разлажы́ць¹, -лажу́, -ло́жыш, -ло́жыць; -ло́жаны; зак., што.

Тое, што і раскласці¹.

Р. тавар.

Р. страту паміж усімі ўдзельнікамі.

Р. агонь.

|| незак. расклада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і раскла́дваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. расклада́нне, -я, н. і раскла́дванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)