Смок 1 ‘вясёлка, радуга’ (Гарэц., Бяльк., Шатал.; ашм., Стан.; свісл., Сцяшк. Сл.; астрав., Сл. ПЗБ), шмок (szmok) ‘вясёлка’ (Арх. Федар.). Укр. цмок, польск. smok powietrzny ‘тс’. Магчыма, аддзеяслоўнае ўтварэнне ад смактаць (гл.), з прычыны распаўсюджанага ў славян уяўлення, што вясёлка смокча ваду з мора, рэк і азёр для дажджу (Толстой, ОЛА, Исследов., 44–45). Аднак больш верагодна, што слова тоеснае са смок 3, цмок (гл.), і ў гэтым выпадку адлюстроўвае архаічную семантыку; параўн. заўвагу ў Іванова і Тапарова (Иссл., 146 і наст.) “об общеафриканских представлениях о змеях — поглотителях вод, чаще всего выступающих в виде радуги”; гэтыя ўяўленні шырока распаўсюджаны і ў іншых месцах свету (Мифы, 1, 469).
Смок 2 ‘помпа; жалезная вадасцёкавая труба; пажарная труба, шланг’ (Нас., Гарэц., Байк. і Некр.), ‘соска’ (Сцяшк. Сл.). Укр. смок, польск. smok ‘тс’. Да смактаць, параўн. Брукнер, 503; Праабражэнскі, 2, 336–337; ЕСУМ, 5, 325.
Смок 3 ‘змей, дракон’ (Нас., Гарэц., Байк. і Некр.; кам. Жыв. НС), ‘казачная істота, якая сваім дыханнем прыцягвае да сябе сваю ахвяру’ (Варл.), ‘міфічная істота’ (Сцяшк. Сл.), ст.-бел. смокъ: смокъ, яду напо(л)нены (Рам., Выбр. тв., 79). Гл. цмок.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вядо́мы 1, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, пра якога ведаюць. Вядомыя ўсяму свету падзеі. Вядомы ўсім верш. Ехаць па вядомай дарозе. // Знаёмы ўсім якімі‑н. якасцямі. Вядомы гуляка.
2. Які карыстаецца шырокай папулярнасцю; славуты. Вядомы сталічны тэатр. Вядомы мастак. Партрэт вядомага вучонага. □ [Настаўніца:] — Вядомая беларуская паэтэса Цётка пісала і вершы і прозу. Брыль. З усіх рэспублік, з усёй нашай бацькаўшчыны прыехалі.. [у Крэмль] вядомыя людзі, каб сказаць сваё слова ў абарону міру. Бялевіч.
3. у знач. наз. вядо́мае, ‑ага, н. Дадзеная велічыня; проціл. невядомае.
•••
Вядомая справа гл. справа.
Вядомая рэч гл. рэч.
вядо́мы 2, ‑ая, ‑ае.
Які ідзе ўслед за вядучым (у 2 знач.). Вядомы самалёт. Вядомы танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
на́валач, ‑ы, ж.
Разм.
1. Хмары, туман, смуга. На момант святлее, а пасля навалач насоўваецца ізноў. Пестрак. Ноч пацямнела, у змрочнай навалачы зусім знік месяц. Быкаў.
2. Груб. Той, хто прыйшоў, з’явіўся аднекуль, не тутэйшы. — Нейкая навалач з усяго свету сядзіць у Наносах, як скула, і адважваецца папракаць яго, Сцяпана Івашкевіча! Чарнышэвіч.
3. зб. Пагард. Зброд, варожыя людзі. Фронт штодзённа патрабаваў як мага больш паравозаў, баявой тэхнікі для барацьбы з фашысцкай навалаччу. Сабаленка.
4. Тое, што і напасць. «І што гэта за навалач такая,.. — не гараць дровы, хоць ты трэсні». Сіпакоў. «Што за навалач?» Боль, уеўшыся ў спіну, дзіўным водгуллем чуўся то ў баку, то ў жываце. Вышынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чужа́цкі, ‑ая, ‑ае.
1. Які належыць чужаку, прышэльцу. Мы ішлі пехатою к табе, Перамога, Аб чужацкія косці ламалі штыкі. Бураўкін. Цябе выгнала з хаты Ведзьма-мачыха вон; Мяне ўзялі ў салдаты, У чужацкі палон. Купала.
2. Які складаецца з чужакоў. І не будзе жалю Для чужацкіх зграй, Што крывавай хваляй Заліваюць край. Колас.
3. Які па думках, светапогляду, духу належыць да іншага, чужога асяроддзя. Мой час настаў: Якуб Шаціла ўліп! І дакажу я свету і Ірыне, Што ён не наш, Што ён чужацкі тып, Што ён аграбіў друга ў дамавіне! Зарыцкі.
4. Тое, што і чужы (у 4 знач.). Без радзімы, Пад небам чужацкім За гадамі ляцелі гады. Кляшторны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
край¹, -ю, мн. краі́, краёў, м.
1. Гранічная лінія, канечная частка чаго-н.
К. услона.
Наліць вядро да краёў.
2. Вобласць, мясцовасць, што вылучаюцца па якой-н. прымеце.
Родны к.
Партызанскі к.
К. блакітных азёр.
Яго бачылі ў нашых краях.
3. Буйная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка.
Прыморскі к.
○
Пярэдні край — перадавыя пазіцыі.
◊
Біць (ліцца) цераз край — праяўляцца з вялікай сілай.
З краю ў край, ад краю да краю; з краю да краю — па ўсіх напрамках.
Канца-краю не відаць — пра тое, чаго вельмі многа.
Краем вока — мімаходам, вельмі кароткі час (бачыць каго-, што-н.).
Краем вуха — няўважліва, урыўкамі (слухаць каго-н.).
Край свету — вельмі далёка.
На краі магілы (гібелі) — у непасрэднай блізкасці са смяртэльнай небяспекай (быць, знаходзіцца).
Хапіць цераз край — зрабіць або сказаць што-н. недарэчнае, лішняе.
|| памянш. краёк, крайка́, мн. крайкі́, крайко́ў, м.
|| прым. краявы́, -а́я, -о́е (да 3 знач.) і краёвы, -ая, -ае (да 3 знач.).
К. з’езд.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
засла́ць 1, ‑шлю, ‑шлеш, ‑шле; ‑шлём, ‑шляце; зак., каго-што і чаго.
Разм.
1. Адправіць, пераслаць куды‑н., каму‑н. Кірыл сказаў да матушкі ціха: — Зашлі ты.. [жонцы Каваля] цераз Параску чаго. Колас. // Патаемна пераправіць, даставіць куды‑н. Заслаць лазутчыка.
2. Паслаць, саслаць куды‑н. далёка. Заслаць на край свету.
засла́ць 2, ‑сцялю, ‑сцелеш, ‑сцеле; што.
1. Пакрыць якую‑н. паверхню чым‑н. Заслаць ложак. □ Бабка Параска .. дастала свой чысты настольнік і заслала стол. Колас.
2. Пакрыць, завалачы сабой (пра хмары, туман, слёзы і пад.). Шэрань заслала палі, схавала абрысы ўзгоркаў і пералескаў, ахутала бярозавыя гаі і прысады ля дарог. Хадкевіч. Мутная імгла заслала старэчыя вочы дзеда Кандрата. Пестрак. / у безас. ужыв. Родны бераг імглою заслала. Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паспрабава́ць, ‑бу́ю, ‑бу́еш, ‑бу́е; зак.
1. што, чаго і з інф. Тое, што і папрабаваць. Паспрабуйце на язык [соль], калі не верыце — прапанаваў шафёр. — Я не хлушу! Кулакоўскі. Шмат вёсак і гаспадароў абышоў Пракоп, але прыпынку ўсё не знаходзілася. Прыходзілася паспрабаваць і жабрацкага і батрацкага хлеба. Колас. [Толік] сеў у кабіну, каб паспрабаваць машыну самому, і завёў матор. Ракітны. Вечарам, прылёгшы на канапцы, Міця паспрабаваў чытаць. Навуменка. [Лях:] — Сёння і шчупак павінен браць. Можна будзе на жыўца паспрабаваць. Лобан.
2. заг. паспрабу́й(це). Разм. Ужываецца як пагроза або перасцярога. — Толькі паспрабуй даць згоду, тады і дадому не прыходзь! — папярэдзіла яна мужа. Паслядовіч. — Толькі рот паспрабуй раскрыць, не ўбачыш болей ты свету. Лынькоў.
•••
Паспрабаваць шчасця — пачаць якую‑н. справу з надзеяй на поспех.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Туркі́-баркі́ — пра вялікі шлях, вялікую адлегласць (Нар. лекс., Вушац. сл., Рэг. сл. Віц.): туркі́‑баркі́ выхадзілі і нічога не знайшлі (Гіл.), туркі́ ‘тс’ (дзісн., Бел. дыял. 3), туркі́‑буркі́ ‘тс’: туркі́‑буркі́ прайшла, а дом найшла (брасл., Ліцв.), сюды ж ту́ркі‑ба‑ту́ркі ‘тс’: ту́ркі‑бату́ркі прайшоў і нічога не знайшоў (пра грыбы) (глыб., Бабін, вусн. паведамл.), з турко́ў барко́ў ‘невядома адкуль’ (полац., Волк.). Сюды ж арэальна блізкае рус. пск. вы́ходить турки́ и борки́ ‘многа хадзіць па лясах, па палях’. Параўн. польск. Turki Mazurki obejść — абысці частку свету (Варш. сл.). Рыфмаванае спалучэнне, у скарочаным варыянце толькі туркі́. Няясна. Польскае спалучэнне падаецца пад Turek ‘турак’, у мн. л. Turcy, аналагічна рус. ту́рка ‘Турэччына’: я поеду в дальню турку (СРНГ), тады ту́ркі ‘тс’, што магло ўспрымацца як ‘далёкая краіна’, а другія часткі — або як бары́ (гл. бор, баро́к) ці ўласныя назвы. Канцавы націск у часткі першых слоў не выключае сувязь з туро́к 2 ‘закавулак’ (гл.). Беразовіч (Язык и традиционная культура, 172) звязвае з *turiti «с семантикой толчка, касания» і варыянтнай агаласоўкай тур‑/тыр‑, параўн. рус. дыял. на закатурках ‘у баку ад чаго-небудзь’, бутырки ‘сялянскі двор па-за сялом’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ча́стка ж., в разн. знач. часть; (пай — ещё) до́ля;
ч. матэрыя́лу — часть материа́ла;
ч. рабо́ты зро́блена — часть рабо́ты сде́лана;
~кі све́ту — ча́сти све́та;
запасны́я ~кі — запасны́е ча́сти;
~кі це́ла — ча́сти те́ла;
афіцы́йная ч. ве́чара зако́нчылася — официа́льная часть ве́чера око́нчилась;
твор у трох ~ках — произведе́ние в трёх частя́х;
навуча́льная ч. — уче́бная часть;
◊ рваць на ~кі — рвать на ча́сти
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
забіць, загубіць, знішчыць; утрупяніць, зніштожыць, улажыць, палажыць, стукнуць, прыстукнуць, дакончыць, прыкончыць, прыбраць, уходаць, кокнуць, укакошыць, укаюкаць (разм.) □ адабраць жыццё, абарваць жыццё, рашыць жыцця, пазбавіць ад жыцця, зжыць са свету, звесці са свету, адправіць на той свет, пусціць на той свет, загнаць на той свет, загнаць у магілу, увагнаць у магілу, знесці галаву, скруціць галаву, зняць галаву з плеч, выняць душу, дастаць душу, выняць дух, дастаць духі, прыбраць з дарогі, пусціць у расход, пусціць у царства нябеснае
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)