самалёт, -а, М -лёце, мн. -ы, -аў, м.

Лятальны апарат, цяжэйшы за паветра, з рухавіком і звычайна нерухомымі крыламі.

Транспартны с.

Ваенны с.

Дыван-самалёт — у казках: чарадзейны дыван, на якім героі пералятаюць па паветры ў любое месца.

|| прым. самалётны, -ая, -ае.

Самалётнае абсталяванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэлефо́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Прыстасаванне для перадачы і прыёму гуку на адлегласці пры дапамозе электрычнай энергіі.

Гаварыць па тэлефоне.

2. Апарат для размовы такім спосабам.

Аддаць т. у рамонт.

3. Нумар такога апарата.

Запісаць т. знаёмых.

|| прым. тэлефо́нны, -ая, -ае.

Тэлефонная станцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зды́мачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да здымкі, звязаны са здымкай чаго‑н. Здымачная група. Здымачныя работы. Здымачны працэс. // Прызначаны для здымкі. Здымачны апарат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

іаніза́тар, ‑а, м.

1. З’ява, якая выклікае іанізацыю. Іанізатары атмасферы. Рэнтгенаўскія прамяні з’яўляюцца іанізатарамі.

2. Апарат для атрымання дадатна або адмоўна зараджаных паветраных іонаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кандыцыяне́р, ‑а, м.

1. Устаноўка для забеспячэння патрэбнай тэмпературы, вільготнасці і саставу паветра ў памяшканні.

2. Апарат для цеплавой апрацоўкі збожжа ў мукамольнай вытворчасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тарпе́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да тарпеды. Тарпедны апарат. // Які праводзіцца тарпедамі. Тарпедная атака.

2. Які мае на ўзбраенні тарпеды. Тарпедны катэр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фотаапара́т, ‑а, М ‑раце, м.

Фатаграфічны апарат. У светлы край, за далягляд Плыло сівых аблокаў веча. І пстрыкнуў фотаапарат. І нас усіх увекавечыў. Дайнека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

навуко́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да навукі (у 1, 2 знач.), уласцівы ёй. Навуковае адкрыццё. Навуковая дзейнасць. □ Г.Б. Пляханаў пакінуў рабочаму класу і ўсяму прагрэсіўнаму чалавецтву каштоўную навуковую і літаратурную спадчыну. «Весці». // Заняты распрацоўкай навуковых пытанняў. Навуковы супрацоўнік. Навуковае аб’яднанне.

2. Пабудаваны на прынцыпах навукі. Маркс і Энгельс стварылі навуковую тэорыю камунізма. «Беларусь».

•••

Навуковы апарат гл. апарат.

Навуковы камунізм гл. камунізм.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэа́ктар, ‑а, м.

1. Электрычны апарат для абмежаваныя велічыні токаў кароткага замыкання ў ланцугах пераменнага току.

2. Апарат для ажыццяўлення хімічных рэакцый пры пэўных тэмпературах і цісках.

3. Устаноўка для атрымання атамнай энергіі, заснаваная на выкарыстанні ланцуговай рэакцыі дзялення атамных ядраў.

•••

Атамны (ядзерны) рэактар — тое, што і рэактар (у 3 знач.).

Цяжкаводны рэактар — рэактар, у якім замаруджвальнікам нейтронаў служыць цяжкая вада.

[Ад лац. re — проці і actor — тое, што дзейнічае.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Самалёт ’цяжэйшы за паветра лятальны апарат з рухавіком і, звычайна, нерухомымі крыламі’ (ТСБМ). З рус. самолёт ’тс’ або адаптаванага польск. samolot ’тс’, што не выключае і самастойнае ўтварэнне ад сам (гл.) і лятаць (гл.), параўн. самапла́ў ’тс’ і заўвагу Бузука: «вельмі прыгожае наваўтварэньне, якое я чуў у Асіпавічах» (Буз., 257), гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)