Траі́ць ’тройчы пераворваць зямлю’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл., Др.-Падб.), ’зябліць — араць увосень’ (валож., ЛА, 2), троі́ты ’траіць’ (іван., ЛА, 2), ’трэці раз пераворваць зямлю’ (Нас., Шат., Касп.; вільн., бярэз., Сл. ПЗБ; гродз., мін., паўд.-усх. віц., маг., гом., ЛА, 2), ’араць поле другі раз’ (Бяльк., Пятк. 1), тро́іць ’тройчы араць поле — увосень, ранняй вясной і перад сяўбой’ (Янк. 1). Магчыма, балтызм. Параўн. літ. trẽjiti ’траіць’: суф. ‑(i)n‑ захаваўся ў бялын, трайні́ць, бярэз. траяні́ць ’траіць’ ці ў мядз. трае́нь падымаць (ЛА, 2), трае́ннік ’той, хто арэ ворыва другі раз’ (Юрч. Вытв.), трае́ніна ’некалькі разоў пераворанае поле’ (стаўб., Ск. нар. мовы), трое́ніна ’абложная зямля’ (лун., ДАБМ, камент., 858). Параўн., аднак, балг. радоп. тро́е̂м ’пераціраць, размінаць’ (БД, 2), што да *terti (гл. церці).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пятрэ́ць несов., разг.

1. со́хнуть; иссыха́ть;

на по́лі ~рэ́е сало́ма — на по́ле со́хнет (иссыха́ет) соло́ма;

2. ча́хнуть;

п. ад сухо́т — ча́хнуть от чахо́тки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абша́р, ‑у, м.

Неабсяжная прастора, разлегласць. А мароз трашчыць сіберны, Пухам крые, пухам сцеле Увесь абшар зямлі нязмерны, Нібы мяккую пасцелю. Гурло. Ад белай пены.. мора здавалася бяскрайнім зімовым абшарам, на якім лютуе завіруха, варочаючы і рассыпаючы высокія снежныя сувеі. Дуброўскі. // Участак вялікіх памераў. Абшары балот. □ І што за Ліпава такое? А гэта — поле маладое Сярод лясоў, як скінуць вокам; На тым абшары, на шырокім, Раскошна нівы красавалі. Колас. [Алёша] глядзеў на поле ў залатых хвалях паспелага жыта ці пшаніцы і адчуваў сябе гаспадаром усяго гэтага абшару. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зжаць, сажну, сажнеш, сажне; сажнём, сажняце; зак., што.

Зрэзаць пад корань сярпом або жняяркай (сцяблы збожжавых злакаў, траву і інш.). Зжаць авёс. Зжаць жыта. / Пра поле, участак. Аралі і сеялі самі, Дык самі і нівы сажнём. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́дма ’дзюна, пясчаны ўзгорак’ (БРС), вы́дзьма ’тс’ (Яшк., капыл.); ’частка засеянага поля, занесеная пяском, пясчанае поле’ (Выг. дыс., малар.). Укр. вы́дма ’пясчанае месца, з якога ў ветраную пагоду заносіць пяском суседнія палі’, польск. wydma ’дзюна, асабліва на марскім беразе; месца, занесенае пяском’, каш. vidma ’гарыстае і неўрадлівае поле’. Да дзьмуць, выдзьмуць (гл. Брукнер, 86). Форма выдма (параўн. рэгулярнае выдзьма ад выдзьмуць) можа быць і запазычаннем з польск. wydma. Параўн. яшчэ польск. dmy ’дзюны’ ад таго ж кораня.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ільня́ненне ’трава, якая застаецца на льняным полі пасля таго, як выберуць лён’ (Жд. 2). Кандэнсат састаўной назвы ільняное поле з суф. ‑енн‑е; як макавенне, гуркавенне і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́рабіць (БРС, Нас., Шпіл., Касп., Шат.), вы́робыты (поле) ’апрацаваць’ (палес., Выг. дыс.), вы́рабіцца ’выбрацца, вызваліцца’ (Янк. Мат., Шн., 2, Шат.), вырабля́ць ’дурэць, жартаваць’ (Шат.), вырабля́цца ’дурэць, сваволіць’ (Гарэц.). Гл. рабіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляновішча ’месца, дзе расце лён’ (б.-каш., Мат. Гом.), н.-луж. lanowišćo ’тс’. Да лён (гл.). Суфікс ‑ov‑ сустракаецца таксама ў палес. льновіско ’тс’ і славац. ľanoviskoполе, засеянае льном’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ме́рлевіца ’старое рэчышча’ (вілен., Яшк.), укр. жытом. ме́рлевиця ’тс’. Да мерлы ’памершы’ < прасл. merti ’паміраць’. Параўн. таксама каш. mərləca, mərlovʼina ’дробная, нікудышняя салома’, mərləzna ’неўрадлівае поле’, mərləna ’нязжатыя мізэрныя збожжавыя’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тапта́ркі ’грыбы’ (?): таптаркі прама на поле выбягаюць (Мат. Гом.), тапча́нік ’падрашэтнік, Suillus piperatus (Fr.)’. Няясна, магчыма, з-за знешняга выгляду (з пляскатай шапачкай, як бы “растаптаныя”), да тапта́ць1, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)