пры́казка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. пры́казка пры́казкі
Р. пры́казкі пры́казак
Д. пры́казцы пры́казкам
В. пры́казку пры́казкі
Т. пры́казкай
пры́казкаю
пры́казкамі
М. пры́казцы пры́казках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пры́казка, -і, ДМ -зцы, мн. -і, -зак, ж.

1. Кароткае народнае выслоўе павучальнага зместу; народны афарызм.

Стаць прыказкай (пра каго-, што-н., што стала агульнавядомым з якога-н. боку).

2. Прыгаворка, зачын казкі.

Гэта п., а казка наперадзе.

|| прым. пры́казкавы, -ая, -ае (да 1 знач.).

П. выраз.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пры́казка ж.

1. посло́вица;

стаць ~кай — войти́ в посло́вицу;

2. при́сказка;

гэ́та п., а ка́зка напе́радзеэ́то при́сказка, а ска́зка впереди́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пры́казка, ‑і, ДМ ‑зцы; Р мн. ‑зак; ж.

1. Устойлівае вобразнае выслоўе павучальнага зместу, якое носіць абагульняючы характар. Нічога ў спадчыну не даў мне бацька, Апроч вядомай прыказкі людской: «Менш гавары, а болей слухай, Сёмка». Глебка. «Ліслівае цяля дзве маткі ссе». Вы гэту прыказку напэўна чулі ўсе. Крапіва.

2. Прыгаворка, зачын казкі. Гэта прыказка, а казка наперадзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

при́сказка нар.-поэт., лит. пры́казка, -кі ж.;

э́то при́сказка, а ска́зка впереди́ гэ́та пры́казка, а ка́зка напе́радзе.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

посло́вица пры́казка, -кі ж.;

войти́ в посло́вицу стаць пры́казкай;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хаце́нне, -я, н.

Жаданне.

На хаценне ёсць цярпенне (прыказка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зімо́й, прысл.

У час зімы.

Рыхтуй летам сані, а з. калёсы (прыказка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

недасо́л, -у, м.

Недастатковая салёнасць.

Н. на стале, перасол на спіне (прыказка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пры́гаваразка ’прымаўка’ (Сл. ПЗБ). Кантамінацыя семантычна блізкіх прыгаво́рка і пры́казка (гл. прыгавары́ць і прыказа́ць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)