касматы, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. З доўгай густой поўсцю; лахматы. Касматы сабака. Касматы мядзведзь. ▪ На загнетку, прыпёршыся да засланкі, дрэмле касматая, падобная на лісу, кошка. Чыгрынаў. // Зроблены са шкуры з доўгай і густой поўсцю (пра адзенне). Касматая шапка. Касматы кажух.
2. Аброслы доўгімі валасамі; валасаты. Касматая галава. ▪ [Адам Блецька] аброс і схуднеў, стаў касматы і страшны. Чорны. // Растрапаны, ускудлачаны (пра валасы). Касматая барада. Касматыя валасы.
3. Пакрыты ворсам, кароткімі валаскамі (пра тканіну). Касматы ручнік.
4. перан. З густым, няроўным лісцем, веццем. Глухой сцяной .. касматага хвойніку пачынаўся балотны лес. Галавач. Глуха шумелі, стагналі касматыя яліны. Лынькоў. // Які мае выгляд шматкоў, касмыкоў, з краямі ў выглядзе шматкоў (пра туман, воблакі і пад.). Узрываліся самалётныя бакі, высока ўскідваючы касматыя лапы агню. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)