Ляпа́сы ’сандалеты’ (навагр., Сцяшк. Сл.). Генетычна роднаснымі з’яўляюцца рус. алан. ле́пес ’акравак, кавалачак тканіны, футра, скуры’, пск., валаг. і паўн.-рус. ле́пень, лепе́нь, липе́нь, а таксама рус. ле́пест (з пашыранай асновай на ‑es), цвяр., валаг., ленінгр. ле́песть ’тс’, новасіб. ’ступня нагі’, алан., валаг. ля́пах, ляпа́к ’акравак’, літ. lepetà ’лапа’, лат. ļepata ’акравак’. Больш падрабязна гл. Фасмер (2, 482).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)