Сачэ́нь ’выраб з кіслага або прэснага цеста ў выглядзе тоўстага бліна без начыння’ (ТСБМ, Нас., Касп., Гарэц., Др.-Падб., Мядзв., Малч., Шн. 3, Нар. сл.), сачэ́нь, сашэ́нь ’тс’ (Сл. ПЗБ), паўн.-усх. сачэ́нь, цацэ́нь, чачэ́нь (Цыхун, Бел.-рус. ізал., 90), сачэ́нь ’буханка хлеба, абкачаная ў муку’ (рас., Шатал.), ст.-бел. сачень ’праснак’ (Ст.-бел. лексікон). Рус. паўн.-усх., усх. со́чень ’від перапечкі на канапляным алеі’, пск. соче́нь ’перапечка’, смал. саче́нь, сачни́ ’бліны’. Ад сок 1 (гл.), гл. Міклашыч 313; Фасмер, 3, 730. Сумесная беларуска-руская інавацыя з цэнтрам на рускай тэрыторыі; гл. аб гэтым Цыхун, там жа, 90.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сек ‘даўняя мера вагі сыпкіх цел ёмістасцю 12 кг’ (Сл. ПЗБ; в.-дзв., Нар. сл.). Ст.-бел. секъ (ссекъ) пераважна ў магілёўскіх актах ‘адзінка колькасці мяса’ (Скурат, Меры, 145; Ст.-бел. лексікон), ‘мера сыпкіх цел’: семенʼя лняного секов два (Яблонскіс, 210). Скурат (там жа) лічыць вытворным ад *sěkti ‘сячы’, што сумніўна ў сувязі з вышэй прыведзеным значэннем. Хутчэй за ўсё, балтызм, параўн. літ. síekas ‘мера вагі (зерня) = 6 гарцаў, г. зн. каля 20 л’, лат. síeke ‘тс’, якія далей звязаны з літ. síekti ‘спрабаваць дасягнуць чаго-небудзь’, seikʼti ‘вымяраць мерамі’. Аб апошніх словах гл. Фрэнкель, 781; Мюленбах-Эндзелін, 3, 857.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сла́нец 1 ‘лён, які сцелюць у процілегласць мочанаму’ (ТСБМ, Жд. 2; дзісн., Яшк. Мясц.), слане́ц ‘тс’ (Нас., Касп., Байк. і Некр.), сланцы́ ‘маніцы’ (мядз., Нар. сл.). Да слаць 2. Аналагічна рус. стла́нец, сла́нец, сла́нцы ‘лён і маніцы, якія сцелюць пад дождж і расу’.
Сла́нец 2 ‘горная парода, якая мае слаістую будову’ (ТСБМ). Запазычанне з рус. сла́нец ‘тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 73). Рус. слова з *стьланъ: стелю, стлать (Фасмер, 3, 666), таму што гэта парода ляжыць пластом (Праабражэнскі, 2, 387).
Слане́ц ‘слонка, вальдшнэп’ (Гарэц., Байк. і Некр.). Утварэнне ад запазычанага слонка (гл.), відавочна, ужо на беларускай глебе з суф. ‑ец.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Спа́дкі мн. л. ‘маёмасць, якая пасля смерці ўладальніка пераходзіць у карыстанне каго-небудзь’ (ТСБМ, Нас., Касп., Байк. і Некр., Нік. Очерки, Сержп., Янк., Шат., Нар. сл.; в.-дзв., гродз., круп., докш., пруж., Сл. ПЗБ), ‘рэчы, якія застаюцца пасля ад’езду гаспадароў з дому’ (Сцяшк.). Ст.-бел. спадокъ ‘спадчына’ з ст.-польск. spadek ‘тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 78). Форма мн. л. ужо ў беларускай мове. Польск. spadek < spaść ‘дастацца некаму ў спадчыну пасля памерлага’ < padać (гл. падаць); гл. Борысь, 568. Гл. яшчэ Кюнэ (Poln., 98). Спадкае́мец ‘той, хто атрымлівае спадчыну’ (ТСБМ, Байк. і Некр.) (ад спадкі і мець) — калька польск. spadkobierca ‘тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сту́жні, сту́дні, сту́зні, адз. л. сту́зэнь ‘перамычка, што ідзе ад загнутага канца полаза саней да першага капыла’ (Маслен.), усту́жына ‘вязок у санях на першых капылах’ (віц., Нар. лекс.). Параўн. рус. дыял. сту́женm ‘вяз, што злучае галоўку полаза з першым капылом’, сани са стуженем ‘від усходнееўрапейскіх саней’. Вытворныя ад *sъtǫga, параўн. рус. сту́га ‘палоска, сувязь, мацаванне’ (да тугі, цяга, цягнуць, параўн. Фасмер, 3, 786; гл. стужка) і іншыя назвы дэталей саней: сця́гі, усця́глі ‘планкі, што ідуць ад галовак да першых капылоў’ (Маслен.), першапачаткова ‘тое, што сцягвае, звязвае галоўку полаза з капылом’, параўн. вязы ‘тс’, параўн. таксама стуз ‘звязка’ (гл.). Гл. Цыхун, SOr, 39, 280.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Су́мка ’выраб са скуры, тканіны, торбачка’ (ТСБМ; маг., Шн. 2; Бяльк., Сл. ПЗБ), ’кайстра’ (усх., ЛА, 5), ’ранец’ (Сл. ПЗБ), су́ма ’жабрацкая торба’ (ТС). Укр. сума́, рус. сума́, су́мка, стараж.-рус. сума, сумъка. Праз польск. suma, sumka ’перакідная сумка’ са ст.-в.-ням., с.-в.-ням. soum ’уюк’, першасна ’колькасць грузу, якую можа падняць адна ўючная жывёліна’, н.-в.-ням. Saum ’ноша’ ад нар.-лац. sauma, sagma ’ўючнае сядло’, якое, у сваю чаргу, з грэч. σάγμα ’тс’, σάττω ’наўючваю’; гл. Мацэнаўэр, 315; Брукнер, 256; Фасмер, 3, 802. Ст.-бел. сумка ’сумка’ (1516 г.) < ст.-польск. sumka (XVI ст.) (Булыка, Лекс. запазыч., 102).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сучы́ць ’сукаць, скручваць у дзве столкі’ (Бяльк., Др.-Падб., Сл. ПЗБ; докш., Янк. Мат.; мёрск., Ск. нар. мовы; ГЧ, Сцяшк. Сл.), ’навіваць ніткі на цэўку пры дапамозе сукала’ (Сл. ПЗБ, ТС; докш., Янк. Мат.), ’круціць (калаўрот)’ (Сл. ПЗБ), сюды ж су́чыцца ’бурліць (пра ваду)’ (віц., бялын., ЛА, 2). Параўн. укр. дыял. сучи́ти ’сукаць’, рус. сучи́ть ’тс’, польск. дыял. suczyć, sucyć ’падыходзіць, прылягаць’, в.-луж. sučić ’сукаць, звязваць, круціць’, балг. су́ча ’сукаць, намотваць’, дыял. су́чем ’раскатваць цеста’, ’сукаць ніткі’, макед. суче ’сукаць, скручваць, закручваць’, ’раскатваць цеста’. Прасл. *sučiti, звязана з чаргаваннем асновы з *sъkati, *sukati, гл. сукаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сцен ’енк, стогн’: змываю я сцен собаччій, курачій (з замовы, Рам. 5; Нар. Гом.), мажліва, сюды ж сціна́цца ’плакаць, аж выпроствацца’ (Бяльк.), гл. сцінаць 2. Суадносіцца з укр. стена́ти ’жаласліва стагнаць; плачучы, крычаць’, рус. стена́ть ’енчыць, стагнаць’, стараж.-рус. стенати, чэш. stenati, славац. stenať, славен. stenjáti, серб.-харв. стѐњати, балг. сте́ня ’стагнаць’, макед. стенка ’тс’, ст.-слав. стенати ’тс’. Прасл. *stenati ’стагнаць’, звязанае чаргаваннем са стогн, стагнаць, гл. Дзеяслоў мае дакладныя адпаведнікі ў літ. stenė́ti ’стагнаць’, лат. stenêt і інш. (Фасмер, 3, 754; ЕСУМ, 5, 408), што ўрэшце ўзыходзяць да і.-е. (s)ten‑ ’гучаць; енчыць’ (Борысь, 578).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сцякло́ ’шкло’ (брасл., Сл. ПЗБ; ст.-дар., Ск. нар. мовы), сцекло́ ’шкло лямпы’ (Арх. Вяр.), сцяклі́на ’аконнае шкло’ (Мат. Гом.), сцякля́нка ’шкляны слоік’ (ПСл, Мат. Гом., Ян.). Параўн. укр. скло, шкло, рус. стекло́, стараж.-рус. стькло, польск. szkło, старое польск. śćkło, чэш., славац. sklo, в.-луж., н.-луж. škla ’міска’, славен. stȇklo, серб.-харв. ста̏кло, скло̏, балг. стъкло, макед. стакло, ст.-слав. стькло. Прасл. *stьkIo лічыцца запазычаннем з гоц. stikls ’келіх’ яшчэ ў праславянскі перыяд з пераносам на агульную назву матэрыяла (Фасмер, 3, 753; Шустар-Шэўц, 1442- 1443; Скок, 3, 325; Борысь, 604; ЕСУМ, 5, 276). Гл. таксама шкло.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сярто́ліцца ’быць у неспакоі, неспакойна пачувацца, сядзець’ (лаг., Гіл.), ’выконваць доўгую і цяжкую работу’ (ушац., Нар. лекс.). Словаўтваральны варыянт да сёртаць (гл.): *sьrtati > *sьrt‑olʼa > sьrt‑ol‑iti (sę), што да прасл. *sьrt‑ < і.-е. *ser‑ ’цячы, рухацца’ (Варбат, Этимология–1975, 32–34). Параўноўваюць з балг. дыял. ср̥тим ’цяжка, з намаганнем працаваць’ (Пятлёва, Этимология–1985, 18). Сюды ж, магчыма, і ўкр. се́ртувати ’цягаць сюды і туды’, якое выводзіцца з польск. certować ’цырымоніцца, браць удзел у барацьбе, змагацца’ < лац. certo ’змагаюся’ (ЕСУМ, 5, 222), што не выключае кантамінацыі згаданых дзеясловаў. Адносна экспрэсіўнага суф. ‑oli‑ гл. Борысь, Etymologie, 697.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)