мудраге́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак., надчым і без дап.
Разм. Тое, што і мудраваць (у 2 знач.). [Дзед:] — Справа наша простая. Мудрагеліць тут няма чаго.Якімовіч.Нехта крыкнуў сакратару: — Не мудрагель, а гавары што трэба.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)