каро́ткі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. каро́ткі каро́ткая каро́ткае каро́ткія
Р. каро́ткага каро́ткай
каро́ткае
каро́ткага каро́ткіх
Д. каро́ткаму каро́ткай каро́ткаму каро́ткім
В. каро́ткі (неадуш.)
каро́ткага (адуш.)
каро́ткую каро́ткае каро́ткія (неадуш.)
каро́ткіх (адуш.)
Т. каро́ткім каро́ткай
каро́ткаю
каро́ткім каро́ткімі
М. каро́ткім каро́ткай каро́ткім каро́ткіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

каро́ткі, -ая, -ае; -так, -тка.

1. Невялікі па даўжыні; проціл. доўгі.

Кароткая сукенка.

Падстрыгчыся коратка (прысл.).

2. Непрацяглы ў часе; проціл. доўгі.

Кароткая нарада.

К. дзень.

Выступіць коратка (прысл.).

3. Сціслы, нешматслоўны.

Кароткае пісьмо.

Адказаць коратка (прысл.).

4. Рашучы, хуткі, суровы.

К. удар.

Прысуд ворагам к.

5. Які вымаўляецца хутка, адрывіста (пра гукі, склады).

6. Які характарызуецца няпоўнай формай.

Якасныя прыметнікі ў кароткай форме.

Кароткая памяць у каго (неадабр.) — дрэнная, слабая памяць (звычайна ў таго, хто не хоча помніць, прыпомніць што-н.).

Кароткі завароткі у каго (разм.) — пра таго, хто дзейнічае рашуча, не задумваючыся.

Кароткі розум — пра слабы, невялікі розум.

На кароткай назе хто з кім — у добрых, сяброўскіх адносінах з кім-н.

Рукі кароткія ў каго (разм.) — няма магчымасці, сілы зрабіць што-н.

|| памянш. каро́ценькі, -ая, -ае (да 1—3 знач.; разм.).

|| наз. каро́ткасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каро́ткі

1. (небольшой в длину) коро́ткий;

~кія валасы́ — коро́ткие во́лосы;

2. (непродолжительный) коро́ткий, кра́ткий; (ограниченный — ещё) сжа́тый;

~кая нара́да — коро́ткое совеща́ние;

у ~кія тэ́рміны — в сжа́тые сро́ки;

~кае паведамле́нне — коро́ткое (кра́ткое) сообще́ние;

3. (решительный) коро́ткий;

прысу́д во́рагам к. — пригово́р врага́м коро́ткий;

4. (немногосложный) коро́ткий; кра́ткий;

к. адка́з — коро́ткий (кра́ткий) отве́т;

5. лингв. кра́ткий;

«і» ~кае — «и» кра́ткое;

6.: ~кія прыме́тнікі грам. кра́ткие прилага́тельные;

~кае замыка́ннеэл. коро́ткое замыка́ние;

~кая хва́лярадио коро́ткая волна́;

~кая па́мяць — коро́ткая па́мять;

~кія жа́рты — шу́тки пло́хи;

ру́кі ~кія — ру́ки коротки́;

ко́раткі пя́ты — кишка́ тонка́;

быць на ~кай назе́ — быть на коро́ткой ноге́;

к. век — коро́ткая жизнь;

~кая распра́ва — коро́ткая распра́ва

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

каро́ткі, ‑ая, ‑ае; ‑так, ‑тка.

1. Невялікі, малы па даўжыні; проціл. доўгі. Кароткія валасы. Кароткая дарога. □ Макар узяў папяросу, доўга і старанна круціў яе ў тоўстых кароткіх пальцах. Дуброўскі. // Меншай даўжыні, чым трэба. Паліто хлопчыку кароткае. □ У кузні .. [Вялічка] паварочваўся ў адмысловых шарачковых портках, вузкіх і кароткіх, яны не даходзілі да чаравік. Чорны. // Разм. Невысокі, нізкі ростам. Гэта быў мужык гадоў пад пяцьдзесят. Кароткі, прысадзісты, шыракаплечы. Бядуля.

2. Непрацяглы, малы па часе; проціл. доўгі. Кароткі адпачынак. Кароткі сон. □ Быў канец чэрвеня і былі самыя кароткія і прыгожыя летнія ночы. Шамякін. Усе гэтыя і хаты, і сады, і фермы раслі і выраслі пры ім, і за такі кароткі час! Якімовіч. // Хуткі, імгненны (пра рух, погляд і пад.). Камісар кінуў на старога кароткі, крыху здзіўлены позірк. Шахавец. На момант Аксіння спыняецца, кароткім рухам цела паддае мех вышэй сабе на плечы, і зноў ёй пад ногі сцелецца дарожка. Ракітны. // Адрывісты, перарывісты. У Базыля .. прарываліся кароткія ўсхліпванні. Багдановіч. Там, ззаду, пракаціўся кароткі смех. Шамякін.

3. Выражаны сцісла; нешматслоўны; лаканічны. Кароткая аўтабіяграфія. □ Я гартаю старонкі блакнота. Кароткія запісы. Знаёмыя прозвішчы. Дадзіёмаў. — На Далёкі Усход? — На Далёкі Усход. — Едзеш? — Еду. З кароткіх адказаў такіх Зразумеў — ёй [Алесі] не трэба Прызнанняў маіх. Куляшоў. // Які гаворыць, выражаецца сцісла, нешматслоўна. Дырэктар сярэдняй школы — камсамолец, кароткі на словы і па-вайсковаму дысцыплінаваны. Гарбук.

4. Рашучы, хуткі, суровы. Прысуд ворагам быў кароткі: кроў за кроў! Лынькоў.

5. Які вымаўляецца хутка, адрывіста (пра гукі, склады); проціл. доўгі.

6. Які характарызуецца кароткай формай канчатка або адсутнасцю яго. Кароткая форма прыметніка. Кароткі дзеепрыметнік. Кароткае скланенне.

•••

«І» кароткае гл. «і».

Кароткае замыканне гл. замыканне.

Кароткая хваля гл. хваля.

Кароткая памяць гл. памяць.

Кароткі завароткі гл. заваротак.

Кароткі розум гл. розум.

(Быць) на кароткай назе з кім гл. нага.

Рукі кароткія гл. рука.

У кароткіх словах гл. слова.

Штаны кароткія гл. штаны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каро́ткі kurz;

каро́ткія хва́лі фіз Krzwellen pl;

каро́ткае замыка́нне эл Krzschluss m -es, -schlüsse;

на каро́ткі тэ́рмін für [auf] krze Zeit;

каро́ткая па́мяць krzes Gedächtnis, Vergsslichkeit f -;

быць на каро́ткай назе́ з кім mit j-m auf vertrutem Fuß(e) stehen*, j-n gut knnen*;

у яго́ рукі каро́ткія so weit reicht sine Macht nicht;

каро́ткі ро́зум nicht sehr klug

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Каро́ткі, укр. короткий, рус. короткий, чэш. krátký, славац. krátky, в.-луж. krótki, палаб. kortʼě (< kort ъkъ), польск. krótki, балг. кратък, макед. краток, серб.-харв. кра́так, славен. krátek. Этымалогія слова даволі празрыстая. Прасл. kortъkъ атрымаў сваю рэгулярную суфіксацыю ‑ъkъ з прасл. kortъ (ŭ‑аснова). Назоўнік kortъ у значэнні ’раз’ захаваўся ў паўд.-слав. і зах.-слав. мовах. Усх.-слав. мовы запазычылі стараславянскія формы крат, кратны (гл.), кратнасць (гл.). Прасл. kortъ непасрэдна суадносіцца з прасл. čьrtǫ, čersti ’праводзіць баразну’, літ. kir̃sti, kertù ’рубіць’, лат. cirst ’тс’, ст.-інд. kártati ’рэжа’ (Трубачоў, Эт. сл., 11, 102; 4, 75–76). Такім чынам, kortъ меў значэнне ’адрэзаны кавалак, канец’. Гэта не значыць, што тут мы маем справу з праславянскай інавацыяй (čersti > kortъ > kortъkъкароткі’). Сапраўды, у балт. мовах не існуе надзейнай паралелі да kortъkъ. Літ. kartùs ’горкі’, якое з’яўляецца фармальна тоесным прасл. kortъ, мае іншую семантыку (параўн. Хэмп, RS XXX, 1, 43). Але насуперак Трубачову, Эт. сл., 11, 103, нельга адмаўляцца ад параўнання прасл. kortъkъ і лац. curtusкароткі’. Семантычная тоеснасць, якой не хапае фармальна тоеснаму літ. kartùs, тут відавочная, а фармальныя разыходжанні мінімальныя (лац. curtus павінна адпавядаць не прасл. kortъ, а kъrtъ). Улічваючы тое, што паняцце ’кароткі’ ў балт. мовах перадаецца лексемай іншага паходжання (літ. trum̃pasкароткі’, trùpùtis ’крошка’, trupė́ti ’крышыцца’), магчымым з’яўляецца другаснай пранікненне італ. kartus (блізкага да лац. curtus) у прасл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Піпін Кароткі

т. 12, с. 377

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Каро́ткі Уладзімір Георгіевіч

т. 8, с. 90

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАЛЫ́НСКІ КАРО́ТКІ ЛЕ́ТАПІС,

помнік усходнеслав. летапісання позняга сярэднявечча. Збярогся ў Супрасльскім гіст. зборніку пач. 16 ст. (гл. Супрасльскі рукапіс). Яго першую (большую) частку складае скарочаны агульнарус. летапісны звод, блізкі да Аўрамкі летапісу, але даведзены толькі да 1382. Другая частка зборніка, названая М.М.Улашчыкам «Валынскі кароткі летапіс», змяшчае кароткую выбарку пагадовых звестак кіеўскага, наўгародскага, маскоўскага і мясц. паходжання па гісторыі Русі (з 862), ВКЛ (14 — пач. 16 ст.) і Смаленска. Храналагічна ахоплівае падзеі да 1514 уключна. Асабліва падрабязна апісаны напады крымскіх татар на Валынь. Летапіс завяршаецца ўзнёслай «Пахвалой гетману Канстанціну Астрожскаму». Зборнік узнік у асяроддзі праваслаўнага, патрыятычна настроенага бел.-ўкр. духавенства. Асноўная, агульнарус. частка летапіснага зводу, верагодна, была ўкладзена ў Смаленску, пасля чаго перавезена ў Супрасль, дзе дапоўнена арыгінальнымі звесткамі па гісторыі ВКЛ, у т. л. Валыні, і «Пахвалой». Пазней у зборніку рабіліся розныя запісы прыватнага і гіст. характару. Да канца 18 ст. захоўваўся ў Супрасльскім манастыры, цяпер у Рас. дзярж. архіве стараж. актаў (Масква). Апублікаваны асобна ў 1836 і ў «Поўным зборы рускіх летапісаў» (т. 35, 1980).

В.А.Чамярыцкі.

т. 3, с. 489

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

недо́лгий нядо́ўгі; (непродолжительный) каро́ткі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)