Тарні́тка ’жалезная бляшанка для збору смалы, прыбітая да хвоі’ (Сцяшк. Сл.), тарні́ткі ’гліняныя конусападобныя чарачкі для збірання смалы пры падсочцы’ (лаг., Полымя, 1970, 12, 129). Няясна; відаць, звязана з папярэднім словам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раздо́р ’драўляныя вілы’ (барыс., Сл. ПЗБ), рус. дыял. раздо́р ’расшчэпленае дрэва’, ’заезд пры аранні’, ’стан, калі дзве ліны (у бурлакоў) шырока разыходзяцца ў розныя бакі’. Ад раз- і драіць, дзерці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́залка ’паглыбленне (равок) паміж загонамі пры ворыве ў роскідку’ (слуц., Лекс. і грам., 15). З ро́звалка, якое з раз- і валі́ць (гл.). Семантычна ро́звалка — тое ж, што і ро́скідка (гл. роскід).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́каць ’аднеквацца, гаварыць «не»’ (Нас.). Ад не шляхам т. зв. к‑суфіксацыі, пры дапамозе якой утвараюцца дзеясловы ад выклічнікаў, гукапераймальных слоў і г. д., параўн. нукаць, нокаць (ад но!) і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пал ’страсць, заўзятасць’; абл. ’павышаная тэмпература цела пры хваробе; гарачка’ (ТСБМ), ’спёка’ (Касп.), ’гарачка’ (Сл. ПЗБ, Мат. Гом.). Рус. пал ’стэпавы, лясны пажар’. Бязафіксны дэрыват ад паліць (гл.) (Фасмер, 3, 190).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Паперадня́, попырыдне ’моцная кароткая вяроўка (або ланцуг) у пярэдняй частцы воза, за якую умацоўваецца рубель пры ўвязванні сена, саломы, снапоў’ (драг., Лучыц-Федарэц), попырыдей (Шатал.), паперадзень (Сл. ПЗБ) ’тс’. Гл. перадня.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Патра́та ’выдатак’ (ТСБМ, Яруш.). Укр., рус. потра́та ’тс’, польск. potrata ’страта, шкода’, чэш., славац. potrat ’выкідыш, аборт’. Паўночнаславянскае. Утворана ад po‑tratiti пры дапамозе суфікса Nomen acti ‑a. Да тра́ціць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Выміна́ка ’асоба, якая апрацоўвае лён церніцай’ (Жд., 1). Ад вымінаць пры дапамозе суф. ‑ака, даволі распаўсюджаным у гэтай катэгорыі ў бел. і ўкр. мовах (гл. Карскі 2–3, 35). Параўн. мяць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́пасажыць ’выжыць, выдварыць’ (БРС, Жд., 1, Жд., 2); ’даць пасаг пры выхадзе замуж’ (Нас.). Укр. ви́посажити ’даць пасаг’, польск. wyposażyć, чэш. дыял. výposažiti ’тс’. Да пасаг (гл.) (Брукнер, 432; Махэк₂, 472).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́трымка1 ’ўрывак, цытата’ (БРС). Магчыма, калька рус. вы́держка ’тс’, хаця і этымалагічна памылковая, таму што рус. вы́держка ад выдёргивать, а не выдержать. Ад вытрымаць (гл. трымаць) пры дапамозе суф. ‑ка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)