заслаць 1, ‑шлю, ‑шлеш, ‑шле; ‑шлём, ‑шляце; зак., каго-што і чаго.

Разм.

1. Адправіць, пераслаць куды‑н., каму‑н. Кірыл сказаў да матушкі ціха: — Зашлі ты.. [жонцы Каваля] цераз Параску чаго. Колас. // Патаемна пераправіць, даставіць куды‑н. Заслаць лазутчыка.

2. Паслаць, саслаць куды‑н. далёка. Заслаць на край свету.

заслаць 2, ‑сцялю, ‑сцелеш, ‑сцеле; што.

1. Пакрыць якую‑н. паверхню чым‑н. Заслаць ложак. ▪ Бабка Параска .. дастала свой чысты настольнік і заслала стол. Колас.

2. Пакрыць, завалачы сабой (пра хмары, туман, слёзы і пад.). Шэрань заслала палі, схавала абрысы ўзгоркаў і пералескаў, ахутала бярозавыя гаі і прысады ля дарог. Хадкевіч. Мутная імгла заслала старэчыя вочы дзеда Кандрата. Пестрак. / у безас. ужыв. Родны бераг імглою заслала. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)