касма́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. З доўгай густой поўсцю; лахматы. Касматы сабака. Касматы мядзведзь. □ На загнетку, прыпёршыся да засланкі, дрэмле касматая, падобная на лісу, кошка. Чыгрынаў. // Зроблены са шкуры з доўгай і густой поўсцю (пра адзенне). Касматая шапка. Касматы кажух.

2. Аброслы доўгімі валасамі; валасаты. Касматая галава. □ [Адам Блецька] аброс і схуднеў, стаў касматы і страшны. Чорны. // Растрапаны, ускудлачаны (пра валасы). Касматая барада. Касматыя валасы.

3. Пакрыты ворсам, кароткімі валаскамі (пра тканіну). Касматы ручнік.

4. перан. З густым, няроўным лісцем, веццем. Глухой сцяной .. касматага хвойніку пачынаўся балотны лес. Галавач. Глуха шумелі, стагналі касматыя яліны. Лынькоў. // Які мае выгляд шматкоў, касмыкоў, з краямі ў выглядзе шматкоў (пра туман, воблакі і пад.). Узрываліся самалётныя бакі, высока ўскідваючы касматыя лапы агню. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пры́печак, ‑чка, м.

1. Месца, пляцоўка перад чалеснікамі печы. На руках [маці] данесла яго да прыпечка, а як узяла на вілкі і падняла, каб падаць яго далей у печ, рукі задрыжалі, закружылася галава і чыгун перавярнуўся. Галавач. [Люда] расклала на прыпечку з трэсак агеньчык. Хадкевіч.

2. Выступ печы або дашчаны насціл каля печы, на якім можна сядзець або ставіць што‑н.; прымурак. На прыпечку змардаваная гаспадыня, вурк[очучы] верацяном, цягне бясконцую, як жыццёвая нягода, нітку. Зарэцкі. Андрэйка скочыў на прыпечак, потым на печку і, натужыўшыся, галавою ўзняў адну дошчачку, другую і шмыгануў на дах... Кавалёў.

3. Абл. Выемка для вуголля, попелу ў печы. Аўгінка вымятала памялом печ. Старанна згарнуўшы вуголле ў прыпечак, пачала класці дровы. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разле́злы, ‑ая, ‑ае.

1. Які падраўся, пранасіўся, распоўзся (пра адзенне, тканіну і пад.). Разлезлы мех. Разлезлыя валёнкі. □ Потым [Іван] павольна пакрочыў, [пакідаючы] ў снезе разлезлымі, перавязанымі дротам ботамі няўклюдныя сляды. Навуменка. Зразумела, меў бы Шурка іншае адзенне, каб змяніць гэты разлезлы .. балахон, усё было б проста. Мехаў.

2. Вельмі прамоклы, размоклы. Міця Царыкаў ганяў камбайн па разлезлай гразі двара, а Кавалёва з Паньковым прыслухоўваліся да рытмічнага гулу матора. Дуброўскі. Машыну трэсла і кідала на разлезлых ад апошніх дажджоў ускраінных вулках, пакуль не ўз’ехалі на цэнтральную вуліцу. Хадкевіч. // Раскіслы. Салёны разлезлы агурок.

3. Разм. Які страціў фігуру, празмерна растаўсцеўшы; распоўзлы. Павязаная хусткай галава з насунутай на вушы пілоткай робіць немца падобным на старую разлезлую бабу. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

На́па ’зачэп пры лоўлі рыбы сеткай, вудай’: Невода зачапіла, то папа (ТС). Калі гэта не памылковы запіс (апіска, магчыма, *чапа, ад чапляць і пад.), то ў якасці рыбалавецкага або плытніцкага тэрміна можна звязаць з ням. Napf ’чашка, міска’, параўн. таксама в.-луж. пор, пура ’чэрап, галава’ (з ням., Шустар-Шэўц, 2, 1020), г. зн. ’выступаючая частка дна, выступ і пад.’, або з ням. Nypa ’вузлік на тканіне’. Значная колькасць запазычанняў з ням. у гэтай сферы робіць такое дапушчэнне верагодным, аднак застаецца актуальным пошук непасрэднай крыніцы запазычання. Такой крыніцай магло быць і іт. пара, прадстаўленае таксама ў славен. і серб.-харв. са значэннем ’страха над камінам; паліца; зэдлік’, блізкім да значэння ’выступ на дне’, што не здаецца зусім неверагодным, улічыўшы наяўнасць значнага пласта італьянізмаў у рыбалавецкай лексіцы дняпроўскага басейна тыпу ўжо вядомых трымук‑ тин ’паўночны вецер’, epśea ’ўсходні вецер’, як і іншых міжземнаморскіх тэрмінаў тыпу таласи ’зыб’, зафіксаваных у паўднёва-ўсходняй Беларуса

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Калга́н1 ’дуброўка (расліна)’ (бярэз., Сл. паўн.-зах.). Слова адзначана ў цэнтры бел. тэрыторыі, у іншых гаворках адпаведнікаў як быццам няма. Паводле фармальнага крытэрыю можна думаць пра запазычанне. Рус. дыял. калган, кол‑ ган ’расліна Potentilla crecta’, ’расліна Polygonum bistorta’. Лексемы зафіксаваны ў радзе гаворак, пагранічных з беларускімі, аднак, відаць, у канкрэтным выпадку лінгвагеаграфія не паказальная, паколькі слова магло пашырыцца як культурны тэрмін. Фармальным адпаведнікам да прыведзеных лексем з’яўляецца рус., укр. калган ’расліна Alpinta galanga’. Ёсць усе падставы меркаваць, што ўсх.-слав. слова ўтворана са старой навуковай назвы гэтай расліны (параўн. яшчэ польск. назвы для Alpinia: galgant, galangal). Дакладная крыніца невядомая, магчыма, с.-лац. galanga, с.-грэч. γαλάγγα і араб. yalandzän ’дзікі імбір’ узыходзілі да кіт. kó‑ leung -keungt гл. Фасмер, 2, 165. Неабходна вытлумачыць перанос назвы з культурнай расліны на палявую кветку. Укр. назва калган адносіцца ў першую чаргу да кораня расліны. Параўн. у Макавецкага, 24: «kalhan‑klacz». Аб пераносе падобнай назвы пісаў Махэк, Jména rostl., 275, згадваючы ст.-чэш. назву galgan planyдля Cypeuis, паколькі корань апошняга выкарыстоўвалі як сурагат кораня Alpinta. Што датычыць усх.-слав. тэрмінаў, то і’тут назва калган/колганрус. гаворках) азначае як расліну, так і карані або, часцей, уласна карані раслін (СРНГ, 12, 341). Адносна Potentilla інфармацыя ёсць, што датычыць Polygonym bistorta, корань гэтай расліны шырока вядомы як сродак ад паносу. Магчыма, на падобнае ўжыванне разглядаемай расліны ўказвае і ілюстрацыя ў слоўніку: «Калган — добрае зелле, памагае ад жывата» (Сл. паўн.-зах., 2, 371). Статус слова не вельмі ясны, і, нагледзяць! на даволі шырокую геаграфію рус. адпаведнікаў, нельга нічога пэўнага сказаць аб цэнтры рус. інавацыі і аб тым, ці ўдзельнічала бел. мова ў гэтым працэсе або слова трапіла сюды з рус. гаворак «культурным» шляхам. Адзначэнне польск. слова лічыцца запазычаннем з с.-в.-ням., гл. Слаўскі, 1, 253.

Калга́н2галава’ (экспрэс.) (Бір. Працы IM, 6; маг., Крывіцкі, вусн. паведамл.). Паводле фармальных прыкмет — запазычанае слова. Рус. маск., ульян., сіб. і інш. калгангалава’. Не выключана, што ў такім значэнні слова ўзнікла на ўсх.-слав. глебе, параўн. цвяр. колган ’круглая гліняная пасудзіна з ручкай’, алан. ’гладыш’, горк. ’тоўсты абрубак дрэва, цурбан’, цвяр., уладз. і інш. ’грубага вырабу посуд рознай формы’. Лінгвагеаграфія, аднак, не адпавядае такому рашэнню. Калі гэта слова было запазычана з такім значэннем, яно было б прадстаўлена больш шырока ў паўдн.-рус. гаворках. Магчыма, тут адбыўся больш складаны працэс і назвы посуду з гэтым словам генетычна не суадносяцца. Што датычыць рус. лексемы са значэннем ’цурбан’, нельга выключыць уплыву з боку рус. дыял. колба/калбан, дастаткова шырока вядомага іменна ў такім значэнні. Аб гэтым жа сведчаць рус. дыял. калган ’гладыш з высокім горлам’, ’гладыш’, калганчик ’невялікі гладыш’. Параўн. яшчэ рус. дыял. колба ’фігура ў выглядзе шара’, ’вялікая бутля’ і ’галава’, колбик ’вузкагорлы гладыш’ і інш. Адносна крыніцы запазычання нельга сказаць нічога пэўнага; для рус. калган ’драўляная міска’. Гараеў (440) прыводзіць у якасці ўсходняй крыніцы запазычанне цюрк. kolɣan. Надзейнасць гэтай думкі невялікая (Фасмер, 2, 165). Аднак параўн. драг. ко́ўган у фразе: Голова бы ко́ўган (аб круглай вялікай галаве); Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ко́нік 1, ‑а, м.

1. Памянш.-ласк. да конь (у 1 знач.); невялікі конь. Конік быў не такі ўжо і благі на выгляд. Маленькі, як жарабя, сівай масці. Якімовіч.

2. Дзіцячая цацка, падобная на каня, конскую галаву. Дзеці дзьмуць у .. конікі. Дзірачкі пальчыкамі перабіраюць. Бядуля.

3. Дзіцячая гульня — язда вярхом на палачцы. Гуляць у конікі.

•••

Марскі конік — трапічная і субтрапічная марская рыбка, галава якой падобная на конскую.

Быў конік, ды з’ездзіўся — тое, што і была кабылка, ды з’ездзілася (гл. кабылка).

Выкінуць коніка гл. выкінуць.

ко́нік 2, ‑а, м.

1. Насякомае, якое скача і стракоча крыламі. Луг зялёны жыццём дыша — Конікі трашчаць. Колас. Кузьма сеў на кучу свежай саломы, з якой за ўсе бакі пырснулі маленькія конікі. Дуброўскі.

2. Птушка сямейства сітаўкавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

параўня́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак., з кім-чым.

1. Рухаючыся, аказацца на адной лініі з кім‑, чым‑н. [Фурманка] параўнялася з Цітковай хатай, потым гукі яе шырока рассыпаліся па валасным двары. Лобан. Параўнялася Палікарпаўна з дваром сваёй напарніцы Маланні і не ўтрымалася, заглянула ў акно. Кулакоўскі. Кожную раніцу, як толькі сонца параўняецца з вяршалінамі ліпы, што стаіць у канцы агарода, Тамара бярэ збан з малаком і нясе яго бабцы Кацярыне. Сіняўскі.

2. Стаць роўным, аднолькавым. І вось ён, век той чалавечы, — І параўняліся ўжо вы. Як станеш побач — плечы ў плечы І галава да галавы. Гаўрусёў.

3. Стаць нароўні з кім‑, чым‑н. у якіх‑н. адносінах. Нашы хлопцы, як заўсёды, У працы беззаганныя, Толькі цяжка параўняцца З дзеўчынай стараннаю. Русак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

станда́рт, ‑у, М ‑рце, м.

1. Прынятыя за аснову ўзор, мадэль, эталон, якім павінна адпавядаць што‑н. сваім намерам, формай, якасцю і пад. Дзяржаўны стандарт. // Ідэальны, узорны экземпляр. Бялявая галава была пастрыжана «пад бокс» і прылізана на прабор, вочы — светла-блакітныя, па стандарту арыйскай расы. Брыль. // Аднастайная, тыпавая форма арганізацыі, ажыццяўлення чаго‑н. Выпрацаваны стандарт выпрабавання металу.

2. Нарматыўна-тэхнічны дакумент, якім вызначаюцца адзінкі велічынь, тэрміны і іх азначэнні, патрабаванні да прадукцыі, вытворчых працэсаў і г. д. Стандарты на харчовыя прадукты.

3. перан. Тое, што не мае ў сабе нічога арыгінальнага, своеасаблівага; шаблон, трафарэт. Узнік сцэнічны стандарт «жалезабетоннага камісара», у якім вельмі мала было агульначалавечага. «Маладосць».

•••

Залаты стандарт — форма арганізацыі капіталістычнага грашовага абароту, пры якой існаваў размен банкнотаў на залатыя манеты, залатыя зліткі ці на замежную валюту.

[Англ. standard.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ту́хнуць 1, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. тух, ‑ла; незак.

1. Пераставаць гарэць, свяціць; гаснуць. Зусім не чутно было выбухаў, толькі ў небе, далёка адсюль, загараліся і адразу тухлі арыенціровачныя ракеты. Лупсякоў. Пад самай столлю захісталася лямпа і пачала тухнуць. Каваль. Агонь ніколі ў нас не тухне, Па двух калах кіпіць кацёл. Астрэйка. Раджаўся дзень, за лесам тухлі зоры. Кляшторны. // Страчваць бляск, жывасць (пра вочы, погляд і пад.). Гора вырастае ў адзін міг: галава апускаецца ніжэй, вочы тухнуць. Бядуля.

2. перан. Слабець, памяншацца. І бязмерная радасць адразу тухне, нібы ў сэрцы агні чорным радном пакрыліся. Лынькоў. Гудкі запелі расставанне, А стрэчы як і не было. І тухне зноў на скрыжаванні Падзей зялёнае святло. Чэрня.

ту́хнуць 2, ‑не; пр. тух, ‑ла; незак.

Разм. Загніваць і непрыемна пахнуць; пратухаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вуша́к ’бакавы брус у дзвярной або аконнай асадзе’ (КТС); ’слуп з пазамі ў раме дзвярэй’ (БРС; КЭС, лаг.; Байк. і Некр., Гарэц., Касп., Шат.; бялын., Янк. Мат., В. В.), палес. уша́к, вушак (Шушк., КСТ) таксама ’шула ў плоце’ (Куч.), польск. uszak. Ад ву́ха, што звязана з метафарай «дзверы — галава»; параўн. назву верхняй часткі рамы дзвярэй шапка (Сцяц., Словаўтв., 20) або з формай выраза для замацавання дзвярэй, параўн. правушына (гл.). У карысць апошняга сведчыць, відаць, рэдкае серб.-харв. уша̑к: «наби̏о држаљу у уша̑к» (СДЗб., 17, 47), значыць, магчыма, нейкую дэталь з правушынай, што дазваляе бачыць ва ўсіх пералічаных словах самастойныя ўтварэнні з суфіксам ‑jakъ; адносіны беларускага і польскага слоў няясныя (запазычанне з бел.?), аднак Варш. сл. дае і значэнне ’крукі, завесы, на якіх трымаюцца дзверы’, якое магло быць зыходным для дадзенага слова. Ці не сюды ж балг. дыял. куша́к ’папярэчная перакладзіна ў старых дзвярах’, збліжанае, магчыма, з цюркізмам куша́к ’пояс’? Параўн. вушня́к (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)