Праці́ўства ’супраціўленне’ (Гарэц.). Да проці, праціўны. Адносна мажлівасці вывядзення nomina abstracta ад архаічных бяссуфіксных прыметнікаў тыпу *protivъ або ў выніку дэзінтэграцыі суфіксальнага элемента ‑ъn‑ у прыметніку *protivъnъ гл. Краўчук, Дифференц., 23–24. Сюды ж праціве́нства ’тс’ (Нас.) з польск. przeciwieństwo ’супрацьлегласць; перашкода, памеха’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)