цеплата́, ‑ы, ДМ ‑лаце, ж.

1. Спец. Від энергіі, што ствараецца бязладным рухам мікрачасцінак цела (малекул, атамаў і пад.) і праяўляецца ў награванні яго. Адзінка вымярэння цеплаты.

2. Тое, што і цеплыня. Востры сум.. патроху раставаў ад бадзёрых Юзікавых слоў, ад цеплаты і дужасці яго грудзей. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вампі́р-трава ’пэўны від травы’ (КТС), вампір (заал.) ’тс’ (БРС). Перанос назвы вампір (гл.) на расліну.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мэлесвід варэння’ (пін., Нар. лекс., Сл. Брэс.), мэляс ’смажаная морква’ (карэліц., Сцяшк. Сл.). Да мелес (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пруся́нківід зялёнак’ (полац., Нар. сл.). Мабыць, з *прасянкі < проса, паводле выгляду шапачкі (як бы насычанай лускавінкамі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Са́мка ’асобіна жаночага полу’. Рус. са́мка ’тс’, укр. са́мкавід дзіцячай хваробы’. Да сам з суф. ‑к‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

барацьба́, -ы́, ж.

1. Схватка дваіх, з якіх кожны імкнецца перамагчы другога, а таксама від спорту, калі два спартсмены імкнуцца пакласці адзін аднаго на лапаткі.

Б. асілкаў.

Французская б.

2. Змаганне супрацьлеглых сіл, ідэйна-грамадскіх кірункаў.

Б. класаў.

3. з чым, за што. Дзейнасць, накіраваная на пераадоленне, знішчэнне чаго-н.

Б. з алкагалізмам.

Б. за якасць прадукцыі.

4. перан. Сутыкненне супярэчлівых пачуццяў, імкненняў, думак.

Б. радасці з зайздрасцю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запаце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зрабіцца вільготным ад асеўшай пары; запатнець. Затуманіліся, запацелі ад пары, нібы заінелі, на кухні вокны, і мне здавалася, што на дварэ зіма. М. Стральцоў.

2. Разм. Пакрыцца потам; спацець. Твары.. [рабочых] ужо запацелі, від[аць] было, што яны працавалі даўно. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разнаві́днасць, ‑і, ж.

1. Прыватны від якой‑н. агульнай катэгорыі, якога‑н. тыпу, з’явы. Пісьмовая разнавіднаць мовы. □ Як жанр, як эпічная разнавіднасць .. [фальклорна-рамантычная] паэма знікае недзе ў канцы 20‑х гадоў. Бярозкін.

2. Група асобных індывідаў (раслін, жывёл, мікраарганізмаў) унутры віду, якія вылучаюцца некаторымі асаблівасцямі сярод іншых індывідаў таго ж віду.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сартыме́нт, ‑у, М ‑нце, м.

Спец.

1. Сукупнасць адзнак, уласцівасцей, паводле якіх вырабы адносяцца да таго ці іншага сорту. Сартымент пракату. Трубы нафтавага сартыменту.

2. У лясной прамысловасць лесаводстве і садаводстве — від, сорт, памеры лесаматэрыялаў, дрэвавых народ, культурных раслін пэўнага прызначэння, а таксама сукупнасці такіх відаў, сартоў, памераў. Сартыменты лесу.

[Ням. Sortiment.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саты́р, ‑а, м.

1. У грэчаскай міфалогіі — спадарожнік бога віна і весялосці Дыяніса, хітрая, пажадлівая істота з казлінымі нагамі, рагамі і барадой. // перан. Пра хітрага, пажадлівага чалавека.

2. Від вялікіх дзенных матылёў.

3. Птушка атрада курыных з двума падобнымі на рогі вырастамі на галаве, якая водзіцца ў Індыі і Кітаі.

[Грэч. satyros.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)