Гамізэ́лька ’безрукаўка’ (Сцяшк. МГ), камузэ́лька (Сцяц. Нар., 82). Паводле Сцяцко (там жа), крыніцай слова камузэ́лька з’яўляецца польск. kamizelka ’камзол, сялянская куртка’. Варыянт гамізэ́лька таксама узяты з польск., а пачатковае г‑ (замест к‑) — вынік азванчэння к > г (пад уплывам наяўных у слове санорных і звонкага ‑з‑). Аб этымалогіі польск. слова гл. Брукнер, 215, 251; Слаўскі, 2, 38–39.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)