прала́хаць

‘пабрахаць, пэўны час лахаць; прабегаць, пранасіцца, змарнаваць час, лахаючы (пралахаць жыццё і без прамога дапаўнення)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прала́хаю прала́хаем
2-я ас. прала́хаеш прала́хаеце
3-я ас. прала́хае прала́хаюць
Прошлы час
м. прала́хаў прала́халі
ж. прала́хала
н. прала́хала
Загадны лад
2-я ас. прала́хай прала́хайце
Дзеепрыслоўе
прош. час прала́хаўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Весяліць ’рабіць вясёлым, забаўляць, выклікаць весялосць’, сюды ж весяліцца ’рабіцца вясёлым’ (КТС, БРС, Касп.), укр. веселити(ся), рус. веселить(ся), ст.-рус. веселити (з XII ст.), польск. weselić (выходзіць з ужывання) ’весяліць, цешыць, радаваць’, weselić się ’весела праводзіць час, радавацца’ (ужывае А. Міцкевіч), в.-луж. wjeselić so ’радавацца’, чэш. veseliti se ’быць вясёлым, весяліцца’, славац. veseliť sa ’забаўляцца, радавацца, весяліцца’, славен. veséliti ’рабіць задавальненне, весяліць, радаваць, захапляць, быць мілым’, veselíti se ’радавацца, весяліцца, забаўляцца’, серб.-харв. весѐлити(се) ’тс’, макед. весели(се) ’весяліць’, балг. веселя(се), ст.-слав. веселити ’тс’. Праславянскі дзеяслоў, які выражае стан, утвораны ад veselъ (гл. вясёлы) і суф. ‑iti.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нэ́ндза ’нуда; ныцік; пераборлівы ў ядзе’ (Сл. ПЗБ, Цых.), ’худы, знясілены чалавек’ (камян., Жыв. сл.), нэ́нджа ’пераборлівы ў ядзе’ (Сл. ПЗБ), нэ́нза ’нуда, ныцік, плакса’ (Сл. ПЗБ), нэ́нда ’нуда’ (Сл. ЦРБ), не́нза ’клопат, турботы’ (ТС), ст.-бел. нендза, надза, недза (1580 г.). Запазычана са ст.-польск. nędza ’беднасць; нядоля; бядняк’ (Булыка, Лекс. запазыч., 78); магчыма, шматразовае запазычанне ў больш позні час і семантычны ўплыў з боку нуда́ (гл.). Сюды ж нэ́ндзны ’дробны’ (Сл. ПЗБ), нэ́нзны ’дрэнны, мізэрны’ (Крыў., Дзіс.) (польск. nędzny ’варты жалю, убогі, мізэрны’), нэ́нзлы ’пераборлівы’, нэндзлы ’плаксівы’ (Сл. ПЗБ, Сл. ЦРБ), нэ́ндзіцца ’капрызіць’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мігаце́ць1 ’паказвацца на кароткі час і знікаць з поля зроку’, ’свяціць няроўным бляскам’ (ТСБМ, Яруш., Шат., Растарг.), ’ярка блішчэць’ (Шат.), ’пералівацца колерамі’ (КЭС, лаг.), мігце́ць ’тс’, ’ледзь свяціць’ (ТСБМ, Яруш.). Да прасл. migъtěti ’бліскацець, міргаць’ (Мяркулава, Этимология–1973, 58–59), і.-е. аснова *meig‑, якая ў балт. групе моў лае значэнні ’спаць’ (гл. міг) і ’туман’ (літ. miglà, лат. migla), як і ў ст.-грэч. (ὀμίχλη), алб. (mjegull), ст.-інд. (mēgha), авест. (māeɣa) мовах (Скок, 2, 420).

Мігаце́ць2 ’імжыць’ (рэч., Нар. сл.). Семантычны балтызм. Параўн. літ. miglà, лат. migla ’туман’, літ. miglóti(s) ’засцілацца туманам’. Да мігаце́ць1, міг (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ако́рак ’костка з абрэзанага свінога кумпяка’ (Сцяшк. МГ) да прасл. korkъ ’нага’ (балг. крак нага’), o‑korkъ ’тое, што вакол нагі’. Параўн. укр. окорок, рус. окорок, балг. крак ’нага’, серб.-харв. кра̑к, славен. krak ’тс’, kraka ’нага свінні’. Бліжэйшыя індаеўрапейскія паралелі: літ. kárka ’плечавая частка (у свінні)’, алб. krah ’плечавая частка’. Траўтман, 118; Мейер, 203; Бернекер, 1, 571–572; Трубачоў, ZfSl, 4, 1959, 83; Чабэй, SF, 1964, 1, 75. У апошні час даведзены праславянскі характар гэтага слова: серб.-харв. (кайк. і чакаўск.) okrak (славенец прыклад хутчэй адносіцца да кайкаўскай зоны). Гл. Гадравіч, ZfSl, 1, 1956, 655.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жэ́рліца ’рыбалоўная снасць’. Рус. літ. жерли́ца, дыял. же́рлица, же́рли́ка ’тс’, укр. жерлига ’вялікая вуда’ (Грынч.). Фасмер (2, 49) і Шанскі (Д, Е, Ж, 284) развіваюць дапушчэнне Праабражэнскага (1, 229) аб паходжанні ад жерло са знач. ’горла’ (таго ж кораня) або ’вуда для лоўлі з жыўцом’ ад жэрці з суф. ‑ла (< *‑dlo), улічваючы жорчас, калі добра бярэцца рыба’. Аднак і пры гэтых тлумачэннях не зусім ясная варыянтная суфіксацыя, а семантыка патрабуе далейшых удакладненняў і пацвярджэнняў. Трэба ўлічыць, што часцей назвы прадметаў на ‑іца ад прыметнікаў (параўн. пале́гліца ’палеглая пшаніца’, кру́гліца ’круглая ніва’, гл. Сцяц., Афікс. наз., 110–111).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Палон ’няволя, у якую трапляе чалавек, захоплены ворагам у час вайны’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Яруш.), пало́ннік ’палонны’ (Нас., Гарэц.). Агульнаслав.: рус., укр. поло́н, ст.-рус. полонъ, ст.-слав. пленъ, польск. plon ’жніва, ураджай’, чэш. plen ’выручка, прыбытак’; ’ураджай’, славац. plen ’здабыча, грабеж’, серб.-харв. пле̑н, пли̏јен ’здабыча’, славен. plén ’здабыча, грабеж’, балг. плен ’палон’. Прасл. pelnъ. Роднасныя літ. pel̃nas ’заслуга, заработак’, pelnaũ, pelnýti ’заслужваць’, лат. pèlna ’заслуга, прыбытак’, ст.-інд. paṇas ’абяцаная узнагарода’, pánatē ’закупляе, скупляе’, грэч. πολέω ’купляю’, ст.-в.-ням. fäli (< *fēli̯a) ’прадажны’, ст.-ісл. falz ’тс’ (гл. Фасмер, 3, 314; там жа і агляд літ-ры).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́садка, па́сыдка, па́сытка ’пастка’, ’зяпа, рот’ (Бяльк.), паса́дка ’пастка’ (Гарэц., Яруш.). Відаць, да пастка (гл.). Параўн. чэш. posada ’кошык, скрынка для свойскіх птушак’, рус. садок ’плецены кош для злоўленай рыбы’, бел. се́жа ’загародка на рацэ з сеткі’ (Бяльк.).

Паса́дка1, пыса́дка, паса́дкі ’пасаджаныя расліны’, ’прызямленне самалёта’, ’упусканне пасажыраў у вагон, самалёт, карабель’, ’палажэнне цела ў час сядзення’ (ТСБМ, Бяльк., Сл. ПЗБ, Ян., Мат. Гом.). З рус. поса́дка ’тс’.

Паса́дка2 ’глінабітная падлога’ (Сцяшк. Сл.), ’чарэнь у печы’ (свісл., Шатал.), ст.-бел. посадзка, посажка, посацка ’падлога з плітак; чарэнь’ (1572 г.). Запазычаны са ст.-польск. posadzka (Булыка, Лекс. запазыч., 98).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасна́дней ’больш выгодней, ямчэй’ (Нас.). Да ⁺снадны. Параўн. рус. снадить ’прыстасоўвацца’, ’складаць, падганяць (дошкі)’, ст.-польск. snadny ’зручны, ёмкі’, польск. snadnie ’лёгка, без намаганняў’, чэш., славац. snadny ’лёгкі’, мар. nesnadný ’бурклівы’, якія са слова snadъ: н.-луж. snaź, в.-луж., польск. snadź ’мажліва, відаць’, чэш. snad, славац. snaď ’тс’. Брукнер (504) і Фасмер (3, 696) уключаюць сюды і снасць ’начынне працы’. Пэўнай этымалогіі няма. Калі зыходзіць з асноўнага snadъ, можна дапусціць вельмі старое скарачэнне з прыслоўя snadobь (як рус. надо з надобь. Параўн. ст.-слав. оудобь ’лёгка’, ц.-слав. без‑добь ’у неадпаведны час’. Тады sna‑d‑ азначала б ’палёгка’ (Махэк₂, 563).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыганя́ць, прыгна́ць ’прывесці, даставіць; прымушаць, падахвочваць’ (ТСБМ), прыгыня́ць ’тс’ (Бяльк.). Узыходзіць да прасл. *prigъnati/*prigoniti/*priganʼati, прэфіксальных утварэнняў ад *gъnati/*goniti/*ganʼati; гл. ганя́ць, гнаць. Сюды ж аддзеяслоўныя назоўнікі з развіццём і пашырэннем семантыкі: прыго́н, прыго́нка ’дастаўка; прымус прыйсці, з’явіцца; згон’ (Нас., ТСБМ); прыго́н ’пасаг маладой у выглядзе жывога інвентару, статак’ (Федар.), прыгі́н ’дамашнія жывёлы, якіх бацькі далі як пасаг заручоным’ (Сіг.); з архаічнай словаўтваральнай структурай прыганя́ты ’слуга памешчыка, які наглядаў за працай сялян у час прыгону; цівун; аканом’ (ТСБМ, Нас., Мядзв., Гарэц., Ласт., Байк. і Некр.); параўн. маляўніча вобразнае мн. л. перан. прыгыня́тыя ’нязжатыя сцяблы збожжа, якія засталіся ззаду’ (рас., Шатал.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)