аддзяляецца невялікім прамежкам часу.
Блізкае будучае.
3. Які мае кроўныя сувязі; родны.
Б. сваяк.
Страціць блізкіх (наз.).
4. Звязаны пачуццямі сімпатыі, дружбы, любові.
Блізкія адносіны.
5. Падобны.
Блізкія па змесце творы.
6. Добра вядомы, дарагі.
Здаецца блізкім той куток, дзе нарадзіўся і вырас.
|| наз. блі́зкасць, -і, ж.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
Не́падабень ’пра непрыгожую, неахайную асобу’ (жлоб., Жыв. сл.). Да падо́бны ’уласцівы, прыстойны’, параўн. ніпадобны ’брыдкі, неахайны’ (там жа), ’непрыстойны, неўласцівы; неверагодны’ (Нас., Яруш.), усё да падаба́ць ’любіць, мець прыхільнасць’ (гл.). З іншым значэннем непадо́бны ’які не мае падабенства да каго-небудзь ці чаго-небудзь’ (Гарэц., ТСБМ), развіццё семантыкі зыходнага падобны ад ’падыходзячы’ да ’маючы падабенства’. Іншае развіццё значэння дэманструе хойн. непадобнасць (нэпадобнасць) : «вазьми ад е́тага чалавека нэпадобнасць, каторая дадзяна доўгими рука́ми» (Полес. этнолингвист. сб., 100), параўн. польск. niepodobność, niepodobieństwo, адно са значэнняў якога ’злосць, непрыстойнасць, нягоднасць’ тлумачыцца праз стадыю ’рэч немагчымая, непадобная да праўды’ (Варш. сл.), адкуль і ст.-бел. неподобность, неподобенство ’немагчымасць, неймавернасць; немагчымая, непраўдападобная рэч’ (пач. XVI ст., КГС).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
залаці́сты, ‑ая, ‑ае.
1. Колерам падобны да золата; з бліскуча-жоўтым адлівам. Залацістыя зоры. □ Лістапад залацістым лісцем у лясах засыпае паляны. Машара.
2. Як састаўная частка некаторых батанічных, заалагічных і мінералагічных назваў. Залацістая папараць. Залацісты тапаз.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
кудзе́лісты, ‑ая, ‑ае.
Разм. Падобны на кудзелю; лахматы, пушысты. Кудзелістыя валасы. Кудзелістая барада. / Пра дым, туман, хмары і пад. З ракі пацягнула вільготнай свежасцю, ветрык разарваў пасму туману і кудзелістыя абрыўкі яго пагнаў на луг. Хадкевіч.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)