хвілі́на, ‑ы, ж.

1. Тое, што і мінута (у 1 знач.). [Пятро:] — Да пасадкі заставалася хвілін дзесяць палёту. Мележ. Конан махнуў рукою: у нашым вясковым жыцці пяць хвілін — не час. Лобан.

2. Кароткі прамежак часу; момант, імгненне. Выходзіш. Хвіліну глядзіш, як хістаюцца Пад ветрам асіны над скошанай пожняю. Панчанка. Хурс цяпер цёрся каля ўсялякіх інтэнданцкіх кіраўніцтваў, .. але ні на хвіліну не спускаў вока з глухіх дарог. Чорны. // якая або чаго. Пэўны, чым‑н. прыкметны прамежак часу. [На плошчу] і сходзяцца людзі, каб пагутарыць аб сваіх справах ці проста каб правесці вольную хвіліну. Колас. Цяжкая хвіліна расставання заўсёды хвалюе. Няхай.

•••

З хвіліны на хвіліну — скора, вось-вось.

У адну хвіліну — вельмі хутка.

Хвіліна ў хвіліну — у час, у дакладна ўстаноўлены тэрмін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

край¹, -ю, мн. краі́, краёў, м.

1. Гранічная лінія, канечная частка чаго-н.

К. услона.

Наліць вядро да краёў.

2. Вобласць, мясцовасць, што вылучаюцца па якой-н. прымеце.

Родны к.

Партызанскі к.

К. блакітных азёр.

Яго бачылі ў нашых краях.

3. Буйная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка.

Прыморскі к.

Пярэдні край — перадавыя пазіцыі.

Біць (ліцца) цераз край — праяўляцца з вялікай сілай.

З краю ў край, ад краю да краю; з краю да краю — па ўсіх напрамках.

Канца-краю не відаць — пра тое, чаго вельмі многа.

Краем вока — мімаходам, вельмі кароткі час (бачыць каго-, што-н.).

Краем вуха — няўважліва, урыўкамі (слухаць каго-н.).

Край свету — вельмі далёка.

На краі магілы (гібелі) — у непасрэднай блізкасці са смяртэльнай небяспекай (быць, знаходзіцца).

Хапіць цераз край — зрабіць або сказаць што-н. недарэчнае, лішняе.

|| памянш. краёк, крайка́, мн. крайкі́, крайко́ў, м.

|| прым. краявы́, -а́я, -о́е (да 3 знач.) і краёвы, -ая, -ае (да 3 знач.).

К. з’езд.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пераве́сці¹, -вяду́, -вядзе́ш, -вядзе́; -вядзём, -ведзяце́, -вяду́ць; -вёў, -вяла́, -ло́; -вядзі; -ве́дзены; зак.

1. каго (што). Ведучы, перамясціць цераз якую-н. прастору.

П. дзяцей цераз вуліцу.

2. каго-што. Перамясціць з аднаго месца на другое, размясціць у іншым месцы.

П. хворага ў другую палату.

П. чыгуначныя саставы на запасныя пуці.

3. каго (што). Назначыць на іншае месца, пасаду і пад.

П. студэнта ў другі інстытут.

П. на другую аплату.

4. што. Перадаць, пераслаць.

П. грошы па пошце.

5. што. Падаць у іншых велічынях, у другіх знаках.

П. аршыны ў метры.

П. долары ў рублі.

6. што. Перанесці, перарысаваць на што-н. (якое-н. адлюстраванне).

П. выкрайку.

Перавесці дух, дыханне

1) глыбока ўздыхнуць, аддыхацца;

2) зрабіць кароткі перапынак, перадышку ў чым-н.

|| незак. пераво́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць.

|| наз. пераво́д, -у, Мо́дзе, м.; прым. пераво́дны, -ая, -ае (3, 4 і 6 знач.).

Пераводныя экзамены.

П. бланк.

Пераводныя карцінкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Сая́н ’шарсцяная даматканая спадніца’ (Касп.), ’шарсцяная спадніца з каснікамі, андарак’ (Бяльк., Малч., Сл. ПЗБ), ’шарсцяная спадніца з купленай тканіны’ (Малч.), ’верхняя світка з чырвонага сукна, лепшая адзежа’ (Мядзв.), ’зімовая шарсцяная спадніца’ (Тарн.), ’спадніца, сарафан’ (Пал., ДАБМ, камент., 933; віц., магіл., Шн. 1), ’спадніца з ільняной тканіны’ (Нік., Оч.), ’тонкае сукно’ (Гарэц.), ’паўсукно’ (Сл. ПЗБ), ’палатно з воўны’ (Інстр. 1), сая́н, сая́к ’суконная спадніца’ (Мат. Гом.). Рус. цвяр., смал. сая́н ’сарафан з даматканай фарбаванай тканіны, расхінны сарафан’, курск. ’высокая спадніца з падцяжкамі’. Запазычана праз польск. sajan ’плашч’ (ст.-польск. sajanкароткі салдацкі кафтан’) з італ. saione, ’грубая шарсцяная фуфайка’ < saio ’простая фуфайка, салдацкая куртка’ < лац. sagum ’салдацкі плашч’, кельцкага паходжання (Мацэнаўэр, 302, Брукнер, 479; Фасмер, 3, 567). Ст.-бел. саянъ, соянъ (XVI ст.) са ст.-польск., гл. Булыка, Лекс. запазыч., 109. Літ. sajõnas, sejõnas, sijõnas ’спадніца, летняя жаночая вопратка’ паходзяць з усходнеславянскіх моў, гл. Скарджус, Slav., 195.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ноў1 ’маладзік’ (ваўк., Сл. ПЗБ). Паводле Машыннага (Atlas, 1, к. 5), вынік экспансіі з захаду ўтварэнняў з ’новы’ (пра месяц) на тэрыторыю з матывацыяй ’малады’, параўн. польск. now, nowy miesiąc, księżyc na nowiu, чэш. лоі/ (mesie), mesie na nove, ням. Neumond, англ. new moon, франц. nouvelle tune, лац. luna nova і пад. Рус. месяц на нови (Даль, без указ, месца) і зафіксаванае ў слоўніку Жэляхоўскага ўкр. нів знаходзяцца на перыферыі гэтай інавацыі, аднак параўн. рус. арх. нова ’маладзік’ (СРНГ). Па паходжанню кароткі прыметнік (*пооъ < *пооъ mesęcb) або адпрыметнікавы назоўнік (*novb), гл. новы.

Ноў2, (новь) ’час з’яўлення новага хлеба, новы хлеб’ (Нас.), от нова до нова ’круглы год, ад старога да новага ўраджаю’ (ТС), рус. новь ’новы ўраджай; нешта новае, якое толькі што з’явілася’. Да новы (*пооъ), параўн. навіна ’новы ўраджай, першы ўраджай’.

Ноў3 ’новаўзаранае поле, цаліна’ (Яшк.), сюды ж коўка ’тс’ (Бяльк.), рус. новь ’тс’. Да новы ’новаўзараны’, параўн. навіни ’новаўзаранае поле’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адхіну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

1. Адхіліцца, адсланіцца (пра тое, што захінае). Папера адхінулася, і я ўбачыў, як у вялікіх чорных вачах дзяўчынкі з’явіўся жах, а рукі ў яе задрыжалі. Карпюк. Вось-вось зараз адхінецца фіранка і за ёю з’явіцца Зіна. Асіпенка.

2. Падацца ўбок, адступіцца, адхіліцца ад чаго‑н.; адарвацца. Рыбкін адхінуўся ад спінкі крэсла, сеў прама і вольна. Гамолка. Спалоханы машыніст адхінуўся ад акна, жорстка схапіў.. [Ірыніну] руку. Лынькоў. [Каця] палажыла Гарбачэню руку на плячо і, як малое дзіця, якое апяклося аб шкло лямпы, адхінулася ад яго. Гурскі.

3. перан. Адступіцца, адмовіцца ад каго‑, чаго‑н. Адам Блецька адчуў усёй сваёй істотай, што Гальвас, як ад чаго агіднага, адхінуўся ад яго. Чорны.

4. перан. Адлучыцца, адысці на кароткі час. Адхінуцца на хвілінку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запі́ска, ‑і, ДМ ‑сцы; Р мн. ‑сак; ж.

1. Лісток паперы, на якім што‑н. напісана; кароткае пісьмо. Пакуль Міхась гаварыў, у прэзідыум сходу адна за адною перадаваліся запіскі. Паслядовіч. Ільіч зноў сеў, узяў паперу, нешта хутка напісаў, паклаў запіскі перш у адзін канверт, а потым у другі, заклеіў. Гурскі.

2. Кароткі пераказ у пісьмовай форме якой‑н. справы; афіцыйнае паведамленне аб чым‑н. Тлумачальная запіска. Дакладная запіска.

3. толькі мн. (запі́скі, ‑сак). Занесеныя на паперу чые‑н. назіранні, нататкі, успаміны. Алік разгарнуў сшытак і прачытаў першыя радкі: «Я спяшаюся расказаць у сваіх запісках усё, што ведаю пра гэтага чалавека». Шашкоў. // Літаратурны твор у форме запісаў, дзённіка, успамінаў.

4. толькі мн. (запі́скі, ‑сак). Як частка назвы некаторых навуковых выданняў — зборнікаў артыкулаў. Вучоныя запіскі Інстытута славяназнаўства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расцвісці́, ‑цвіту, ‑цвіцеш, ‑цвіце; ‑цвіцём, ‑цвіцяце, ‑цвітуць; пр. расцвіў, ‑ла, ‑ло; зак.

1. Пакрыцца цветам, кветкамі; распусціцца. Расцвіў перад акном духмяны белы бэз. Брыль. Краска свеціцца, нібыта Толькі расцвіла. Прыходзька. / у перан. ужыв. Панурая выспа ўраз ажыла. Раней халодная і насцярожаная, яна зазвінела цёплым дзявочым смехам, расцвіла задорнымі ўсмешкамі хлопцаў. Паслядовіч.

2. перан. Дасягнуць пары росквіту фізічных і духоўных сіл. Лабановіч бачыў мілую дзяўчынку-падлетка і ўспрымаў яе такою, як яна ёсць — маладзенькая, гатовая расцвісці ў поўнай сваёй красе. Колас. // Стаць радасным, ажыўленым. Жанкі аж расцвілі ад задавальнення. Васілевіч. Каля інтэрната .. [студэнты] спаткалі Ганчарова.. Умомант .. вочы [Маі] загарэліся, уся яна ажывілася, расцвіла. Карпюк.

3. перан. Дасягнуць высокага развіцця, працвітання. Талент расцвіў. □ Беларусь, мая радзіма, Як жа расцвіла ты За час гэты, за кароткі, Як выгнала катаў! Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэ́пліка, ‑і, ДМ ‑ліцы, ж.

1. Кароткі адказ, заўвага аднаго субяседніка на словы другога. Рабочыя працавалі моўчкі, зрэдку перакідваючыся скупымі рэплікамі. Лынькоў. // Заўвага, пярэчанне, выкрык з месца на сходзе і пад. Сышліся тут розныя групы настаўнікаў. Старэйшыя вялі рэй, а маладыя толькі прыслухоўваліся ды надавалі рэплікі. Колас. — Вы лепей пра кароў скажыце, — кінула рэпліку Вера. Асіпенка. За рэплікі ў бяссільнай злосці старшыня суда загадваў двойчы вывесці Тарашкевіча з судовай залы. Ліс.

2. Элемент сцэнічнага дыялога — адказ дзеючай асобы на словы партнёра, а таксама канец фразы, апошнія словы аднаго персанажа, пасля якіх гаворыць другі. [Настачка], успомніўшы якую-небудзь рэпліку ці жэст артыста, ціха смяялася. Ракітны.

3. Пярэчанне стараны на судовым працэсе. Права апошняй рэплікі заўсёды належыць адказчыку і яго прадстаўніку. Грамадзянскі працэсуальны кодэкс БССР.

[Фр. réplique.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

до́ўгі, ‑ая, ‑ае і даўгі́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае вялікую даўжыню (у 1 знач.); проціл. кароткі. Жураўлі нібы плылі ў небе, выцягнуўшы тонкія ногі і доўгія шыі. Якімовіч. Падгіналіся каленкі ад доўгай дарогі. Лынькоў. Барак быў доўгі і нізкі. Чорны. // Большы ў даўжыню, чым патрэбна. Доўгая сукенка. Доўгае паліто. □ Штаны ў .. [Рыгоркі] доўгія, аж да пят. Якімовіч. // Разм. Высокі ростам (пра чалавека). [Сухарукі] быў доўгі .. і худы. Бядуля. За тое, што ён [дзядзька Мітрафан] быў доўгі, як жардзіна, і хударлявы, усе казалі на яго Чапяла. Бажко.

2. Працяглы ў часе. Доўгая разлука. Доўгі позірк. □ Сход быў доўгі, але спакойны. Чорны. Ногі ад доўгага сядзення замлелі, і .. [Віця] захістаўся. Чарнышэвіч.

3. Які працяжна вымаўляецца (пра гукі, склады). Доўгі гук.

•••

Доўгая песня (гісторыя) гл. песня.

Доўгі рубель гл. рубель.

Доўгі язык гл. язык.

Доўгія рукі гл. рука.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)