саты́р, ‑а,
1. У грэчаскай міфалогіі — спадарожнік бога віна і весялосці Дыяніса, хітрая, пажадлівая істота з казлінымі нагамі, рагамі і барадой.
2. Від вялікіх дзенных матылёў.
3. Птушка атрада курыных з двума падобнымі на рогі вырастамі на галаве, якая водзіцца ў Індыі і Кітаі.
[Грэч. satyros.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)