Ламанцы́ ’падсмажаныя ў канапляным малацэ піражкі ці кавалкі скавародніка’ (Нас., ТСБМ), ’праснакі з мукі і бульбы’ (Шат.), гродз. ’печыва з мукі на вадзе’ (З нар. сл., Сл. паўн.-зах.). Беларуска-польская ізалекса. Параўн. польск. łamaniec ’печыва з мёдам, макам’. Параўн. таксама ламу́нкі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ба́нькі ’вочы’ (Нас.). Укр. ба́ньки ’выпучаныя вочы’, ба́нька ’бялок вока; крышталік вока’, банька́тий ’з выпучанымі вачыма’, банька́ч ’тс’. У рус. мове ба́нька ’вочы’ толькі ў зах. і паўд. гаворках. Бясспрэчна, ад ба́нька шкляная пасудзіна; бурбалка, пузыр і г. д.’ (так ужо меркаваў Даль).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Басала́й ’нягоднік, нахабнік’ (Гарэц., Нас., Яруш.), бысыла́й ’нягоднік, абібок, гультай’ (Бяльк.). Рус. басала́й. Гэта апошняе Фасмер (1, 130) лічыць магчымым выводзіць ад рус. бас, бась ’аздабленне’ і ла́ять. Няпэўна. Параўн. яшчэ Львоў, Зб. Петравічу, 318–320, дзе прыводзяцца некаторыя меркаванні адносна паходжання слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бо́нна ’нянька, якая вучыла дзяцей замежным мовам’ (БРС). Рус. бо́нна, укр. бо́нна. Запазычанне з франц. (можа, і праз ням. Bonne < франц.; Фасмер, 1, 192) bonne ’няня’ (а гэта ад франц. bonne ’добрая’). Гл. Шанскі, 1, Б, 164. Ці не сюды бо́нка ’палюбоўніца’ (Нас.)?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Брыта́н ’сабака англійскай пароды’, ’таўсцяк’ (Нас.), чалавек моцнага складу’ (Клім.). Параўн. укр. брита́н ’бульдог, парода вялікіх сабак’. Усё гэта запазычанне з польск. brytan ’сабака’ (першапачаткова ’брытанскі, англійскі сабака’, гл. Брукнер, 43). Адсюль пераносна ’таўсцяк, моцны чалавек’, гл. Кюнэ, Poln., 46. Параўн. брысь2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Буймі́стр ’бурмістр’ (Нас.). Як думае Апель, РФВ, 3, 87 (за ім і Фасмер, 1, 246), гэта беларускае слова ўзнікла з бурмістр (гл.) пад уплывам слова бу́йны (параўн. бурмі́шча). Але, магчыма, гэта не так. Хутчэй можна думаць пра дысіміляцыю р–р > й–р.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бэ́нцнуць ’ударыць рэзка, з сілай’ (Касп., Сцяц.), ’выцяць’ (Сцяшк. МГ), бэнц! ’выклічнік, які выражае хуткае падзенне або ўдар з гукам’ (Нас., Бяльк.); гук ад пляску, калі выцяць па мяккай рэчы’ (КЭС, лаг.). З польск. bęcną́ć, bęc (гукапераймальнае ўтварэнне, гл. Слаўскі, 1, 31).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бяльмо́. Рус. бельмо́, укр. більмо́, польск. bielmo, чэш. bělmo і г. д. Прасл. *bělьmo, утварэнне суфіксам ‑ьmo ад *běl‑ ’белы’. Слаўскі, 1, 33. Сюды як метафара бе́льма ’вочы’ (Сцяц., Сцяшк. МГ), таксама бе́льмы (Нас., Сцяшк. МГ, Бяльк., Шат.), бельмачы́ (Сцяц.), більмакі́ (Бяльк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аба́пал ’з двух бакоў’, ст.-бел. обаполъ (Нас. гіст.), обополный ’узаемны, сумесны’ з 1553 (Булыка, Запазыч.), ст.-рус. обаполъ, ст.-польск. obopol, чэш. obopol, серб.-харв. obapol (XVI ст.) да прасл. *oba poly (Карскі 2–3, 74, 89). Гл. абое і пала.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Архітэ́ктар. Слова адзначаецца ўжо ў Бярынды (побач з формай архитектон), але ў XIX ст. больш звычайнай была форма архітэкт (Нас.), таму можна меркаваць, што сучасная форма замацавалася пад уздзеяннем рускай мовы (< зах.-еўрап.). Форма архітэ́кт праз польскую з лацінскай мовы, дзе з грэчаскай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)