дэкараты́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Які служыць для ўпрыгожвання. Дэкаратыўнае пано. Дэкаратыўныя кусты. Дэкаратыўныя тканіны.
2. Маляўнічы, эфектны. Дэкаратыўны выгляд. □ Бярозы стаялі нерухома, у шэрым змроку яны здаваліся ніцымі, а кусты і елкі дэкаратыўнымі. Карпаў.
3. Звязаны з афармленнем сцэны дэкарацыямі. Дэкаратыўнае афармленне.
4. перан. Разм. Ненатуральны, штучны; паказны. Сіратліва, як бы яно не натуральнае, а зробленае, дэкаратыўнае, вісіць над сопкамі халоднае сонца. Шамякін.
[Фр. décoratif.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пла́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Невялікая падоўжная дошчачка, палоска з дрэва, металу або тканіны. [Брызент] прыціскалі загадзя падрыхтаванымі планкамі, прыбівалі цвікамі. Лупсякоў. Дзед старой рукою настругаў яловых планак. Дубоўка. Набіраем на пруткі 80 пецель, з іх 10 — на планку для гузікаў. «Беларусь».
•••
Ордэнская планка — металічная або іншая палоска, абцягнутая ордэнскай стужкай.
Прыцэльная планка — прыцэльнае прыстасаванне ў некаторых відах зброі.
[Лац. planka.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
1. Кавалак тканіны ва ўсю першапачатковую шырыню. Спадніца з трох полак. □ Вярнуўшыся ў хату, Салвесіха адламала калючы ліст сталетніку, разлупіла яго напалам, прыклала да раны і ўбінтавала галаву беленькай паркалёвай, адарванай ад старой сарочкі, палкай. Сабаленка.
2. Лаўка ў вагоне для сядзення або ляжання. Ярмолаў узлез на верхнюю полку, лёг і заплюшчыў вочы. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фасо́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Спец. Зроблены па пэўнаму фасону, узору. Фасонная абточка. □ Лабуда апраўдваўся, звальваў віну на слесараў, якія да гэтага часу не падалі ім нейкай там фасоннай трубы ... Краўчанка. // Звязаны з вытворчасцю такіх вырабаў. Фасонныя работы. Фасоннае ліццё. // Прызначаны для вырабу такіх рэчаў. Фасонны разец.
2. Спец. Рэльефны або ціснёны (пра тканіны). Фасонны аксаміт.
3. Разм. Тое, што і фасоністы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шлі́хта 1, ‑ы, ДМ ‑хце, ж.
Спец. Клейкі, ліпкі раствор, якім праклейваюць аснову тканіны, каб надаць ёй трываласць і гладкасць.
[Ням. Schlichte.]
шлі́хта 2, ‑ы, ДМ ‑хце, ж.
Роўна, акуратна складзены рад ці некалькі радоў чаго‑н. (звычайна будаўнічых матэрыялаў); штабель. На беразе за дарогай вялікія шліхты бярвення. Пташнікаў. Кавалак [бервяна] паслушна лёг на вызначанае яму месца на версе шліхты. Крапіва.
[Ням. Schlichte.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ле́і 1 ’падцяжкі ў штанах’ (Сцяшк.). Да шле́йкі (гл.).
Ле́і 2 ’нашыўкі з моцнай тканіны або скуры на тых месцах пераважна кавалерыйскіх штаноў, якія хутка праціраюцца’, ’абшыўка ў штанах’ (ТСБМ, Сцяшк.; слуц., міёр., Нар. словатв.), польск. сувалк. lei̯a ’скурай абшытыя штаны’, podlejowaś spodnie — naszyć lei. Паходзіць з франц. lé ’полка палатна, тканіна паміж пругамі’ (ТСБМ, 3, 33).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ляпа́сы ’сандалеты’ (навагр., Сцяшк. Сл.). Генетычна роднаснымі з’яўляюцца рус. алан. ле́пес ’акравак, кавалачак тканіны, футра, скуры’, пск., валаг. і паўн.-рус. ле́пень, лепе́нь, липе́нь, а таксама рус. ле́пест (з пашыранай асновай на ‑es), цвяр., валаг., ленінгр. ле́песть ’тс’, новасіб. ’ступня нагі’, алан., валаг. ля́пах, ляпа́к ’акравак’, літ. lepetà ’лапа’, лат. ļepata ’акравак’. Больш падрабязна гл. Фасмер (2, 482).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мака́тка ’вышыўка або малюнак, якія вышываюцца на палатне і вывешваюцца на сцяну ў якасці аздобы’ (Сцяшк., Клім., Шатал.; З нар. сл.; Нар. лекс., Жыв. сл., Сл. ПЗБ), свісл. ’вышытая дарожка на стале’ (Шатал.). Запазычана з польск. мовы, дзе makata, makatka ’вышыты дыванік, дарожка’, ’штора з дарагой тканіны, парча, посцілка’ < тур. (араб.) makad ’дыванік, кілім’ (Брукнер, 319).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трасару́бка (трэсару́бка) ‘неахайная, нядбайная да свайго адзення жанчына’ (Растарг.). Да трэсці (гл.) і руб‑, гл. руб, ст.-бел. рубъ ‘абрывак тканіны, рыззё’, стараж.-рус. рубъ, ‘дрэннае адзенне, грубая тканіна’. Параўн. спалучэнне слоў у выразе укр. треба прясти, щоб рубʼям не трясти (Грынч., 4, 85) і назву расліны дрыжнік — трісирубичка (ЕСУМ, 5, 644), суадносную з трасунька, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вавёрка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Звярок роду млекакормячых атрада грызуноў, які жыве ў дуплах дрэў. Даўгахвостая вавёрка, відаць, нечым напалоханая, рыжай маланкай узлятае ўгору па карабатай кары дуба. Паслядовіч. // Футра, шкурка гэтага звярка. На румах ворагаў чакаюць дзяды памяркоўныя нашы; Трэба сабраць ім даніну: ад лодкі — два локці тканіны; Ад лодкі — па белай вавёрцы, і потым плыві сабе з богам... Сіпакоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)