інтэрлю́дыя, ‑і, ж.

Невялікая п’еса або ўрывак, якія з’яўляюцца звязкай паміж дзвюма другімі часткамі музычнага твора.

[Ад лац. inter — паміж і ludus — гульня.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

геліёметр, ‑а, м.

Прылада для вымярэння бачных дыяметраў нябесных свяціл, а таксама малых вуглоў паміж свяціламі.

[Ад грэч. hēlios — сонца і metréō — мераю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ролікападшы́пнік, ‑а, м.

Падшыпнік, у якім паміж паверхняй дэталі, што круціцца, і паверхняй апоры размешчаны ролікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

са́ндвіч, ‑а, м.

Дзве складзеныя разам скібачкі хлеба з маслам, сырам, каўбасой і пад. паміж імі.

[Англ. sandwich.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узле́сны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да узлесся, узлеску. [Тварыцкі] .. прайшоў сюды-туды паміж узлесных кустоў. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шуме́ры, ‑аў.

Старажытны народ, які жыў паміж Тыграм і Еўфратам 5 тыс. год да н. э.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

электрадуга́, ‑і, ДМ ‑дузе, ж.

Від электрычнага разраду паміж двух электродаў, які мае форму дугі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збыт (род. збы́ту) м. сбыт;

з. тава́раў — сбыт това́ров;

барацьба́ памі́ж краі́намі за ры́нкі збы́ту — борьба́ ме́жду стра́нами за ры́нки сбы́та

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

няпоўнагало́ссе, -я, н.

У мовазнаўстве: наяўнасць у стараславянскай мове ў каранёвых марфемах спалучэнняў ра, ла, ре, ле паміж зычнымі, што адпавядаюць усходнеславянскім оро, оло, ере, напр.: страна — сторона, прохладный — холодный, млеко — молоко.

|| прым. няпоўнагало́сны, -ая, -ае.

Няпоўнагалосныя спалучэнні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўтара́, м. і н. і паўтары́, ж., ліч.

Лік, колькасць чаго-н., роўная адзінцы з палавінай.

Паўтара года.

Паўтары шклянкі.

Паўтара вядра.

Паўтара сутак.

|| прым. паўтара́чны, -ая, -ае (разм.).

П. ложак (па шырыні сярэдні паміж двухспальным і аднаспальным).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)