Байдак ’рачное судна’ (Інстр. лекс.; ужо ст.-бел., гл. Нас. гіст.; Гіст. лекс., 139). Рус. байда́к, укр. байда́к. Мабыць, як думае Фасмер, 1, 107 і Шанскі, 1, Б, 12, звязана з ба́йда1 (гл.). Заянчкоўскі, Stud. orient., 97, відаць, лічыць, што байда́к, магчыма, кыпчацкае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бармата́ць ’мармытаць, бурчаць пад нос, бурчаць’ (Нас., Касп., Шат.). Рус. бормота́ть, укр. бормота́ти, бормоті́ти, бурмоті́ти. Гукапераймальнага паходжання. Гл. Бернекер, 107; Траўтман, 39; Праабражэнскі, 1, 37; Фасмер, 1, 195; падрабязна Шанскі, 1, Б, 169. Не абавязкова прымаць першасную форму борботати (якая быццам пасля дысіміляцыі дала борм‑).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маляві́дла ’фарба’ (Сцяшк., Сцяшк. Сл.; астрав., Сл. ПЗБ), ’прыгожы твар пустой жанчыны’ (Нас.). Запазычана з польск. мовы, пасля атрымала на бел. тэрыторыі самастойнае семантычнае развіццё, параўн. польск. malowidło ’намаляваная рэч, жывапісны твор’, ’жывапіс’, ’касметыка для твару’. Аб суфіксе гл. таксама Сцяцко, Афікс. наз., 35–36.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́ханькі, ма́ханькій, ма́хенькі, ма́хонькі, махо́сенькі, махо́хоханькі, маху́сенькі, махоткі, маху́ткі, маху́тэнькі ’дробны, маленькі’ (Бяльк., Нас., Растарг., добр., Мат. Гом.). Прымыкаюць да рускамоўнага арэалу. Утвораны ад малы, рус. малый па аналогіі да легохонький, тихохонький (Фасмер, 2, 585) з выпадзеннем склада ‑ле‑ (‑лё‑), параўн. ст.-рус. малехонький ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маўля́ў ’нібыта’ (ТСБМ, Гарэц., Некр., Растарг.; паўд.-усх., мін., КЭС), маўля́ў, моў ’скажам’, ’як быццам’ (ТС). Укр. мовля́в ’маўляў’, ’так сказаць’. Бел.-укр. інавацыя (Дзендзялеўскі, Бел.-укр. ізалексы, 24). Форма прошлага часу ад дзеяслова шматразовага дзеяння ⁺маўляць, ’расказваць, гаварыць шмат разоў’ (Нас.). Да мова (гл.)

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ме́ліва, ме́ліво ’памол, малаццё, мліва’ (Нас., Яруш., Касп., Др.-Падб.; паст., Сл. ПЗБ). Рус. ме́ливо, ме́лево ’зерне’, укр. ме́ливо ’зерне’, ’мука’, ’малаццё’, чэш., славац. melivo ’тс’, славен. melȋvo ’малаццё збожжа’, серб.-харв. ме̏љиво ’зерне для памолу’. Прасл. melivo (Фасмер, 2, 545). Да малоць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мунду́р, ваўк. мунду́рак ’мундзір’ (Нас., Сл. ПЗБ). З польск. mundur, mundurek ’тс’ (Кюнэ, Poln., 79), якія з ням. Montur ’тс’. Голуб-Ліер (325) выводзіць ням. лексему з ісп. montura ’кавалерыйскі рыштунак’ < montar ’надзяваць рыштунак’. Параўн. франц. monter un cheval ’выступіць на кані’. Гл. таксама мундзір.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Муроўка1 ’мураванне’, ’матэрыял для муравання’ (ТСБМ, Нас.). Да мурава́ць (гл.).

Муроўка2 ’божая кароўка, Coccinella septipunctata’ (міёр., Шатал.). З ⁺мороўка, роднаснае да польск. mrówka < прасл. morvьja ’муравей’. Гл. мураве́йнік.

Муроўка3 ’мурава, густая мяккая трава’ (докш., Янк. Мат.; Бяльк.). Да мур2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мы́зя (дзіц.) ’карова’ (малар., Нар. лекс.). Да гукапераймання мы‑ (гл. мы́каць1) з ласкальным суфіксам ‑зя. Параўн. аналагічна ўтворанае драг. бэ́‑ця ’тс’ (< бы́‑ця < прасл. bučati) ці мы́‑ка ’тс’ (Нас.). Іншае ўтварэнне мае славен. múza ’карова з загнутымі назад рагамі’ (Бязлай, 2, 208).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мыслі́вец, мысліве́ц ’паляўнічы’ (Сцяшк.), мысліўца ’паляўнічы з гончымі’, мысліўства ’паляванне з сабакамі’ (Нас.), мыслівы ’паляўнічы’ (Янк. БП), ст.-бел. мысливецъ, мысливство ’тс’ (XVI ст.) запазычаны са ст.-польск. myśliwiec, myśliwstwo (Булыка, Лекс. запазыч., 90; Кюнэ, Poln., 79), якія ад myśleć, myśl. Да мысль (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)