Лупа́сіць ’біць, лупцаваць’, ’ісці (пра вялікі дождж)’ (Ян., Юрч. Вытв.), рус. ленінгр., урал. лупа́сить ’тс’ (і, магчыма, зах.-укр. лупеса́ти ’лупіць, здзіраць лупіну, скуру’), мар. lupotatаб дажджы — ўзніклі ў выніку пашырэння асновы дзеяслова лупі́ць (Фасмер, 2, 535). Аналагічна лупа́шыць, лупе́шыць ’лупіць (пра дождж), біць’ (ТС), лупе́чыць ’лупцаваць’ (Юрч. Вытв.), а з іншым пашыральнікам — рус. цвяр., вяц. лупе́нить ’лупасіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Любошчы, лю́бошчы, любошч (ж.), любошчі́ ’любоўныя адносіны’, ’каханне, заляцанне, мілаванне’ (ТСБМ, Шат., Бес., Клім., Жд. 1, Мат. Гом.; лях., кам., Сл. ПЗБ). Да любі́ць (гл.). Аб суфіксе ў бел. мове гл. Сцяцко (Афікс. наз., 90). Аднак гэты суфікс (які ўзыходзіць да прасл. ‑ostь + ja у мн. л. ‑ost‑ji) больш характэрны для ўкраінскай мовы. (Вступ, 152).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лізя́вы ’нясмачны’ (маст., Сцяшк. Сл.), лізявэй ’тс’ (пін., Шатал.). Трэба разглядаць як запазычаную лексему з пераносам значэння. Параўн. польск. lizawyаб жывёле, якая захварэла ад недабору розных мінеральных злучэнняў (солей) і вітамінаў. Параўн. яшчэ польск. lizawka ’сумесь з солі, гліны і інш., якая давалася жывёле’, ’месца, дзе гэта мяшанка давалася жывёле’. Семантыка развівалася такім чынам: ’без солі’ > ’нясмачны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вікля́ ’тонкі канец жэрдкі, які тарчыць з-пад незакончанай страхі ў нізкай будыніне’ (Касп.). Рус. кір. виклина ’націна’, польск. wiklina ’жаўталоз’, wikla, wiklak ’лазіна’, wikle ’вербалоз’ — польска-беларуска-паўночнаруская ізалекса. Відавочна, лексема паходзіць ад *vitlʼa < viti > віць (гл.). Аб пераходзе tl у kl гл. Брукнер, 613. Параўн. балг. ви́кло > витло (БЕР, 1, 147, 154), серб. ви̏тло, макед. витло ’вір’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гамізэ́лька ’безрукаўка’ (Сцяшк. МГ), камузэ́лька (Сцяц. Нар., 82). Паводле Сцяцко (там жа), крыніцай слова камузэ́лька з’яўляецца польск. kamizelka ’камзол, сялянская куртка’. Варыянт гамізэ́лька таксама узяты з польск., а пачатковае г‑ (замест к‑) — вынік азванчэння к > г (пад уплывам наяўных у слове санорных і звонкага ‑з‑). Аб этымалогіі польск. слова гл. Брукнер, 215, 251; Слаўскі, 2, 38–39.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дало́нь ’далонь’. Рус. дыял. доло́нь, укр. доло́ня, польск. dłoń, чэш. dlaň, балг. длан, серб.-харв. дла̏н, ст.-слав. длань. Прасл. *dolnъ ’тс’. Роднасныя формы ў балт. мовах: літ. délnas, délna ’тс’, лат. del̃na. Параўн. Фасмер, 1, 526; Траўтман, 51; Бернекер, 1, 208; Трубачоў, Эт. сл., 5, 63–64. Гісторыя гэтага слова, здаецца, вельмі складаная (аб чым Трубачоў, там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бабыр ’каленік (рыба)’ (Інстр. II, 57). Параўн. укр. боби́рь ’Acerina rossica Pall., ёрш’, рус. бобы́рь ’Acerina rossica’, ’Cyprinus gobio’, бобыль ’Acerina rossica Pall’. Галавастыя рыбы часта носяць назвы, утвораныя ад асновы bob‑, bab‑ (аб аснове гл. Попавіч, ЈФ, 19, 159–171), якая ў некаторых выпадках супадае з ба́ба (параўн. Безлай, Posk. zv.). Гл. яшчэ ба́ба-ры́ба, бабу́р.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Банкру́т. Рус. банкро́т (з XVIII ст.), банкру́т (з часоў Пятра I), укр. банкро́т, банкру́т. Банкру́т (больш даўняя форма) — запазычанне з франц. banqueroute або гал. bankroet. Больш новае банкро́т узята з ням. Bankrott. Першакрыніцай усіх гэтых слоў з’яўляецца італ. bancarotta ’зламаная лаўка’. Гл. Смірноў, Западн., 55; Фасмер, 1, 121; Шанскі, 1, Б, 35. Аб гісторыі слова гл. Клюге, 49.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мадыгава́цца ’вырабляць, крыўляцца’ (Шат.), ’важнічаць’, ’убірацца, прыгожа апранацца’ (дзятл., лях., пух., Сл. ПЗБ), ’прыладжвацца, прымошчвацца’ (дзярж., Нар. сл.), стаўб. мадыгава́ць, мадыголіць ’прыладжваць, падганяць адзенне’ (Жыв. сл.). Відаць, ад ⁺мадыга (аб суфіксе ы́га гл. Сцяцко (Афікс. наз., 182) < модны, параўн, рус. перм. модя́га ’франт, фарсун’. Пасля адбылося збліжэнне з лексемай мадырава́цца1 (гл.) паводле аднолькавай семантыкі і блізкага фанетычнага гучання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мацёха, мацю́ха, цёха‑мацёха, цю́ха‑мацю́ха ’недалёкі чалавек, які ні ў чым не разбіраецца’ (міёр., З нар. сл.). Уграфінізм. Параўн. рус. вяц., арэнб. мася, маська ’авечка’, ’падзыўное слова для авечак’, мася‑мася, мась‑мась ’тс’, якія з удм. mes ’ягнё’, комі mež ’авечка’ < новаперс. meš, авест. maēša (Фасмер, 2, 579). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 121.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)