Нача́льнік ’хто кіруе, загадвае чым-небудзь’ (Яруш., Бяльк., Сл. ПЗБ, Некр. і Байк., БРС, ТСБМ), параўн.: nastaulaju naczalnikam nad waŭkami (Пятк. 2, 144), укр., рус. нача́льник ’тс’, польск. naczélnik ’хто стаіць на чале, кіраўнік, правадыр’, чэш. načelnik ’тс’, славац. načelnik, славен. načelnik, серб.-харв. на́челник, балг. нача́лник, макед. началник. Са ст.-слав. начѧльникъ ’правадыр, кіраўнік’ ад начѧло ’пачатак’, параўн. рус. под нача́лом ’пад кіраўніцтвам’; для шэрагу славянскіх моў дапускаецца змяшэнне асноў načęti, načьnǫ ’пачаць’ і čelo ’лоб, пярэдняе месца’ (гл. чало), параўн. на чале, польск. na czele, славен. na čelu ’на першым месцы, пад кіраўніцтвам’, гл. Бязлай, 2, 210; Махэк₂, 97 і інш.; параўн. таксама польск. naczelnik ’павязка на лоб; рамень у вуздэчцы, што знаходзіцца на ілбе ў каня’, якое разам з naczelnik ’загадчык, кіраўнік, камандзір’ выводзяць ад czoło, гл. Брукнер, 80; Варш сл., 3, 24.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Начле́г ’начоўка; пасьба коней ноччу’ (Яруш., ТСБМ), ’вывад коней на пашу ўначы’ (Бяльк.), ночле́г ’тс’ (ТС), сюды ж начлягава́ць ’пасвіць коні ноччу’ (Жд. 2), ’начаваць’ (Сл. ПЗБ), начле́жкі ’вячоркі’ (Мат. Маг., Сл. ПЗБ), начл́жнік, начле́зьнік ’той, хто пасе коней ноччу’ (Шн. 2, Сл. ПЗБ; навагр., З нар. сл.), ночле́жнік ’той, хто водзіць коней на начлег; той, хто просіцца пераначаваць або начуе ў чужых’ (ТС), нацле́жнік ’хто начуе не дома; начны стораж коней, што пасуцца ў полі’ (вілен., гродз.; ковен., Нас.), укр. ночлі́г ’пасьба коней ноччу пастухамі’, рус. ночле́г ’начоўка; пасьба коней ноччу’, польск. noclegмесца начнога адпачынку і сам адпачынак па-за домам’, noclegować ’начаваць у час падарожжа; пасвіць коней уначы’, чэш. nocleh ’начоўка’, славац. nocľah ’тс’. Ад ноч і ляжаць, гл. Фасмер, 3, 86; утворана шляхам непасрэднага словаскладання, што сведчыць пра архаічны характар слова, параўн. ст.-рус. ночьлѣгъ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Людскі́, лю́цкій, лю́цькі, лю́дзкі, людськэ́й ’у якога высокая мараль, сумленны, шляхетны, зычлівы’, ’чалавечы’, ’прыстойны’, ’добры, прыгодны для чаго-небудзь’, ’людскі, чужы’, ’як у людзей’, ’ветлівы’, ’асабісты’ (Нас., Шат., Бяльк., ТСБМ, ТС; КЭС, лаг.), лю́дзка ’прыстойна, як у людзей’ (Шат.), лю́дско ’добра, удала’ (Сцяшк.); лю́дскі ’які належыць людзям’, ’уласцівы людзям’, ’уласцівы ніжэйшаму класу грамадства’, ’прызначаны для прыслугі’, ’меладычны (музыка)’ (ТСБМ, Нас., Мат. Гом.; КЭС, лаг.); ’сялянскі’ (шальч., драг., Сл. ПЗБ); ст.-бел. людъскый ’чалавечы, людскі, які мае месца сярод людзей’, а з XVI ст. узнікае значэнне ’чалавечы, гуманны’ (Будлахаў, Гіст., 119). Да прасл. lʼudьskъ < lʼudьje, lʼudъ > лю́дзі, люд ’уласцівы людзям’, якому адпавядаюць літ. liáudiškas ’народны’, лат. ļaudisks ’людскі’ (Слаўскі, 4, 369–371). Сюды ж больш новая лексема адцягненага значэння людскасць, людзкость ’чалавечнасць, свецкасць, спагадлівасць’, ’уменне жыць з людзьмі’ (Нас., Касп., Гарэц., ТСБМ, ТС), ’далікатнасць, шляхетнасць’ (КЭС, лаг.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Масці́ць ’рабіць насціл з дошак, бярвенняў (у мосце, падлозе)’, ’старанна ўкладваць, высцілаць’, ’брукаваць’, ’слаць пасцель’, ’рабіць сядзенне ў возе’, ’віць гняздо’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Мат. Гом.; КЭС, лаг.), ’рабіць кладку’ (брасл., Сл. ПЗБ), ’рабіць падлогу з грунту (дзёрну, пяску)’ (ТС); масці́цца ’падсядаць’ (Шат., Нас.), ’ладзіцца, рыхтавацца’ (КЭС, лаг.), ’заляцацца’ (ігн., Сл. ПЗБ); масці́шча ’памост’ (красл., Сл. ПЗБ), масці́шчэ ’балотца за дварамі, да якога вялі масты праз ручай’ (Янк. 2), масці́шча, машчы́шча, маставі́шча, мастоўе ’места, дзе быў мост і грэбля’ (слаўг., Яшк.). Укр. мостити(ся), мостище, рус. мостить(ся) ’тс’, ст.-рус. мостити ’насцілаць мост, рабіць гаць, падлогу’, мостищемесца, дзе быў мост ці гаць’. Да прасл. mostiti. Гл. мост.

*Масці́ць2, драг. умостэ́тэ, намостэ́тэ ў бо́ке ’накласці грымакоў, адлупцаваць, старанна біць’ (КЭС), мостыты ’знеслаўляць’ (З нар. сл.). Народная этымалогія злучае з масціць, аднак параўн. ст.-грэч. μαστίω ’біць хвастом аб свае бакі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ве́сніцы ’плот з варотамі ў канцы вёскі’ (БРС, КТС), петрык. весніца ’тс’ (Мат. Гом.), маг., бабр., саліг. ве́сніцы//ве́шніцы (Бір., Шат.), усх.-палес. вешніца, вешніцы ’тс’ (Нар. сл.), весьніцы, весʼнʼіцы ’вароты ў двор’ (БРС, Арх. Бяльк., Сцяц. Нар., КТС, Сцяшк. МГ); ’вароты з перакладзін’ (Шат.); ’варотцы, фортка’ (Сцяшк. МГ), зэльв. ’вароты ў загарадзе, хляве’; ’рэдкія зубы’ (Сцяц.). Рус. пск. вешница ’вясковая вуліца, зарослая травой’; ’агароджаны ўчастак сялянскай сядзібы, дзе пасуць коней’, польск. wieśnice ’вароты, якія вядуць у вёску, весніцы’, wieśnica ’вуліца з двара ў вёску’, чэш. vesnice ’вёска’. Лексема ўтворана ад прыналежнага прыметніка vьsь‑nь і суф. ‑ica (< vьsь ’дом роду’) і абазначала спачатку ’(агароджанае) месца, дзе знаходзіліся ўсе будынкі роду’. З’яўленне ‑ш‑ замест ‑с‑ ва ўсх.-бел. формах абумоўлена наступным палатальным нʼ, а не тым, што лексема паходзіць ад вешаць (параўн. П. Сцяцко, Нар. лекс., 14). Гл. веснікі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капе́ц, копе́ц ’куча агародніны, накрытая ад дажджу і марозу саломай і прысыпаная зверху зямлёй’ (ТСБМ, Бяльк., Касп., Яўс., Бір. Дзярж., Сцяшк., Рам. 7; Яшк.; слуц., Лекс. і грам.; чэрв. Сл. паўн.-зах.; бялын., Янк. Мат., Янк. I); ’курган, магільны насып’ (Янк. I; паст., навагр., шчуч., пух., Сл. паўн.-зах.; Серб., Грыг., Яруш., Касп., Мал., Гарэц., ТСБМ); ’насып са слупам як межавы знак’ (Касп., Яруш., Гарэц., лід., в.-дзвін., паст., Сл. паўн.-зах.; ТСБМ), копэ́ц ’мурашнік’ (лунін., Шатал.), капе́ц ’тс’ (пух., Сл. паўн.-зах.); ’кратавінне’ (беласт., ганц., Сл. паўн.-зах.); капе́ц//капцы́ ’смерць, пагібель, канец’ (ТСБМ, Некр., Янк. БФ, Сержп., Яўс., Бір. Дзярж., Янк. I); капе́чышчамесца, дзе быў капец бульбы, буракоў’ (Яшк.). Прасл. kopьcь ’насып, куча, узгорак’ — памяншальнае ад коръ < kopati > капа́ць (гл.) (прыклады і этымалагічную літ-ру гл. Трубачоў, Эт. сл., 11, 38–40 і 28). Параўн. таксама бел. драг. скопэ́ц ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Садзі́ць ’запрашаць або прымушаць заняць якое-небудзь месца’; ’прызначаць, уладкоўваць на якую-небудзь пасаду’, ’пасяляць дзе-небудзь’, ’закопваць у зямлю карані саджанцаў, клубні і пад. з мэтай вырошчвання раслін’, ’змяшчаць у гарачую печ посуд для выпякання, сушэння’, ’энергічна, з сілай утвараць якое-небудзь дзеянне’. Укр. сади́ти, саджу́, рус. сади́ть, сажу́, стараж.-рус. садити, ст.-слав. садити, польск. sadzić, sadzę, в.-луж. sadźiś, н.-луж. sajźić, чэш. saditi, славац. sadiť, серб.-харв. са́дити, са̑дим, славен. sadíti, sadím, балг. садя́, макед. сади. Праслав. *sadìti, sadi̯ǫ каўзатыў да прасл. *sěsti ’сесці’. Роднасныя літ. sodìnti, sodinù ’саджаць’, ст.-прус. saddinna ’ён ставіць’, ensadints ’той, які ўстаўлены’; гоц. satjan ’саджаць’, ірл. suidim ’сяджу’ (Траўтман, 259), ст.-інд. sādáyati ’садзіць’, ірл. sáidim. Гл. таксама Фасмер, 3, 544 з літраў Брукнер, 478 і наст.; Махэк₂, 539; Борысь, 537; Шустар-Шэўц, 2, 1263–1264; Сной₁, 551; БЕР, 411–415. Параўн. сад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стая́ць ‘знаходзіцца на нагах’, ‘не рухацца з месца’, ‘не працаваць’, ‘трываць’, ‘знаходзіцца, размяшчацца’, ‘існаваць, быць (на свеце)’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк., Бяльк., Сл. ПЗБ), стоя́ць ‘тс’ (ТС), ст.-бел. стоять. Укр. стоя́ти, рус. стоя́ть, польск. stać, в.-луж. stejeć (< stojać), н.-луж. stojaś, чэш. státi, славац. stáť, серб.-харв. ста́јати, славен. státi, балг. стоя́, макед. стои ‘стаяць’. Прасл. *stojati утварылася ад форм цяп. часу і.-е. *stə‑i̯e/o на аснове і.-е. *sta‑ (гл. стаць) (Борысь, 574); адпавядае оск. staít ‘стаяць’, ст.-інд. sthitás ‘той, які стаіць’, грэч. στατόσ ‘тс’, лац. status, далей літ. stóti ‘станавіцца, уступаць’, ст.-прус. postāt ‘станавіцца’, ст.-в.-ням. stân, stên ‘стаяць’; гл. Траўтман, 281; Фрэнкель, ZfslPh, 20, 242; Мюленбах-Эндзелін, 3, 1052; Фасмер, 3, 769; Бязлай, 3, 313; Шустар-Шэўц, 1352; Махэк₂, 575–576; ЕСУМ, 5, 430–431; Глухак, 579.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тонь1 ’тоня’ (Сцяшк.), ’затон, вір’ (ТС), ’месца, дзе можна закінуць невад’ (мёрск., Жыв. НС), ’адзін заход з рыбнай снасцю і адзін улоў’ (паст., Сл. ПЗБ), ’вялікі невад’ (трак., Сл. ПЗБ), ’частка вуды, лескі’ (іўеў., Сл. ПЗБ), ’сетка (на рыбу)’ (Барад.). Гл. то́ня, лічыцца больш позняй формай, што ўзнікла ў выніку трансфармацыі канца слова, параўн. польск. woń ’пах, смурод’ < прасл. *vonʼa ’тс’ (Крытыкі, PF, 7, 228; Борысь, 708) і пад.

Тонь2 ’ход, рух’ (Сцяшк.). Рэдкае слова, адносна якога выказваецца меркаванне, што яно звязана чаргаваннем галосных з цягнуць (гл.), што, магчыма, узыходзіць да *tęti ’цягнуць’ < і.-е. *ten‑ ’тс’ з зыходным значэннем ’цяга’, параўн. рус. тять ’ісці’, укр. стена́тися ’кінуцца (пачаць рух)’, якія маюць адпаведнікі ў лац. tenor ’раўнамерны рух’, ст.-ірл. tēit ’ідзе’ (Мяркулава, Этимология–1975, 54–55). Хутчэй за ўсё, аналагічнага паходжання з аманімічным яму папярэднім словам, падрабязней гл. тоня.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трымце́ць, трамце́ць ‘дрыжаць, калаціцца (ад стуку, удараў, ад страху)’, ‘трэсціся, калыхацца’, ‘пакрывацца рабізною (пра паверхню вады)’, ‘узмоцнена і часта біцца (пра сэрца)’, ‘махаючы крыламі, трымацца ў паветры’, ‘трапятаць ад моцнага хвалявання, унутранага пачуцця’ (ТСБМ, Некр. і Шат., Ласт., Сцяшк.; ашм., Стан., Ян., Растарг.), ‘дрынкаць, бразгатаць, дзілінкаць, тарахцець’ (Некр. і Байк.), зоркі трымця́ць ‘зоры мігцяць, ззяюць’ (ваўк., ЛА, 2), тромце́ць ‘дрыжаць’ (ТС), сюды ж ст.-бел. тремтенье ‘трапятанне, дрыжанне, матлянне’ (ГСБМ), гл. трамцець. Фармальная і семантычная блізкасць да літ. trìmti ‘дрыжаць ад холаду’, ‘лякацець’, лат. trimēt ‘рухацца’, tremt ‘баяцца’, ‘палохаць’ выклікалі меркаванні пра запазычанне ці пранікненне, што павінна было мець месца пасля падзення дыфтонгаў, але да падзення рэдукаваных у славянскіх мовах (Мартынаў, Бел.-укр. ізал., 49; яго ж, PC, 1993, 1, 38; Лекс. Палесся, 14; Лучыц-Федарэц, Baltica, 3, 1, 169 і інш.). Меркаванне адхіляецца Анікіным (Опыт, 289), які канстатуе толькі роднасныя адносіны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)