карпе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

1. над чым і без дап. Разм. Доўга, цярпліва займацца чым‑н., працаваць над чым‑н. Карпець пад падручнікамі. □ Таварышы толькі і бачылі Івана Іванавіча, як той карпеў над паперамі дзень і ноч, гадамі. Карпюк. Збегліся дзяўчаты, што карпелі за суседнімі сталамі. Аношкін.

2. Жыць дзе‑н. у пакутах, цяжкасцях. — Другія, глядзі, на ўласныя хаткі з садамі ўзбіліся... А ты век тут карпей ды гібей у гэтым дзіравым вагоне. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бе́гаць, бе́гаю, бе́гаеш, бе́гае; незак.

1. Тое, што і бегчы (у 1 знач.), але абазначае дзеянне, якое адбываецца шматразова ці ў розных напрамках.

Мурашкі бегаюць.

2. Часта бываць у каго-н., хадзіць да каго-н.

Б. па хатах.

3. за кім. Заляцацца да каго-н. (разм.).

Б. за дзяўчынай.

4. Займацца бегам як спортам.

Б. хутчэй за ўсіх.

5. Хутка рухацца, мільгацець (аб прадметах, пальцах, вачах і пад.; разм.).

Вочы так і бегаюць, як у злодзея.

Па завуголлі бегаць (разм., неадабр.) — пазбягаць працы.

Па нітачцы бегаць (разм., неадабр.) — быць паслухмяным, дысцыплінаваным.

|| наз. бе́ганне, -я, н. (да 1 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мозг, -а і -у, мн. мазгі́, -о́ў, м.

1. -а. Цэнтральны аддзел нервовай сістэмы чалавека і жывёл: нервовая тканка, якая запаўняе чэрап і канал пазваночніка.

Галаўны м.

Спінны м.

Работа мозга.

2. -у. Мяккая тканка, якая запаўняе поласці касцей у чалавека і пазваночных жывёл.

Касцявы м.

3. -у. перан. Розум, разумовыя здольнасці.

4. толькі мн. Ежа, прыгатаваная з мазгоў свойскіх жывёл.

Цялячыя мазгі.

Варушыць мазгамі (разм.) — думаць, разважаць.

Круціць мазгі — выклікаць у каго-н. пачуццё кахання, прывабліваць.

Сушыць мазгі (разм.) — заўзята займацца разумовай працай на шкоду здароўю.

Уцечка мазгоў — эміграцыя людзей разумовай працы.

|| прым. мазгавы́, -а́я, -о́е (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сваволіць, свавольнічаць, гарэзаваць, блазнаваць; дурэць (разм.); бязуліць, байбусаваць (абл.) □ вытвараць штукі, выкідваць штукі, хадзіць на галаве, займацца дурыкамі

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Вары́згаццазаймацца пустымі размовамі; доўга з чым-небудзь вазіцца’ (Мядзв.), вораскаться ’тс’ (Мядзв.), вары́згаць ’гаварыць бязглузда і недарэчна’ (КЭС). Параўн. рус. дыял. вары́згать ’паспешна, неакуратна есці’, вара́згаться ’рабіць што-небудзь няўмела, доўга вазіцца’. Параўн. далей бел. варзе́каць ’размазваць што-небудзь густое’, рус. варза́кать ’рабіць што-небудзь наспех, сяк-так; дрэнна, неахайна пісаць’, укр. варзя́кати, верзя́кати ’балбатаць, вярзці’. Паколькі ў адным слове часта аб’яднаны значэнні ’пагана рабіць’ — ’балбатаць, гаварыць пустое, вярзці’ (параўн., напр., рус. вара́кать ’дрэнна рабіць, пэцкаць; гаварыць абы-што, вярзці’), то можна зыходзіць з *vьrz‑ti (вярзці́, укр. верзти́), да слав. *vьrz‑ ’плесці’. Форма вары́згацца (< варазгацца; параўн. варыхацца < варахацца) — гэта нібы экспрэсіўнае «паўнагалоссе» (vьrz‑ > верз‑ > вараз‑).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бар 1, ‑а, м.

1. Невялікі рэстаран або частка рэстаране, дзе наведвальнікаў абслугоўваюць ля высокай стойкі. У бары былі асобныя пакоі, дзе сталыя наведвальнікі маглі займацца картачнай гульнёй. Лынькоў.

2. Невялікі буфет або аддзяленне ў шафе, буфеце для він.

[Англ. bar.]

бар 2, ‑а, м.

Спец. Адзінка вымярэння ціску.

[Ад грэч. baros — цяжар.]

бар 3, ‑а, м.

Падводная пясчаная наносная мель у прыбярэжнай паласе мора перад вусцем ракі.

бар 4, ‑а. м.

Спец. Галоўная рабочая частка ўрубавай машыны і горнага камбайна, якая ўгрызаецца ў народу.

[Англ. bar.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

1. Незак. да сабраць.

2. Займацца збіральніцтвам. Збіраць калекцыю. Збіраць гербарый. Утыль збірае нарыхтоўшчык. □ З рання да змяркання Пчолка залатая Лётае па кветках Ды мядок збірае. Журба. Дзядзька Марцін ведаў лес добра, у лесе гадаваўся, жывёлу пасвіў, грыбы збіраў. Колас.

•••

Збіраць вяршкі — забіраць самае лепшае.

Збіраць кускі (кавалкі) — прасіць міласціну.

Хоць іголкі збірай — а) відно, светла. На вуліцы хоць іголкі збірай. Скрыган; б) відны, светлы. Ноч была светлая, месячная. Пра такія ночы кажуць: хоць іголкі збірай. Курто.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рамантава́цца 1, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; незак.

1. Знаходзіцца ў рамонце. Прыбыткоўскаму штосьці не падабалася ў тым, што каля яго хаты бадай штодзень рамантуецца аўтобус. Чорны. // Разм. Займацца рамонтам свайго жылля, машыны, гаспадарчых прылад і пад. [Леаніда Пятроўна:] — А чаму б гэтае пытанне не абмеркаваць нам на агульным сходзе? Пагаварыць пра тое, што нашы трактарысты працуюць якіх шэсць-сем месяцаў, а ўвесь астатні час рамантуюцца альбо прастойваюць пад навесам? Паслядовіч.

2. Зал. да рамантаваць ​1.

рамантава́цца 2, ‑туецца; незак.

Зал. да рамантаваць ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адарва́цца, -ву́ся, -ве́шся, -ве́цца; -вёмся, -вяце́ся, -ву́цца; -ві́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), ад каго-чаго. Аддзяліцца, адпасці.

Гузік адарваўся.

Дошка адарвалася.

2. ад каго-чаго. Аддзяліцца, адысці.

Самалёт адарваўся ад зямлі.

Не а. ад такой прыгажосці.

3. ад чаго. Аддаліўшыся, страціць сувязь з іншымі.

Абоз адарваўся ад атрада.

А. ад кампаніі.

4. ад каго. Пра войскі: аддаліўшыся, страціць сутыкненне з праціўнікам.

А. ад праціўніка.

5. ад чаго. Перастаць часова займацца чым-н. па якой-н. прычыне.

Не а. ад цікавай кнігі.

|| незак. адрыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; наз. адры́ў, -ры́ву, м. (да 2—5 знач.).

Вучыцца без адрыву ад вытворчасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выпада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выпасці.

•••

Не выпадае — а) няма магчымасці. Узяцца адразу за будоўлю ўсё ніяк не выпадала: і з лесам было цяжка, і на грошы лішнія ніяк не маглі ўзбіцца, ды і з дзецьмі яшчэ хапала клопату. Васілевіч; б) няма зручнага моманту, не з рукі. Сустрэчныя, як на тое, трапляліся пажылыя або ішлі купкамі, і чапаць іх не выпадала. Карпаў; в) нельга, непрыстойна. Дома глядзелі на семінарыста .. як на госця і паніча. Яму нібы ўжо і не выпадае займацца гаспадарчымі справамі. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)