Плюхота, плю́хта ’кепскае, дажджлівае надвор’е, слота; макрата, гразь’ (ТСБМ, Сл. Брэс., ТС), плюхата́ ’тс’ (навагр., Нар. словатв.; гродз., Нар. лекс.), стол. плюхо́та ’слота’ (ЛА, 2), ’дождж, слата, гразь’ (Варл.); параўн. польск. pluchota ’тс’. Да плю́скаць, плю́хаць (гл.), якое, паводле Банькоўскага (2, 611), з pluskota < прасл. *pľuskati. Гл. плю́скаць, плю́хаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перастая́ць сов.

1. перестоя́ть; перестоя́ться;

малако́ ~тая́ла — молоко́ перестоя́ло;

жы́та ~тая́ла — рожь перестоя́ла;

2. (простоять, пережидая что-л.) перестоя́ть;

п. дождж пад страхо́й — перестоя́ть дождь под кры́шей

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перестава́ть несов. перастава́ць; пакіда́ць; (утихать) сціха́ць (без неопределённой формы глагола);

он не перестава́л кури́ть ён не перастава́ў (не пакіда́ў) куры́ць;

дождь не перестава́л дождж не сціха́ў (не перастава́ў).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сці́шыцца, -шуся, -шышся, -шыцца; зак.

1. Стаць больш павольным (пра рух машыны).

Машыны сцішыліся.

2. Пра гукі, шумы: стаць цішэйшым, бясшумным; сціхнуць.

У зале сцішыліся гукі акардэона.

Перад навальніцай усё сцішылася.

3. Перастаць хвалявацца; супакоіцца, змоўкнуць.

Дзіця паплакала і сцішылася.

4.(1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Пра з’явы прыроды: паменшыцца ў сіле; спыніцца.

Раніцай дождж сцішыўся.

5. Прыйсці ў стан нерухомасці, спакою.

Мора к вечару сцішылася.

|| незак. сці́швацца, -аюся, -аешся, -аецца і сціша́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

там.

1. прысл. У тым месцы, не тут.

Тут сонца свеціць, а там дождж ідзе.

2. прысл. Потым, затым, далей.

Там пабачым, што трэба рабіць.

3. часц. У спалучэнні з займеннікам «які» і прыслоўямі «дзе», «калі», «куды» ўжыв. для ўзмацнення адмаўлення чаго-н., указання на немагчымасць здзейсніць што-н. (разм.).

Дзе там тая дарога!

Балота адно.

Якія там грошы!

Дзе там!

4. часц. Ужыв. ў пабуджальных сказах для ўзмацнення пабуджальнасці (разм.).

Пастарайся там хутчэй закончыць работу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нашко́дзіць, ‑шкоджу, ‑шкодзіш, ‑шкодзіць; зак., каму і без дап.

Нарабіць шкоды; натварыць чаго‑н. — Не мала [ваўкі] нашкодзілі людзям, пакуль галовамі не налажылі... Пальчэўскі. І хоць дождж быў дробны і рэдкі, аднак нашкодзіў нямала. Сіняўскі. Сядзеў .. [інжынер] згорбіўшыся, як хлапчук, што нашкодзіў і сам зразумеў сваю памылку. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непрыве́тны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і непрыветлівы. Хмур[н]ы і сур’ёзны твар [Стэфы] здаваўся злосным і непрыветным. Чарнышэвіч. У чорнай цемры, якая ахінула ўсё — і лясок, і нізіну, і ўзгоркі — імжыць па-асенняму непрыветны і халодны дождж. Сіўцоў. Парослы сівым лішайнікам чорны лес выглядаў суровым і непрыветным. Ігнаценка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папы́рскаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. каго-што і без дап. Злёгку апырскаць, пакрыць пырскамі. Папырскаць кветкі вадой. □ Калі Мірон скончыў стрыгчы, я заўважыў, што ён зрабіўся нейкім змрочным. Нават не папырскаў адэкалонам і забыў узяць грошы. Нядзведскі.

2. Пырскаць некаторы час. Дождж папырскаў крыху і сціх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парудзе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Стаць рудым, рудзейшым. Паднялася рака, вада стала густая, парудзела і несла аднекуль з-пад Мсціжаў, дзе, відаць, ліў яшчэ большы дождж, бярвенне — недзе падмывала яго з берагоў. Пташнікаў. У той бок, пад Эйсманты, дзе пачынаўся канал, торф паспеў прасохнуць і парудзеў. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

беспрасве́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Без прасвету, вельмі цёмны. Беспрасветная ноч. // Бясконцы, густы (пра дождж, туман і пад.). Зноў дажджы, нудныя, халодныя, беспрасветныя. Сачанка.

2. перан. Сумны, цяжкі, безнадзейны. У гэтых думках чэрпаў ён падтрыманне сабе самому і простым людзям, што стогнуць у ярме беспрасветнага прыгнёту. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)