Пурну́ць ’шпурнуць, кінуць’ (слонім., Нар. словатв.; ТС): пурні мне праз плот яблака (встк., Мат. Гом.). Відаць, гукапераймальнае, параўн. рус. дыял. пу́рыць ’мачыцца; ліць струменем’, пу́рить ’кідаць’, укр. пурну́ти ’даць нырца’ і пад. Гл. пу́рыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
асме́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго.
Прыдаць каму‑н. смеласці, рашучасці, адвагі. Ты [гусляр] адважыўся мне на сляпы перакор Вызваняці сусветныя грэлі; Платы маю шмат я для такіх непакор, Хто сябе проці мне стаць асмеліў. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абагу́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.
Зрабіць асабістае, уласнае (сродкі вытворчасці, гаспадарчыя аб’екты і пад.) калектыўным, грамадскім. Абагуліць зямлю. Абагуліць маёмасць. □ [Мікіта:] — Не гневайся, бабка. А калгас будзе. Абагулім тваю карову, авечку, свінню з парасятамі. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасваво́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.
Сваволіць некаторы час. Пеця любіў пасваволіць, а часам і пакрыўдзіць каго-небудзь з аднагодкаў. Сіняўскі. Толькі бліснуць маланкі, Віхор Раскалыша Нарачы далі, Выплывае з глыбіняў вугор Пасваволіць на хвалі. Зарыцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раскры́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.
Шырока распасцерці ў бакі (крылы, рукі). Крыкнуў Саша: — Мы сваім дадому ходам! Кіньма снасці з апранахай у чаўне. Ён раскрыліў рукі, сонцам паліваны човен пырскамі і ветрам абдало. Вялюгін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Палі́ва ’шклопадобная маса, якой пакрываюць керамічныя вырабы’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Яруш., Мядзв., Грыг., Шат., Сл. ПЗБ), полі́ва ’паліва, палуда’ (ТС). Рус., укр. поли́ва, польск. polewa, чэш., славац. poleva ’тс’. Аддзеяслоўнае вытворнае ад паліваць < ліць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
млын, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.
1. Прадпрыемства, будынак з устаноўленымі ў ім прыстасаваннямі для размолу зерня.
Вадзяны м.
Паравы м.
2. Машына для здрабнення розных матэрыялаў, якая выкарыстоўваецца ў горнай, хімічнай і іншых галінах прамысловасці.
◊
Ліць ваду на млын каго, чый (неадабр.) — ускосным чынам дапамагаць сваімі выказваннямі, справамі процілегламу боку.
|| прым. млынавы́, -а́я, -о́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адкапы́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.
Разм. груб. Скрывіўшы, адставіць; адвесіць (пра губы). Аляксей Ісаевіч зморшчыў лоб, смешна адкапыліў губу. Хомчанка. Зазваніў званок. Гэта званіў наш маўклівы вартаўнік, што заўсёды хадзіў адкапыліўшы ніжнюю цяжкую губу. Адамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кайлі́ць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак., што і без дап.
Працаваць кайлом. Кайліць вугаль. □ Я помню тыя дні, калі Пад Мінскам у бары, Хто карчаваў, а хто кайліў, Кіпела праца і раслі Скрозь новыя муры. А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мудраге́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак., над чым і без дап.
Разм. Тое, што і мудраваць (у 2 знач.). [Дзед:] — Справа наша простая. Мудрагеліць тут няма чаго. Якімовіч. Нехта крыкнуў сакратару: — Не мудрагель, а гавары што трэба. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)