Трусна́ты, трусна́тый ‘цвёрды’ (кам., Жыв. НС). Няясна; магчыма, у значэнні ‘не гібкі’ ўтворана ад тру́снуць ‘надламацца, хруснуць’, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трутні́ць ‘спаць’ (Рэг. сл. Віц.). Няясна, відаць, ад труцень (гл.), аднак, магчыма, першапачаткова звязана з трухнуць ‘спаць’, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тырц ‘тыц’ (віл., Сл. ПЗБ). Магчыма, у выніку кантамінацыі рухапераймальных выклічнікаў тырх (гл. ты́рхаць) і тыц (гл. тыцнуць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Асёлка ’радуга’ (Касп.), осело́к (ДАБМ, 902). Укр. оселка ’тс’. Безумоўна звязана з вясёлка, укр. веселка ’тс’. Аднак вакалізм пачатку ў паўднёвабеларускай і ўкраінскай формах сведчыць аб тым, што простым усячэннем пачатковага в‑ форму гэту вытлумачыць нельга. Магчыма, асёлка ’радуга’ кантамінацыйна звязана з асялок прылада для вастрэння’ (ад якой адлятаюць іскры, як, магчыма, маланкі, ва ўяўленні нашых продкаў, ад радугі). Магчыма, кантамінацыя тут адбывалася з о́сілкі ’(паўкруглая) ручка вядра’. Нельга выключыць і тое, што форма асёлка адлюстроўвае неабходнасць лічыць сучасную сувязь вясёлка — вясёлы пазнейшай, магчыма, народнаэтымалагічнай, а старажытную назву радугі звязваць з словамі тыпу ст.-іран. asman ’неба’. Трэба, нарэшце, указаць на магчымую сувязь асёлкі ’радугі’ з асілкамі (гл.) або праз іскры, звязаныя з уяўленнямі пра каменную прыроду асілкаў (параўн. іх рэбры), або праз вобраз змяі (з якой звязана і радуга і асілкі). Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жабе́ніцца ’ўпірацца, калі просяць’ (Бяльк.), ’раздумваць’ (Жд. 3), жабіня́ць, жабіня́цца ’ўпірацца’ (Бяльк.). Параўн. літ. дыял. zabainioti ’блытаць’, лат. zabelêt ’не даваць ад нуднасці ўстрымлівацца’, што дазваляе лічыць бел. жабеніцца запазычаннем з літ. Калі ўлічыць славесны характар «упірання» ці роздуму, магчыма звязваць з жабанець (гл.). Іншае тлумачэнне — праз сувязь з жа́біцца ’моршчыцца’ ці ’перагінацца’, адкуль магчыма развіццё значэння ’ламацца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Куля́ць 1 ’валіць набок, пераварочваць, нагінаць’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Сл. паўн.-зах.). Параўн. рус. кулить ’каціць (бочку)’, польск. kulić ’каціць’, чэш. kouleti, славац. kuľас, в.-луж. kuleć, н.-луж. kułaś ’тс’. Магчыма, да куля (гл.). Параўн. Слаўскі, 3, 342.
Куля́ць 2 ’разбіраць плыты і коньмі выцягваць на бераг’ (Нар. сл.). Магчыма, да куляць 1 (першаснае значэнне ’каціць бярвенні’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ахо́пам ’гасцінец, хабар’ (КЭС, лаг.). Магчыма, запазычанне з мовы ідыш, параўн. a chochem ’мудрасць, хітрасць’ (з ст.-яўр. chochmas).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ашугну́ць ’абступіць, абкружыць, агарнуць’ (КЭС, лаг.). Ад шугаць, шугнуць ’паляцець з шумам’, сюды ж, магчыма, шунуць ’наляцець, наскочыць’ (Жд.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Варсава́ты ’з крапінкамі (пра яблыкі)’ (Касп.). Няяснае слова. Магчыма, да варса́ць ’калоць’ (гл.). Тады першапачатковае значэнне: ’наколаты’ (→ ’з крапінкамі’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вызвалі́цель (БРС, КТС). Да вызваліць (гл.). Калька рус. освободитель (Крукоўскі, Уплыў, 116), магчыма і запазычанне з польск. wyzwoliciel ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)