шкларэ́з, ‑а, м.
1. Рабочы, які займаецца рэзкай шкла.
2. Спец. Інструмент для рэзання шкла. — Гэта не ножык, гэта шкларэз. З алмазам на канцы, — гаворыць майстар. Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пласкакі́жы ’вялікія бляхарскія пласкагубцы’ (гродз., Нар. сл.; Скарбы). З рус. пассатижи ’ручны камбінаваны слясарна-мантажны інструмент’, якое з франц. passe ’праход’ і ilge ’стрыжань’ (СИС, 1979, 374).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэмі́за ’памяшканне, у якім захоўваўся проціпажарны інструмент’ (Скарбы). З польск. remiza ’дэпо’, параўн. таксама чэш., славац. remiza ’вазоўня. Крыніца — ням. Remíse ’тс’ < фр. remise ’тс’ (Махэк₂, 512).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Му́зыка ’галіна мастацтва’, ’твор або сукупнасць музычных твораў’, ’выкананне і гучанне музычных твораў на інструментах’, ’музычны інструмент’, драг. ’танцы’ (ТСБМ, Гарэц., Яруш., Бяльк., Лучыц-Федарэц), музы́ка ’музыкант’, ’скамарох’ (ТСБМ, Нас., Мядзв., Гарэц., Яруш., Касп., Шат., Бяльк.; Нік. Очерки, 2; Мат. Гом., Сл. ПЗБ, ТС), ст.-бел. музыка, музика, музыкъ ’музыка’ (1565 г.) запазычана са ст.-польск. muzyk ’тс’, muzyka ’музычны інструмент’, якія з лац. mūsicus ’музычны; музыкант; паэт’, mūsica ’мастацтва Муз’, ’музыка, музычнае мастацтва’ < ст.-грэч. μουσικός ’які належыць Музам’, ’музыкант’, ’мастацкі, паэтычны, адукаваны’ (Булыка, Лекс. запазыч., 159 і 161). У ст.-рус. мове лексема мусикия, мусикиа ’музыка’, ’спевы’, ’музычны інструмент’, ’музыкант-жанчына’ з XII ст. (Фасмер, 3, 6). Гл. таксама Краўчук (Праблемы філал., 60), Маргаран (ЭИРЯ, 4, 1968, 90–94).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
горн, ‑а, м.
Медны духавы музычны інструмент для падачы сігналаў. Горн пераліўны Дзяцей будзіць рана. Нядзведскі. Зноў горн наш іграе, На збор заклікае; Хутчэй на лінейку ідзём. Журба.
[Ням. Horn — рог.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
канапа́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
1. Інструмент для канапачання ў выглядзе жалезнай лапаткі з ручкай.
2. Матэрыял (кудзеля, пакулле, мох), які выкарыстоўваецца для канапачання.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
канцэрці́на, нескл., н.
1. Музычны інструмент, які мае выгляд шасціграннага гармоніка.
2. Музычны твор тыпу канцэрта (у 2 знач.), які адрозніваецца ад апошняга меншай складанасцю і меншымі памерамі.
[Іт. concertino.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэмперава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад тэмпераваць.
2. у знач. прым. З дакладна вызначанай колькасцю тонаў і іх суадносінамі па вышыні. Тэмпераваны інструмент. Тэмпераваны музычны лад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
універса́л, ‑а, м.
1. Той, хто валодае разнастайнымі спецыяльнасцямі ў сваёй прафесіі. Слесар-універсал. Канструктар-універсал.
2. У астраноміі і геадэзіі — інструмент для вымярэння гарызантальных і вертыкальных вуглоў.
[Ад лац. universalis — усеагульны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шліфо́ўка, ‑і, ДМ ‑уцы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. шліфаваць.
2. Адшліфаваная паверхня чаго‑н.; якасць адшліфаванай паверхні. Дэкаратыўная шліфоўка. Добрая шліфоўка.
3. Інструмент для шліфавання.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)