прашурава́ць
‘ачысціць, адскрэбці што-небудзь і без прамога дапаўнення; прабегчы пэўны час або пэўную адлегласць (кіламетр) і без прамога дапаўнення’
дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
прашуру́ю |
прашуру́ем |
| 2-я ас. |
прашуру́еш |
прашуру́еце |
| 3-я ас. |
прашуру́е |
прашуру́юць |
| Прошлы час |
| м. |
прашурава́ў |
прашурава́лі |
| ж. |
прашурава́ла |
| н. |
прашурава́ла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
прашуру́й |
прашуру́йце |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
прашурава́ўшы |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
пукчэ́ць
‘утвараць пуканне ад бражэння; рыкаць, бурчаць, злосна мармытаць, гаварыць пра сябе што-небудзь і без прамога дапаўнення’
дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
пукчу́ |
пукчы́м |
| 2-я ас. |
пукчы́ш |
пукчыце́ |
| 3-я ас. |
пукчы́ць |
пукча́ць |
| Прошлы час |
| м. |
пукчэ́ў |
пукчэ́лі |
| ж. |
пукчэ́ла |
| н. |
пукчэ́ла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
пукчы́ |
пукчы́це |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
пукчучы́ |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
цу́біць
‘ісці, падаць моцна ці на працягу доўгага часу (пра дождж і пад.); піць што-небудзь і без прамога дапаўнення’
дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
цу́блю |
цу́бім |
| 2-я ас. |
цу́біш |
цу́біце |
| 3-я ас. |
цу́біць |
цу́бяць |
| Прошлы час |
| м. |
цу́біў |
цу́білі |
| ж. |
цу́біла |
| н. |
цу́біла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
цу́б |
цу́бце |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
цу́бячы |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
чу́хнуць
‘рохнуць (пра свінню і пад.); сказаць нешта грубае (без прамога дапаўнення); плёснуць чаго-небудзь (чухнуць вады на агонь)’
дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
чу́хну |
чу́хнем |
| 2-я ас. |
чу́хнеш |
чу́хнеце |
| 3-я ас. |
чу́хне |
чу́хнуць |
| Прошлы час |
| м. |
чу́хнуў |
чу́хнулі |
| ж. |
чу́хнула |
| н. |
чу́хнула |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
чу́хні |
чу́хніце |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
чу́хнуўшы |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
залучы́ць, ‑лучу, ‑лучыш, ‑лучыць; зак.
1. каго. Разм. Прыцягнуць да ўдзелу ў чым‑н.; перацягнуць на свой бок. Дзеду дужа хацелася залучыць да сябе такога спрытнага чалавека, як Марка Балук. Колас.
2. да каго. Абл. Зайсці, заехаць мімаходам. — Мне чамусьці скрозь здавалася, што вы як-небудзь залучыце да мяне. Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ліслі́васць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць ліслівага.
2. Празмернае ўсхваленне; угодлівасць, падлізванне. Дзе хітрыкі, ліслівасць — там і вераломства. Валасевіч. Дзяўчына не даруе баязлівасці, ліслівасці і наогул якой-небудзь слабасці. Арабей.
3. Разм. Ласкавасць, пяшчотнасць. [Ураднік] лаяўся, гразіў, абяцаў арыштаваць і згнаіць у турме, спрабаваў купіць ліслівасцю, прасіў, але Агапа стаяла на сваім. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дурнава́ты, ‑ая, ‑ае.
Разм. Не зусім разумны, крыху дурны. Бывалі такія выпадкі, калі які-небудзь дурнаваты язь або лешч, уцякаючы «на ваду», трапляў у сетку. Колас. // Які выражае разумовую абмежаванасць, тупасць. Руды, калматы Ігнат, хутка пасалавеўшы, упяўшы дурнаватыя вочы ў стол, амаль увесь час маўчаў — не дарма далі мянушку — Барак! Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паадстава́ць, ‑стае; ‑стаём, ‑стаяце, ‑стаюць; зак.
1. Адстаць — пра ўсіх, многіх. Многія бегуны паадставалі. Вучні паадставалі па матэматыцы.
2. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Перастаць шчыльна прылятаць — пра ўсё, многае. Здаецца, паехаў бы дамоў ды так прытупнуў на чыім-небудзь вяселлі, каб аж падэшвы ў ботах паадставалі... Дайліда.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падва́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., каго.
Падазваць птушак або звяроў, падрабіўшы іх голас. Падвабіць сабаку. Падвабіць голуба. □ Мне не хацелася забіваць матку, я наважыўся падвабіць качара. Кірэенка. [Петрык:] — Дзядзька Яўхім, вы ж нікому не расказвайце. — А чаму? — здзівіўся Яўхім. — Чаго ты баішся? — Каб Боцю не падвабіў хто-небудзь ды не пакрыўдзіў. Ляўданскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падта́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Выказваць згоду з чыёй‑н. думкай, разважаннем, звычайна паўтараючы слова «так» і пад. Калі.. [Іслам-Бей] аб чым-небудзь разважае, трэба яму заўсёды падтакваць, бо калі маўчыш, яму здаецца, што не верыш яму. Бядуля. Цётка Стэфа, відаць, поўнасцю згаджалася з мужам, бо ўсё ківала галавою, падтаквала. Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)