ле́тні 1, ‑яя, ‑яе.

Які мае адносіны да лета; звязаны з летам, адбываецца летам. Летняя раніца. Летнія канікулы. Летнія дажджы. □ Летні дзень год корміць. Прыказка. // Які выкарыстоўваецца летам; прызначаны для лета. Летні кінатэатр. □ На .. [настаўніку] было халоднае паліто і летняя шапка. Колас.

ле́тні 2, ‑яя, ‑яе.

Разм. Цеплаваты, хатняй тэмпературы, крыху падагрэты (звычайна пра ваду). Мыцца летняй вадою.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бязру́кі, ‑ая, ‑ае.

Які не мае рукі, рук. Арсеню першыя дні ў дзіцячым доме было нялёгка. Не таму, што ён быў бязрукі. Нядзведскі. // перан. Няспрытны ў рабоце, няўмелы. [Валянціна Міхайлаўна] не пачула, як .. [доктар] падышоў, як стаў ззаду і цераз яе плячо глядзеў на яе бязрукую работу. Васілевіч. / у знач. наз. бязру́кі, ‑ага, м. Лянівы горш за бязрукага. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

залі́к, ‑у, м.

1. Від праверачных іспытаў у вышэйшых і спецыяльных сярэдніх навучальных установах, у спартыўных практыкаваннях і пад. Да канца заняткаў засталося два месяцы, а там залікі. Колас. // Разм. Адзнака аб праходжанні такіх іспытаў. Атрымаць залік.

•••

У залік (не ў залік) — прымаецца (не прымаецца) пад увагу. Язык — не ў залік, ты мне справу дай. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сшыць, сшыю, сшыеш, сшые; зак., што.

1. Злучыць шыццём (краі скуры, тканіны і пад.). Сшыць кавалкі матэрыі. □ Дома я склаў паперу ў маленькую кніжачку і папрасіў маці, каб сшыла. Бядуля. // Пашыць. Сшыць боты. Сшыць сукенку. □ Век зжыць — не мех сшыць. Прыказка.

2. Злучыць, змацаваць (пра дошкі і пад.). Сшыць драніцы. // Зрабіць, змацоўваючы дошкі і пад. Сшыць рамы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прымаўля́ць, прымоўля́ць ’прыгаворваць; угаворваць; папракаць; прыгаворваць пры варажбе; прыварожваць’ (Шпіл., Нас., ТСБМ, ТС), ’ужываць прымаўкі, прыказкі’, ’галасіць’, ’наймаць’ (шчуч., віл., в.-дзв., Сл. ПЗБ). Сюды ж вытворныя: пры́маўка, прымо́ўка ’ўстойлівы выраз; прыгаворка; папрокі; лаянка; словы, якія выкарыстоўваюцца пры чараванні, варажбе’ (Шпіл., Гарб., Нас., Байк. і Некр., Касп., Растарг., Яруш., ТСБМ; глыб., ганц., Сл. ПЗБ; ТС), ’нагавор; заклінанне’ (Ян.), ’урокі’ (кіраў., ЛА, 3), прымо́ўны ’хвароба, якая лечыцца замовамі, прымаўленнем’ (Нар. Гом.), ст.-бел. примолвяти ’заклінаць’, примолвение ’замова, заклінанне’ (Сл. Скарыны). Ад мо́віць (гл.). Падобна на тое, што значэнне ’прыгаворваць пры варажбе; замаўляць’ было першасным, параўн. стараж.-рус. примълвление, примолвление ’замова, заклінанне’, примълва, примолва ’прыгавор’, рус. дыял. прима́вливать, примо́влить ’запрашаць (у госці)’, укр. примовля́ти ’прыгаворваць, прымаўляць; гаварыць, казаць, умешвацца ў размову’, при́мівка, при́мовка, примо́вляпрыказка, прымаўка’, примо́ва ’замова’, примовля́ння ’прыгаворка; замова’, примі́вник ’чараўнік, які лечыць замовамі, шаптун’. Гл. таксама ЕСУМ, 3, 491–492.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прысло́ўе ’прыгаворка, хадавы выраз, прымаўка’ (Нас., Гарэц., Байк. і Некр., Др.-Падб., Касп., ТСБМ), прысло́віца, прысло́ўка ’тс’ (ТС), пры́слаўе ’прымаўка’ (Яруш.), прыслове, прысло́вя, прысло́віца ’прымаўка’ (ваўк., воран., Сл. ПЗБ), сюды ж і прысло́ўе ’нязменная часціна мовы, якая абазначае прымету дзеяння, стану і якасці’ (Гарэц., Байк. і Некр., Др.-Падб., ТСБМ). Рус. дыял. присло́вка, присло́вье ’прыгаворка, прымаўка’, укр. прислі́вʼя, прислі́вникпрыказка, прымаўка’, прислі́вник ’прыслоўе — нязменная часціна мовы’, польск. przysłowie ’выслоўе’, przysłówek ’adverbium’, в.-луж. přisłowo ’прымаўка’, н.-луж. pśisłowo ’тс’, чэш. přisloví ’выслоўе’, přislovce ’adverbium’, славац. príslovie ’выслоўе’, славен. prislòv ’прыслоўе’. Дэрываты ад слова (гл.), відаць, кандэнсацыя выразу пры слове, якая была аформлена рознымі суфіксамі. Як граматычны тэрмін, калька з заходнеславянскіх моў, у якіх ён у сваю чаргу калькуе лац. adverbium (ad‑ — пры, verbum — дзеяслоў, слова) (гл. Голуб-Ліер, 402; Сной₂, 579; Банькоўскі, 2; Шустар-Шэўц, 2, 1179; ЕСУМ, 4, 577).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

страх, -у, мн. стра́хі, -аў, м.

1. Пачуццё і стан вельмі моцнага спалоху.

Самлець ад страху.

2. у знач. вык. Страшна (разм.).

Мароз такі — проста с.

3. у знач. прысл. Надзвычай многа (разм.).

Грыбоў у лесе с.!

Набрацца страху — некаторы час знаходзіцца ў стане моцнай боязі.

На свой страх (рабіць што-н.) — на сваю адказнасць, рызыку.

Пад страхам чаго — пад пагрозай.

Трымаць у страху каго-н. — падначаліць сабе пагрозамі.

У страха вочы вялікія — баязліўцу заўсёды страшна (прыказка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

упра́віць, -а́ўлю, -а́віш, -а́віць; -а́ў; -а́ўлены; зак.

1. што. Уставіць на сваё месца (вывіхнутае).

У. сустаў.

2. перан., каго-што. Аддаць, прадаць; загубіць, знішчыць.

У. многа лесу.

У. каня.

3. каго-што. Даць увязнуць (разм.).

У. воз у гразь.

4. што і чаго. Даглядзець, усё зрабіць (па гаспадарцы; разм.).

Прошаным канём гаспадаркі не ўправіш (прыказка).

|| незак. упраўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. упра́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (да 1 і 3 знач.) і упраўля́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

віда́ць, у форме інф., у знач. вык.

1. Можна бачыць, разгледзець.

Адсюль усё добра в.

Блізка в., ды далёка дыбаць (прыказка).

2. Можна разумець.

Сэнс байкі добра в.

3. Быць відавочным, вынікаць.

З гэтага в., што работа скончана ў тэрмін.

4. у знач. пабочн. сл. Як здаецца, мабыць, напэўна.

В., прыйдзецца ехаць аднаму.

Ад зямлі не відаць (разм.) — вельмі маленькага росту.

Відам не відаць (разм.) — ніякіх прымет, нідзе не відаць.

Па ўсім відаць або як відаць — напэўна, відавочна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ско́ры, -ая, -ае.

1. Які адбываецца з вялікай скорасцю, у кароткі прамежак часу; які мае вялікую скорасць.

С. ход.

С. цягнік.

Скоры (наз.) прыбывае да першай платформы.

Скора (прысл.) ідзе.

2. перан. Здольны хутка працаваць, дзейнічаць; схільны спяшацца (разм.).

С. ў рабоце.

Да стала — с., а на сенажаць — хворы (прыказка).

3. Які адбываецца ў кароткі час, тэрмін.

С. ад’езд.

4. Які павінен адбыцца хутка.

Да скорага спаткання!

На скорую руку (зрабіць што-н.; разм.) — хутка і неакуратна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)